preczytać stąd dotąd — прачытаць адсюль (адгэтуль) дагэтуль;
dotąd jeszcze wspominam — дасюль (дагэтуль) яшчэ ўспамінаю;
2. датуль, да таго часу;
dotąd skakał, aż upadł — датуль скакаў, пакульне паваліўся;
dotąd dzban wodę nosi, póki się ucho nie urwie прым. да пары збан ваду носіць; да пары сіцечка сее; і злодзей да пары крадзе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Dum fervet olla, vivit amicitia
Пакуль кіпіць поліўка, дружба цвіце.
Пока кипит похлёбка, дружба цветёт.
бел. Каля поўнай міскі шмат сяброў. Дзе мёд, там і мухі. Дзе шмат прысмак, там зграя сабак. На ласы кусок знойдзецца раток. Абы харчы, а едакі знойдуцца.
рус. При пиве и бражке много братьев. На обеде все соседи, скатерть со стола ‒ и дружба сплыла. При пире, при бражке ‒ все дружки, при горе-кручине ‒ все ушли. Есть пирожок, есть и дружок. При доброй године и кумовья побратимы.
фр. A table bien servie beaucoup d’amis (За хорошо сервированным столом много друзей).
англ. No friendship is strong that owes its rise to a pot (Дружба, зародившаяся за столом, не крепка).
нем. Leer faß, leere Freundschaft (Пустая бочка ‒ пустая дружба). Siedet der Topf, so blüht die Freundschaft (Кипит горшок, процветает дружба).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
праясні́цца, ‑ніцца; зак.
1. Стаць ясным, выразным, добра бачным. Знікла снежная імгла, праясніўся далягляд.Пестрак.На небе праясніўся малады месяц і выплылі зоры.Якімовіч.
2. Стаць ясным, свабодным ад хмар; праяснець. Пад вечар неба праяснілася, і горад заззяў ад прам[янёў] сонца.Мележ.
3. Стаць ясным, зразумелым. Андрэю было не зусім ясна, чаму Мароз адмовіўся выкарыстаць партыйны сход супроць яго. Гэта праяснілася праз два дні.Лобан.І мы доўга не маглі ўцяміць, з якой ласкі стаў .. [Мядзведзька] да нас такі добры. Але хутка ўсё праяснілася.Навуменка.
4. Стаць ясным, выразным (пра свядомасць, думкі і пад.). Шмат у чым праяснілася .. светаразуменне [мастака].Перкін./убезас.ужыв.Пакуль Андрэй заграбаў у снег Зялёнкавы транты, у галаве яго зусім праяснілася.Чарнышэвіч.// Стаць спакойным, вясёлым, прыветлівым. Тут бацька зразу адпусціўся, Павесялеў і праясніўся.Колас.Твар Кандрата Назарэўскага праясніўся ўсімі жывымі рысамі.Чорны.Валя сэрцам адчула бацькаў настрой, і погляд яе, у апошнія часы часцей за ўсё строгі і незадаволены, таксама праясніўся.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлі́ць, разалью, разальеш, разалье; разальём, разальяце і разлію, разліеш, разліе; разліём, разліяце; пр. разліў, ‑ліпа, ‑ло; заг. разлі; зак., што.
1. Выліць часткова або поўнасцю; расплюхаць. Разліць малако. □ Мама несла ваду на каромысле, а .. [козлік] гэта ззаду падкраўся ды знячэўку як стукне ёй пад калені — ажно прысела і ваду разліла.Брыль.Карткі раздаваліся на выпускным вечары. Былі тосты. Нехта разліў віно на яе фатакартачку.Савіцкі.
2. Пераліць якую‑н. вадкасць з адной пасудзіны ў некалькі іншых. Мы чакалі, пакуль Эдзік адкаркуе бутэльку віна, разалье яго ў шклянкі, якія мы трымалі ў руках.Гаўрылкін.
3.безас. Прымусіць выйсці з берагоў. За Вынісцамі рэчку разліло вельмі шырока, уся .. грэбля была пад вадой.Скрыган.
