Напа́чэ ’больш за ўсё, асабліва’ (Пятк.), укр. найпа́к, найпаче ’найбольш, асабліва’, рус. найпаки ’асабліва’, наипаче ’іншым разам, часам’, ’як быццам, накшталт’, смален. найпаче ’больш за ўсё, асабліва’, балг. на́й‑паче ’тс’, макед. najnane ’тс’, ст.-слав. найпауе ’тс’. Найвышэйшая ступень параўнання ад пак(і) ’усё ж’ (гл.), падрабязней гл. ESSJ SG, 2, 537.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Казе́чыцца, козе́чыцца ’іграць (аб пчолах)’ (Грыг.). Магчыма, да каза 1; у такім выпадку словаўтваральны праз ступень казека (гл.) ’казляня’; матывацыя зразумелая, параўн. рус. дыял. козлиться ’дурэць, гуляць, скакаць’, такім чынам характарызуюцца паводзіны пчол. Недастатковая інфармацыя крыніцы, на жаль, не дазваляе меркаваць, што канкрэтна мелася на ўвазе: танец пчол, шлюбны палёт маткі ці іншае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́йбіт ‘сявец’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Др.-Падб., Растарг., Бяльк., Сцяшк.; гом., ЛА, 3). Дэрыват ад сеяць (гл.) з суф. ‑іт праз прамежкавую ступень назоўніка *сейба, параўн. польск. śiejba ‘сяўба’ (аб суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 157), або ў выніку прыпадабнення складоў ад се́ўбіт ‘сявец’ (Ян., Мат. Маг.), што да сяўба́, гл. таксама сяўбі́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́ра ’міфічная істота’: каб цябе сыра ўбіла (Касп.), ’прастуда’: каб цябе сыра ламанула (Мат. Маг. 2), сы́ра: сыра переломила ’раптоўна памёр’ (Шымк. Собр.). Паводле Карскага (2–3, 325), эліпсіс з сырая зямля: каб цябе сырая зьела (“легко подразумевается земля”), аднак спалучэнні з рознымі дзеясловамі дэманструюць высокую ступень персаніфікацыі (табуізацыі?) першапачатковай семантыкі. Гл. сыры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

qualification [ˌkwɒlɪfɪˈkeɪʃn] n.

1. кваліфіка́цыя; падрыхтава́насць, прыго́днасць (да чаго-н.); во́пыт рабо́ты;

Eva has excellent academic qualifications, but no work experience. Eва мае добрую акадэмічную падрыхтоўку, але не мае вопыту работы.

2. дыпло́м; атэста́т; пасве́дчанне; ступе́нь;

a medical qualification медыцы́нскі дыпло́м

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АНІЗАМЕ́ТР МАГНІ́ТНЫ (ад грэч. anisos неаднолькавы + ...метр),

прылада для вызначэння магнітнай анізатрапіі монакрышталёў і тэкстураваных матэрыялаў. Прынцып дзеяння: доследны ўзор змяшчаюць у моцнае аднароднае магн. поле; папярочная кампанента вектара намагнічанасці, што ўзнікае, ўтварае момант вярчэння, які імкнецца павярнуць узор. Момант вярчэння кампенсуецца момантам, што ствараюць пругкія мех. элементы прылады. Вугал павароту ўзору адлічваецца па шкале пры розных напрамках поля. Па выніках вымярэнняў разлічваюцца, канстанты анізатрапіі і ацэньваецца ступень дасканаласці тэкстуры. Анізаметр магнітны дае магчымасць даследаваць масіўныя ўзоры, ферамагн. плёнкі, матэрыялы ў вытв. умовах; інтэрвал т-р ад 1300 К да геліевых (~1 К); напружанасць магн. поля да 4000 кА/м.

Схема анізаметра магнітнага: 1 — крыніца святла; 2 — пругкія элементы; 3 — люстэрка; 4 — шкала; 5 — узор; N, S — полюсы магніта.

