Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДРЫЯНО́ПАЛЬСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1829.
Падпісаны паміж Расіяй і Турцыяй 14 вер. ў г. Адрыянопаль (цяпер Эдырне, Турцыя). Завяршыў рус.-тур. вайну 1828—29 (гл. ў арт.Руска-турэцкія войны). Да Расіі адышлі вусце Дуная з астравамі і шэраг крэпасцяў на ўсх. беразе Чорнага м. Турцыя прызнала далучэнне да Расіі Грузіі, Імерэтыі, Мегрэліі, аўтаномію Малдавіі, Валахіі, Сербіі і права Грэцыі на ўнутр. аўтаномію. Басфор і Дарданелы абвяшчаліся адкрытымі пралівамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСАЛЮТЫ́ЗМ, абсалютная манархія,
форма дзярж. кіравання, калі дзярж. ўлада неабмежавана належыць адной асобе. Пры абсалютызме, які прыйшоў на змену саслоўнай манархіі, дасягаецца найвыш. ступень цэнтралізацыі з разгалінаваным бюракратычным апаратам, пастаяннай арміяй і паліцыяй. Абсалютызм дасягнуў росквіту ў краінах Зах. Еўропы ў 17—18 ст. У Расіі існаваў у 18—пал. 20 ст. (гл.Самадзяржаўе). Абсалютызм тармазіў далейшае развіццё капіталіст. адносін. Ліквідаваны ў большасці краін бурж. рэвалюцыямі, у Расіі — Лют. рэвалюцыяй 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЙНЫ́Я ШЭ́РЫЯ ГУ́СІ,
парода гусей. Выведзена на Украіне і ў Расіі (Тамбоўская вобл.) у 1940-я г. скрыжаваннем роменскіх гусей з тулузскімі. Выкарыстоўваюцца як бацькоўская форма ў скрыжаванні з кубанскімі, рэйнскімі, кітайскімі і інш. пародамі для вытв-сці мясных гусянят. Гадуюць пераважна на Украіне і ў Расіі.
Пер’е шэрае, на жываце белае. Маса гусакоў 6,5—7, гусак 5,5—6 кг. Яйцаноскасць за год 35—45 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУХАРЭ́СЦКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1812.
Падпісаны паміж Расіяй і Турцыяй 28.5.1812 у г. Бухарэст (Румынія). Завяршыў рус.-тур. вайну 1806—12. Паводле яго да Расіі адыходзілі Бесарабія і шэраг абласцей Закаўказзя. Турцыі былі вернуты ўсе заваяваныя Расіяй на Каўказе населеныя пункты (Анапа, Поці, Ахалкалакі). Дагавор забяспечыў прывілеі Дунайскім княствам, аўтаномію Сербіі. Умацаваў міжнар. становішча Расіі напярэдадні вайны 1812 і бяспеку яе паўд. межаў. Асн. палажэнні дагавора пацверджаны Акерманскай канвенцыяй 1826.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ КАЛЕ́ГІЯ,
1) вышэйшы цэнтральны орган ваен. кіравання ў Расіі ў 18 ст. Створана ў 1717—20 замест ваен. прыказаў з мэтаю цэнтралізацыі ваен. кіравання. У 1802—12 рэарганізавана ў ваен.мін-ва.
2) Орган Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, які ажыццяўляе нагляд за судовай дзейнасцю ваен. судоў і разглядае аднесеныя да яе вядзення крымін. справы. Ваенная калегія існуе ў складзе Вярх. суда Расіі і ў інш. краінах СНД.
рускі піяніст і педагог. Засл. дз. маст.Расіі (1923). Ігры на фп. вучыўся ў бацькі, выкладчыка Пецярбургскай кансерваторыі. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1889), у 1894—1917 і 1923—35 выкладаў у ёй (праф. з 1902). Канцэртаваў у Расіі і за яе межамі. У 1918—20 праф. Саратаўскай, у 1921—23 — Віцебскай кансерваторый. Лаўрэат 1-га Міжнар. конкурсу піяністаў імя А.Рубінштэйна (1890).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІНА́ (Ільіна-Дзмітрыева) Анегіна Ягораўна
(н. 3.2.1943, с. Дзюлюкю Верхневілюйскага р-на, Рэспубліка Саха),
якуцкая спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.Расіі (1982), нар.арт.СССР (1988). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1968). З 1969 салістка Якуцкага муз.-драм.т-ра імя П.Айунскага, з 1971 — Якуцкага муз.т-ра. Сярод партый: Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Княгіня («Русалка» А.Даргамыжскага) і інш.Дзярж. прэмія Якуціі 1972, Дзярж. прэмія Расіі 1977.