4.перан. Распаўсюдзіць ва ўсе бакі, па ўсёй прасторы чаго‑н., у межах чаго‑н. Галя сядзіць на прыступцы ганка. Сонца ўжо разліло на зямлі ранішняе, яшчэ халаднаватае святло.Сабаленка.Па-над вуліцай калгаснаю пах таполі разлілі.Машара.
•••
Вадой не разліць (не разальеш)каго — пра неразлучных сяброў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1. Шост, які ставіцца, каб абазначыць дарогу (у полі, на снезе), межы зямельных участкаў і пад. Дваццаць хлопцаў і сем дзяўчат прыйшлі на работу. І работа закіпела адразу. Паставілі дзве высокія тычкі з саламянымі мётламі каля рэчкі Міранкі, вызначылі месца, дзе павінен прайсці канал.Колас.Пакуль што я памагаў дзядзьку Гарасіму: ставіў тычкі на межах дзялянак, падчэсваў іх сякераю зверху і пісаў хімічным карандашом з аднаго і другога боку, каму надзел вызначаецца.Якімовіч.
2.Спец. Паплавок у выглядзе шаста з мяцёлкай або перакладзінай наверсе, які абазначае мель, фарватэр і пад. — Пакупаемся, Галіна Казіміраўна, — прапанаваў Зянон. — Тут жа, мусіць, вельмі глыбока? — Не, не! Вунь аж да тых тычак можна ісці.Сабаленка.//звычайнамн. (ты́чкі, ‑чак). Шост, які выкарыстоўваецца як падпорка для павойных раслін. Вацькоўскі дом: шчыт — узыходзячае сонца, На тычцы ўецца белабровы хмель.Лойка.Халахцей баяўся Мар’і. «Бледны чорт» — было вышэйшай ступенню яе абурэння, і ён хуценька ныраў у тычкі з фасоляй і выбягаў на сцежку за поплавам.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАГДАНО́ВІЧ Максім Адамавіч (9.12.1891, Мінск — 25.5.1917),
бел. паэт, перакладчык, літ.-знавец, празаік. Раннія дзіцячыя гады правёў у Гродне (1892—96), жыў і вучыўся ў Ніжнім Ноўгарадзе (1896—1908) і Яраслаўлі (1908—16). Скончыў Дзямідаўскі юрыд. ліцэй у Яраслаўлі (1916) і восенню прыехаў у Мінск. Працаваў сакратаром губ. харчовай камісіі. У лют. 1917 цяжка хворы выехаў на лячэнне ў Ялту. Там памёр і пахаваны. Першы друкаваны твор — алегарычная казка-прытча «Музыка» («Наша ніва», 1907, №24). Адзіны прыжыццёвы зб. вершаў «Вянок» (Вільня, 1913). Яго паэзія развівалася ва ўмовах рэакцыі, у атмасферы вострых сац.-паліт. канфліктаў. Асн. кірунак творчасці — патрыят. служэнне сац. і нац. вызваленню бел. народа, сцвярджэнне ідэй роўнасці і братэрства, барацьба за гуманіст. ідэалы. Не прымаючы тагачаснай рэчаіснасці, уціску чалавека-працаўніка, Багдановіч проціпастаўляў ім агульначалавечыя духоўныя пачаткі прыгожага і добрага (вобразы мадоннаў у «Вянку»). Дэмакратызм паэта эвалюцыянаваў да сцвярджэння ідэй гераічнага, самаахвярнага змагання за інтарэсы народа. У паэзіі Багдановіча моцна гучалі ідэі нац.-вызв. барацьбы супраць царскай імперыі як турмы народаў, супраць вялікадзярж. шавінізму. Багдановіч-мастак асн. сваёй задачай лічыў узбагачэнне роднай л-ры новымі тэмамі і формамі. Яго вершы — шматгранны паказ жыцця чалавека ў разнастайных сувязях з грамадствам і прыродай. Галоўнае ў іх — жыццялюбства («Прывет табе, жыццё на волі!», «Выйшаў з хаты»), актыўнае стаўленне да рэчаіснасці («Рушымся, брацця, хутчэй», «Кінь вечны плач свой аб старонцы!»), захапленне красой жыцця («Па-над белым пухам вішняў», «Зімой»), маладосцю («Маладыя