т. 1, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫМЯРЗА́ННЕ РАСЛІ́Н,

гібель раслін або адміранне іх частак у выніку ўтварэння лёду ў тканках пад дзеяннем нізкіх тэмператур. Вада ў раслінных клетках і міжклетніках пачынае замярзаць пры т-ры ніжэй за -1 °C, што паступова прыводзіць да гібелі клеткі. Ступень пашкоджання пасеваў залежыць ад віду, сорту і фізіял. стану раслін. Сярод азімых найб. устойлівае да нізкіх т-р жыта. На Беларусі вымярзанне раслін назіраецца ў маласнежныя зімы пры т-ры паветра ніжэй за -22 °C. У асабліва халодныя зімы вымярзаюць азімыя збожжавыя культуры, пладовыя дрэвы і кусты. Бульба, памідоры, фасоля, агуркі, гарбузы вымярзаюць пры т-ры -2 °C. Лёгка вымярзае большасць інтрадукаваных раслін. Каб папярэдзіць вымярзанне пасеваў, выводзяць марозаўстойлівыя сарты, выкарыстоўваюць правільную агратэхніку, рэгулююць водны і паветраны рэжым глебы на меліяраваных аб’ектах.

т. 4, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕРО́Й БЕЛАРУ́СІ,

ганаровае званне, вышэйшая ступень адзнакі і дзярж. ўзнагарода за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам, звязаныя з подзвігам, здзейсненым у імя свабоды, незалежнасці і росквіту Рэспублікі Беларусь. Уведзены Законам «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» ад 13.4.1995. Званне прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь толькі адзін раз. Паводле Указа Прэзідэнта ад 15.1.1996 асобам, удастоеным звання Героя Беларусі, уручаецца медаль Герой Беларусі. Узнагароджанне можа быць праведзена пасмяротна. Героямі Беларусі могуць стаць не толькі грамадзяне Беларусі, але і замежныя грамадзяне ці асобы без грамадзянства за заслугі перад Рэспублікай Беларусь. Героі Беларусі карыстаюцца льготамі, прадугледжанымі заканадаўствам для Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сац. Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы. Упершыню званне Героя Беларусі прысвоена ў 1996 У.М.Карвату (пасмяротна).

Г.​А.​Маслыка.

т. 5, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАМА́ДСКАЯ НЕБЯСПЕ́КА ў крымінальным праве,

аб’ектыўная прыкмета злачынства ці іншага правапарушэння, якая выяўляе шкоднасць такіх паводзін для грамадства, нанясенне або рэальную пагрозу нанясення істотнай шкоды пануючым у ім грамадскім адносінам, спосабу жыцця. Шкода можа быць паліт., эканам., фіз., маральная; яна можа быць нанесена правам і законным інтарэсам грамадзян, парадку кіравання, грамадскаму парадку і г.д. Грамадская небяспека дзеяння або бяздзеяння пэўнага віду абумоўлівае сац. патрэбу ў яго забароне пад пагрозай адпаведнай адказнасці. У залежнасці ад характару і ступені грамадскай небяспекі дзеянне разглядаецца заканадаўствам як злачынства ці правапарушэнне (адм., цывільна-прававое, працоўнае). Ступень і характар грамадскай небяспекі злачынстваў пакладзены ў аснову іх класіфікацыі і ўлічваюцца пры вызначэнні віду і памеру пакарання. Гл. таксама Адміністрацыйнае правапарушэнне, Злачынства.

С.​У.​Скаруліс.

т. 5, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНВЕ́РСІЯ ў матэматыцы,

1) у геаметрыі, пунктавае пераўтварэнне плоскасці адносна зададзенай акружнасці радыуса R. Кожнаму пункту A, адрознаму ад цэнтра акружнасці O (цэнтр, ці полюс І.), ставіцца ў адпаведнасць такі пункт A праменя OA, што OA′ = R​2/OA, дзе R​2 — ступень І. Падобна гэтаму вызначаецца І. ў прасторы адносна сферы. Мае дастасаванні ў геаметрыі (інтэрпрэтацыя геаметрыі Лабачэўскага, тэорыя геам. пабудаванняў), тэорыі механізмаў (гл. Інверсар).

2) У камбінаторыцы — парушэнне нармальнага парадку элементаў у перастаноўцы. Напр., у перастаноўцы cbad элементы c і b, c і a, b і a утвараюць І., калі лічыць іх нармальным парадкам abcd.

Геаметрычная інверсія адносна акружнасці радыуса R: здабытак адлегласцей PC∙PM=R​2, пункт P — полюс інверсіі; адрэзкі AM і BM — датычныя да акружнасці.

т. 7, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)