мыльны камень, мінерал падкласа слаістых сілікатаў, групы мантмарыланіту. Хім. састаў NaMg3[AlSi3O10](OH)2∙4H2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Колер белы, жаўтаваты, чырванаваты. Цв. С. (сухога) 2,5 шчыльн. 2,24—2,3 г/см³. У вільготным стане скопішчы мяккія і тлустыя, у сухім шчыльныя, крохкія. Утвараецца пры выветрыванні цёмнакаляровых (магніевых) мінералаў ультраасноўных парод (серпентынітаў). Валодае якасцямі бентанітаў. Трапляецца ў зямлістых глінападобных або шчыльных скрытакрышт. масах. Гл.таксама Адбельныя гліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІНЦО́ВЫЯ РУ́ДЫ,
састаўная частка поліметалічных руд, радзей утвараюць самаст. паклады. Вядома каля 180 мінералаў свінцу, прамысл. значэнне маюць сульфіды (галеніт — 86,6% свінцу), меншае — сульфасолі і карбанаты. Акісленыя руды складзены з цэрусіту (карбанат свінцу) і англезіту (сульфат свінцу). С.р. маюць цынк (мінералы сфалерыт, смітсаніт, каламін), серу, радзей медзь і барый, а таксама серабро, золата, кадмій, вісмут, сурму, ртуць, талій, германій і інш.Гал. радовішчы ў ЗША, Аўстраліі, Канадзе, Перу, Мексіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯЦІ́ЛЬНАСЦЬ ЗО́РКІ,
магутнасць выпрамянення зоркі. Роўная поўнай энергіі, якая выпрамяняецца зоркай за адзінку часу. Вымяраецца звычайна ў адзінках свяцільнасці Сонца, а таксама ў абс.зорных велічынях.
Поўная свяцільнасць Сонца 3,86∙1026Вт, свяцільнасць зорак 1033—1020Вт. Поўная С.з. з нулявой зорнай велічынёй — 2,72∙1028Вт. Акрамя поўнай адрозніваюць С.з. ў пэўным спектральным інтэрвале, напр., візуальная С.з. (святлоаддача ў бачнай частцы спектра), фатаграфічная (у інтэрвале 0,33—0,49 мкм) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМАЧО́К (Trientalis),
род кветкавых раслін сям. першакветных. 3—4 віды. Пашыраны ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — С. еўрапейскі (T. europaea), нар. назва вароніны вочкі. Характэрная расліна яловых лясоў, трапляецца таксама ў мяшаных лясах, хмызняках, парках.
Семачок еўрапейскі.
Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расліны выш. да 20 см. Сцябло прамастойнае. Суцэльнае лісце збліжанае ў кальчак. Кветкі белыя, адзіночныя, на доўгіх кветаносах. Плод — каробачка. Лек. і дубільныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РА-ДУ-ЭСПІНЬЯ́СУ (Serra do Espinhaço),
група горных хрыбтоў у Бразіліі, на У Бразільскага пласкагор’я, па правабярэжжы р. Сан-Франсіску, паміж 15—21°паўд. ш. Уласна С.-д.-Э. наз.паўд.ч. паміж 16—20°паўд. ш.Выш. да 2107 м (г. Сол). Уяўляюць сабой выхады шчыльных метамарфічных парод, пераважна кварцытаў. На Пд радовішчы жал. (Ітабіра) і марганцавых руд, а таксама алмазаў, золата. На ўсх. схілах вільготныя лясы, на зах. — ксерафітныя хмызнякі і рэдкалессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАЛО́ГІЯ (ад лац. serum сываратка + ...логія),
раздзел імуналогіі, які вывучае механізмы сералагічных рэакцый, магчымасці іх выкарыстання ў біялогіі і медыцыне. Сералагічныя рэакцыі пашыраны для дыягностыкі захворванняў, вызначэння антыгенных уласцівасцей біял. тканак (груп крыві, ступені чужароднасці органаў, што перасаджваюцца), гармонаў, лек. сродкаў, вывучэння механізмаў працэсаў жыццядзейнасці і іх парушэнняў. Гл.таксамаСерадыягностыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́КХІ (на мове хіндзі сікх — вучань),
паслядоўнікі сікхізму. У канцы 18 ст. стварылі ў Пенджабе ўласную дзяржаву, якая была знішчана англічанамі ў 1849 (гл.Англа-сікхскія войны). Зараз складаюць большасць насельніцтва інд. штата Пенджаб і значную ч. насельніцтва штата Утаранчал-Прадэш; асобныя абшчыны С. раскіданы па ўсёй Індыі, пераважна ў гарадах. У выніку міграцыі за мяжу абшчыны С. узніклі таксама ў Паўд.-Усх. Азіі, Усх. і Паўд. Афрыцы, у апошнія дзесяцігоддзі ў ЗША.