гады»), мудрасцю, працавітасцю, таленавітасцю народа («Летапісец», «Слуцкія ткачыхі»). Але ў абставінах тагачаснай рэчаіснасці на першы план вылучаліся тэма паднявольнага жыцця прац. народа, роднага краю («Краю мой родны! Як выкляты богам», «Народ, Беларускі Народ!», «Беларусь, твой народ дачакаецца»), вобраз селяніна-працаўніка («Гнусь, працую, пакульне парвецца», «Пан і мужык»), грамадзянскі сум («Мяжы», «Ой, чаму я стаў паэтам», «Вы, панове, пазіраеце далёка», «Эмігранцкая песня», «Пагоня»). Матывы смутку паглыбляліся асабістай драмай паэта, з 18 гадоў хворага на сухоты. У Багдановіча-лірыка моцная схільнасць да роздуму, развагі. Адсюль філас. заглыбленасць яго вершаў («Зразаюць галіны таполі адну за адной», «Калі зваліў дужы Геракл у пыл Антэя», «Жывеш не вечна, чалавек», санет «На цёмнай гладзі сонных луж балота», рандо «Узор прыгожы пекных зор», «Перад паводкай»). Багдановіч з Я.Купалам — заснавальнікі пейзажнай і інтымнай любоўнай лірыкі ў бел. паэзіі («Я бальны, бесскрыдлаты паэт», трыялет «Мне доўгае расстанне з Вамі», «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы»). Вялікая заслуга паэта ў распрацоўцы гіст. тэмы («Летапісец», «Безнадзейнасць», «Перапісчык», «Агата», цыкл «Места», «Песня пра князя Ізяслава Полацкага») і урбаністычных матываў («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць», «На глухіх вулках — ноч глухая»). Шырока развіваў у бел. лірыцы т.зв. вечныя тэмы жыцця, смерці, кахання, дружбы (нізка «Каханне і смерць», рандэль «На могілках», трыялет «С.Палуяну»). Творчасць Багдановіча мела першаступеннае значэнне ў гіст. самапазнанні народа і сцвярджэнні яго месца ў гісторыі чалавецтва. Яго вершы вызначаюцца майстэрскім выкарыстаннем вобразна-выяўленчых сродкаў класічнай і песенна-нар. паэтыкі. Выхаваны на паэзіі А.Пушкіна, А.Фета, Ф.Цютчава, добра знаёмы з сучаснай яму рус. паэзіяй, узбагаціў родную л-ру перадавымі ідэямі і багатым эстэтычным вопытам. Зб. «Вянок» стаў у бел. паэзіі ўзорам творчага засваення класічнай паэтыкі на нац. глебе. Школай высокага майстэрства з’яўляюцца змешчаныя тут санеты, трыялеты, рандо, актавы, тэрцыны, пентаметры. Класічную культуру нёс роднаму слову Багдановіч і як перакладчык Гарацыя, Авідзія, Ф.Шылера, Г.Гейнэ, А.Ф.Арвера, П.Верлена, Э.Верхарна, Ю.Святагора, А.Пушкіна, А.Майкава, А.Крымскага, М.Розенгейма, А.Алеся. Перакладаў на рус. мову творы Я.Купалы, Т.Шаўчэнкі, І.Франко, В.Стафаніка, У.Самійленкі. Вялікае месца ў творчасці Багдановіча займаў фальклор: выкарыстанне бел. міфалогіі («Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун», «Вадзянік», «Змяіны цар»), вобразаў, матываў, рытміка-інтанац. складу бел.нар. песні («Не кувай ты, шэрая зязюля», нізка «На сінім Дунаі»). Вершы т.зв. беларускага складу — узор лірыкі, стылізаванай пад песенна-нар. паэтыку («Бяседная», «Лявоніха», «Скірпуся»). Паэмы Багдановіча — пошук нац. эпасу: гераічнага — «Максім і Магдалена», «Страцім-лебедзь», сац.