Віраце́йка ’вадзяная вужака’ (КЭС, лаг.), рус. перм. вератеярыба, Cobitis taenia’, укр. веретенниця, веретільник, веретільниця ’гадзюка вераценніца, Anguis fragilis’, рус. паўн. верете́льник ’п’яўка’, верете́льница ’маленькая, бязногая яшчарка’; ’вераценніца’, паўд. верете́ница, веретени́ца ’яшчарка’, смал., пск., калуж. ’вераценніца’, калуж.рыба, Cobitis taenia’; ’уюн, Cobitis fossilis’, веретеница ’малюскі, ракавіна якіх падобна да верацяна’, ленінгр. веретённик ’вераценніца’, пск. веретенница ’тс’, тамб. ’шабля-рыба з колкім ротам, падобная да пячкура’, польск. wrzecienica ’марская рыба’; ’балотная гадзіна’, н.-луж. (w)rjeśeńca, wrjeśenica ’кальчысты вужака, Coluber natrix’, в.-луж. wrjećeńca ’лазаніца, Lysimachia L.’; ’жаўтапузік, Ophisantus apodus’, чэш. vřetenice ’вераценніца’, vřetenka ’род рыбы з сям’і Callionymidae, Callionymus’, славац. vretenica ’гадзюка Vipera berus’, серб.-харв. вретѐнар, макед. вретенаркарыба Asper asper L.’, балг. вретена́рка ’тс’. Усе да верацяно, вярцець (гл.). Цікавым з’яўляецца параўнанне Патабні (РФВ, 5, 126) з літ. vérti ’нанізваць, працягваць праз што-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стро́нга ‘прэснаводная рыба сямейства ласасёвых; фарэль’ (ТСБМ, Янк. БП), стронг, стронк ‘тс’ (гродз., маладз., навагр., шальч., Сл. ПЗБ), стро́нгарыба Salmo trutta L.’ (Жукаў). З польск. pstrąg ‘тс’, што да *pьstrъ ‘стракаты’; формы без пачатковага n‑ у выніку дээтымалагізацыі, гл. Усачова, Слав. ихт. терм., 63.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жывасцёррыба Aspius rapax Leske’ (Касп.). Відаць, перастаноўка з жэраспер, жераствень. Гл. жэрах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плотка ’прэснаводная рыба сямейства карпавых, Rutilus rutilus L.’ (ТСБМ). Да плотва, платва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фі́шбургер

[англ. fishburger, ад fish = рыба + (ham)burger = гамбургер]

1) разрэзаная папалам круглая булачка з начынкай з рыбы;

2) катлета з рыбнага фаршу з начынкай.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

згні́сці сов.

1. сгнить; изгни́ть; (подвергнуться гниению — ещё) разложи́ться; (обратиться в труху — ещё) истле́ть;

до́шкі ўсе згнілі́ — до́ски все сгни́ли (изгни́ли);

ры́ба згніла́ры́ба сгнила́ (разложи́лась);

матэ́рыя згніла́ — мате́рия сгнила́ (изгнила́, истле́ла);

2. перен. сгнить;

з. ў турме́ — сгнить в тюрьме́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жор ’перыяд, калі рыба кідаецца на яду’ (ТСБМ). Рус. жор ’час, калі рыба добра бярэцца’, дыял. ’апетыт’, польск. żer ’яда (у жывёл)’, чэш., славац. žer ’тс’. Бязафіксны наз. ад дзеяслова *žьratiжэрці (гл.): *žьrъ; першаснае значэнне магло лепш захавацца ў зах.-слав. мовах ’ежа як працэс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кульме́нь ’сярэдняя частка брадніка, дзе затрымліваецца рыба, куль’ (Нар. сл., Яп ). Гл. куль2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАЙЦО́ВАЯ РЫ́БКА (Betta splendens),

сіямскі пеўнік, рыба роду пеўнікаў атр. акунепадобных. Пашырана ў прэсных вадаёмах Паўд.-Усх. Азіі. У Еўропу завезена ў канцы 19 ст. На Беларусі жыве ў акварыумах.

Даўж. 3—8 см. Цела выцягнутае, рознага колеру, пры спалоху і рэзкай змене ўмоў бясколернае. Самцы ярчэйшыя за самак, задзірыстыя, асабліва ў шлюбны перыяд (адсюль назва). У Тайландзе спецыяльна трэніруюць для баёў. Самец будуе гняздо з паветраных бурбалак, у якое пераносіць у роце ікрынкі. Лічынкі ахоўвае. Выведзена шмат парод для акварыумаў.

Байцовая рыбка.

т. 2, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКУ́НЬ ЗВЫЧА́ЙНЫ (Perca fluviatilis),

азёрна-рачная рыба атр. акунепадобных. Пашыраны ў прэсных і саленаватых вадаёмах Еўразіі. На Беларусі трапляецца амаль ва ўсіх вадаёмах. Малыя акуні звычайныя жывуць у затоках, буйныя — на глыбіні.

Даўж. да 55 см, маса да 3 кг. Цела адносна высокае, у буйных — гарбатае, галава вялікая. Трымаецца чародамі. Нерастуе ранняй вясной пры т-ры вады 5—8 °C. Плоднасць да 300 тыс. ікрынак. Моладзь корміцца планктонам, бентасам і маляўкамі рыб. Дарослы акунь звычайны — драпежнік. Аб’ект прамысл. і аматарскага рыбалоўства.

Акунь звычайны.

т. 1, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)