-бытавога — «Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык». Пісаў у класічных і песенна-нар. формах іншых паэзій (песні «Руская», «Украінская», «Сербская», «Скандынаўская», «Іспанская», у форме рубаі — «Персідскія», у форме танкі — «Японскія»). Праца Багдановіча-крытыка накіравана на абарону рэалізму і народнасці — эстэт. асноў перадавой бел. л-ры пач. 20 ст. («Глыбы і слаі», 1911; «За тры гады», 1913; «Забыты шлях», 1915). Адзін з заснавальнікаў навук. гісторыі бел. л-ры («Кароткая гісторыя бел. пісьменнасці да XVI сталецця», «Новы перыяд у гісторыі бел. літаратуры»). Лепшыя апавяданні Багдановіча стаяць каля вытокаў бел.нац. прозы («Апокрыф», 1913; «Апавяданне аб іконніку і залатару...», 1914). Даследаваў л-ру і гісторыю слав. народаў (арт. пра Шаўчэнку, М.Ламаносава, Пушкіна, М.Лермантава, гіст.-этнагр. нарысы «Украінскае казацтва», «Галіцкая Русь», «Угорская Русь», «Браты-чэхі» і інш.). Яго публіцыстыка звязана з супрацоўніцтвам (1913—16) у яраслаўскай газ. «Голос». Прозу, літ.-знаўчыя і публіцыстычныя артыкулы часткова пісаў на рус. і ўкр. мовах. Паэзія Багдановіча ўвайшла ў духоўную скарбніцу бел. народа. Яна ўплывае на развіццё бел. паэзіі і сёння, асабліва сваім глыбокім пранікненнем у духоўны свет чалавека і высокай культурай паэт. слова. Некаторыя вершы сталі нар. песнямі («Зорка Венера», «Слуцкія ткачыхі»), многія пакладзены на музыку кампазітарамі. На лібрэта А.Бачылы кампазітар Ю.Семяняка напісаў оперу «Зорка Венера» (паст. 1970). У Мінску працуе Багдановіча М. літаратурны музей. Помнікі паэту ў Мінску і Місхоры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скарыста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Выкарыстаць каго‑, што‑н. для якой‑н. справы; знайсці прымяненне каму‑, чаму‑н. [Мірон:] — А колькі часу прайшло, пакуль .. [першабытны чалавек] надумаўся скарыстаць камень?Маўр.Трэба скарыстаць вопыт іншых заводаў, пераняць у іх лепшае.Карпаў.— Старую хату [Алесь] скарыстаў пад варыўню.Скрыпка.Доўга меркавалі, нарэшце вырашылі скарыстаць узрывальнікі ад гранаты Ф–1 ці ад снарадаў — якраз для міны зацяжнога дзеяння.Новікаў.[Максім:] — [Сяргею] з яго фігурай .. вельмі цяжка ўнікаць шпікоў у камандзіроўках. А камандзіроўкі нашы, лічы, нелегальныя. Дык ты лепш скарыстай яго тут на якой-небудзь працы.Машара.// Выкарыстаць каго‑, што‑н. у сваіх інтарэсах, для сябе. Аднойчы вечарам бязносай не было ў хаце, і Казік вырашыў скарыстаць яе адсутнасць.Чарнышэвіч.// Ужыць у сваёй працы. Скарыстаць у сваім артыкуле рукапісныя матэрыялы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Faecem bibat, qui vinum bibit
Хто п’е віно, няхай п’е і асадак.
Кто пьёт вино, пусть пьёт и осадок.
бел. Любіш катацца, любі і саначкі вазіць. Ружа без калючак не бывае. Хто хоча рыбкі, таму трэба з вудай пасядзець. Здалёк мёду не наліжашся. Не з’ясі зерне, пакуль арэх не раскусіш.
рус. Любишь кататься ‒ люби и саночки возить. Любишь смородинку, люби и оскоминку. Пар любить ‒ баню топить. Мёд есть ‒ в улей лезть. Любишь пар, люби и угар.
фр. Il faut payer qui veut acheter (Надо платить, кто хочет купить). Celui qui veut tirer le miel de la ruche ne doit craindre les piqûres (Кто хочет взять мёд из улья, не должен бояться укусов).
англ. Honey is sweet, but the bee stings (Сладок мёд, да пчела жалит).
нем. Wer Honig lecken will, darf die Bienen nicht scheuen (Кто хочет лизать мёд, не должен пугаться пчёл). Wer den Gaul mietet, muß ihn auch füttern (Кто берёт на прокат коня, должен его также кормить). Willst du Genuß, so nimm auch den Verdruß (Хочешь удовольствия, так возьми и досаду).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
прыпе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праца; пр. прыпёр, ‑перла; зак.
1.каго-што. Напіраючы, прыціснуць да каго‑, чаго‑н. [Старац] падкруціў струны, прыпёр скрыпку да жывата і даў.. смыка па струнах.Чорны.Зноў мяне адціснулі ў куток, прыперлі да печкі.Грамовіч.// Загнаць да самай перашкоды, у месца, адкуль няма куды адступаць. Аказалася, што бой быў у хаце, і Сымон прыпёр Міколу ў куток.Колас.Не паддаваўся конь, а пасля прыпёр яго Саўка да самай рэчкі ў куток балота.Чорны.//перан. Паставіць у безвыходнае становішча. А цяпер прыперла Яначку вясна — ніяк не выкруцішся.Крапіва.— Ты б, скажам, да мяне прыйшоў, я — да цябе, дык не! Як прыпрэ што-небудзь, тады бяжыш да суседа.Чарнышэвіч.
2.каго-што. Разм.груб. Прынесці, прывезці, даставіць. [Ілья:] — Вечарам я табе прыпру цэлы пуд рыбы.Васілёнак.Пакуль бабёр паэму разглядаў, Вол зноў прынёс паэму, верш і доніс. А дні праз два — тры нарысы прыпёр.Корбан.— Дроў табе — дзве машыны прыпру!Ракітны.
3.Разм.груб. Прыйсці, прыбыць. — Не мог ты паўгадзіны ў царкве пабыць, памаліцца? Дык ты скарэй на балота, да чарцей пабег, а цяпер.. прычашчацца прыпёр? Не буду прычашчаць! — прамовіў а. Мадэст і павярнуўся з чашаю ўбок.Колас.// Прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці.
4.безас.Разм.груб. Вельмі захацецца; тэрмінова спатрэбіцца. — Так пільна прыперла са мною раіцца? Няма хіба з кім? — і Макар пакрыўджана ўсміхнуўся.Дуброўскі.
•••
Прыперці да сцяны (сценкі)каго — пазбавіць магчымасці адмаўляцца, адпірацца. [Поля:] — Перш рэплікі кідаў, а потым змоўк. Прыперлі да сцяны.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чэсць, ‑і, ж.
1. Сукупнасць маральных прынцыпаў, якімі чалавек кіруецца ў сваіх грамадскіх і асабістых паводзінах. — Збірайся ў паход, Беларускі народ, За чэсць і свабоду радзімы.Глебка.Нас гэткай раскошай не песціць эпоха, І чэсці вышэйшай не знае пясняр Як тая, калі яго мужная песня Па ворагу трапны наносіць удар.Гілевіч.// Грамадская, прафесійная і інш. годнасць чалавека. Хто ж здрадзіць народу ў святой барацьбе, Прадаўшы чэсць і сумленне, Няхай той павесіцца сам на вярбе!Колас.[Перагуд:] Цяпер ты [смерць] толькі жыццё маё можаш узяць, часць я ўратаваў.Крапіва.У якім кутку Радзімы — На палях ці ля станка — Чэсць трымаеш нашай роты, чэсць палка І ўсёй пяхоты.Жычка.Пакуль здужаю падняць руку я, — Вораг маёй чэсці не спаганіць.Панчанка.
2. Аўтарытэт, незаплямленая рэпутацыя чалавека, яго чэснае, добрае імя. Працоўны чалавек павінен усімі сродкамі, нават фізічнаю сілай, бараніць чэсць свайго імя, чэсць класа і народа.У. Калеснік.
3. Цнота, нявіннасць (пра жанчыну). Не такую, ясны пане, Бачыш прад сабою, Што захоча чэсць і славу Прадаваць з табою.Купала.
4. Слава, павага, пашана каму‑н. Пра старажылаў гавораць з любоўю: той пражыў тут пятнаццаць гадоў, той дваццаць, а той дваццаць пяць — такому чэсць, хвала і пашана.Скрыган.Госці не ведалі, каму аказваць чэсць: пісару ці памочніку-паэту.Колас.