ЛЮ́БАНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Любанскім і Старадарожскім р-нах Мінскай вобл., за 7 км на Пн ад г. Любань. Створана на р. Арэса ў 1966. Пл. 22 км², даўж. 11,8 км, найб.шыр. 4,2 км, найб.глыб. 6,3 м, аб’ём вады 39,5 млн.м³; даўж. берагавой лініі 38 км. Да затаплення на месцы вадасховішча быў балотны масіў з тарфянікамі магутнасцю да 3 м. Катлавіна выцягнута з Пн на Пд, значна пашыраецца ў паўд. частцы. Берагі нізкія, спадзістыя. Больш за 20% берагоў — дамбы абвалавання. На левым беразе ў ніжняй ч. вадасховішча 2 мелкаводныя залівы. Ёсць 5 астравоў агульнай пл. 0,5 км². Дно выслана торфам, ілам, пяском.
Замярзае ў пач. снежня, лёд (таўшчыня 45—55 см) трымаецца да пач. красавіка. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню 80 см. Зарастае каля 20% плошчы Выкарыстоўваецца для рэгулявання рачнога сцёку, жыўлення вадой сажалак доследнага рыбгаса «Любань».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ДРАВА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка (цячэ праз возера, злучае яго з воз. Неспіш), за 7 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 3,72 км², даўж. 3 км, найб.шыр. больш як 2,2 км, найб.глыб. 12,2 м, даўж. берагавой лініі 15 км. Пл. вадазбору 808 км². Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр і нац. парк Браслаўскія азёры. Катлавіна складанага тыпу, круглаватая. Схілы выш. да 10 м, стромкія (на З і ПдУ спадзістыя), сугліністыя і супясчаныя, пад лугам і хмызняком. На Пн озавая града выш. 15—20 м, парасла лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, участкамі на Пд абразійныя. Мелкаводдзе пясчанае, да глыб. 3—4 мдно ілістае, ніжэй сапрапелістае. 3 астравы пл. 2 га. Падводная расліннасць пашырана да глыб. 4 м. Пратокай злучана з воз. Поцех, упадае ручай з воз. Вера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грунт
(польск. grunt, ад с.-в.-ням. grunt)
1) верхні пласт зямлі, глеба;
2) зямная паверхня наогул (напр. цвёрды г., пясчаны г.);
3) дно вадаёма (донны г.);
4) слой рэчыва, які наносіцца на палатно будучай карціны для надання паверхні гладкасці, патрэбнага колеру і інш.;
5) перан. тое галоўнае, на чым засноўваецца што-н. (траціць г. пад нагамі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Палойка1 ’палавіна галоўкі квашанай капусты’ (Сцяшк., Мат. Гом.), палу́йка ’тс’ (Шат.), ’палавіна’ (Сл. ПЗБ), ’капусная галоўка’ (Сл. Брэс.). Рус.арл., варонеж.полу́йка ’дубовыя дошчачкі на дно для бочак’. З палоўка < пол‑, палова1 (гл.).
Палойка2 ’жменя (або 10 жменяў) абтрапанага або ачэсанага лёну’ (ТСБМ; Сл. ПЗБ; Інстр. I, III; КЭС, слуцк.; З нар. сл.). Мабыць, тое ж, што і палойка1, г. зн. палова ад таго, што можна ўзяць дзвюма рукамі.
Палойка3 ’невялікая рачулка, якая цячэ праз балота’ (Сл. ПЗБ). Да ліць (гл.) з іншай агаласоўкай кораня. Параўн. палой, а таксама ст.-рус.полой (1614 г.) ’рукаў ракі, які аддзяляецца ад асноўнага рэчышча і зноў з ім злучаецца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спружы́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак. і (рэдка)зак.
1. Змяняць (змяніць) сваё становішча пад уздзеяннем якой‑н. сілы і вяртацца (вярнуцца) у ранейшае становішча пасля спынення гэтага ўздзеяння; аказваць (аказаць) супраціўленне ціску. Падводная гаць з жэрдак спружыніць пад нагамі.В. Вольскі.— Эх! — уздыхнуў я і зараз жа вылаяўся, бо галінка, якую адпусціў [той, хто ішоў] наперадзе, спружыніла і балюча сцебанула мяне па твары.Карпюк.
2.Разм. Напружваючы, рабіць (зрабіць) пружыністым, пругкім. Спружыніць мускулы.// Напружыўшыся, адштурхоўвацца (адштурхнуцца). Сашка спружыніў абедзвюма нагамі аб дно і крута пайшоў уверх.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
úntergehen*vi(s)
1) захо́дзіць (пра свяцілы);
sein Stern ist úntergegangen яго́ зо́рка пага́сла
2) тапі́цца, ісці́ на дно
3) гі́нуць, занепада́ць;
die Wórte gíngen im Lärm únter сло́вы патану́лі ў шу́ме
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАБРО́ВІЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Грыўда, за 30 км на ПдУ ад г. Івацэвічы. У межах гідралагічнага заказніка Выганашчанскі. Пл. 9,47 км², даўж. 4,9 км, найб.шыр. 3,3 км, найб.глыб. 8 м, даўж. берагавой лініі 14,4 км. Пл. вадазбору 79,2 км².
Катлавіна рэшткавага тыпу, злёгку выцягнутая з Пн на Пд. Схілы катлавіны выш. да 2 м, затарфаваныя і забалочаныя. Берагі нізкія, тарфяністыя, параслі хмызняком. На ПдЗ, З і ПнЗ пясчаны вал выш. да 4 м. Дно плоскае, сапрапелістае, мелкаводдзе пясчана-глеістае. Моцна зарастае чаротам, трыснягом, рагозам і інш. Мінералізацыя вады да 160 г/л, празрыстасць да 1 м. Эўтрофнае, праточнае, упадаюць 2 канавы, выцякае канал Дзевяты (прыток Галоўнага канала, бас. Ясельды). Месца гнездавання і адпачынку ў час асенне-веснавых пералётаў вадаплаўных птушак. На паўн.-ўсх. беразе археал. Помнік — мезалітычная стаянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖАНІ́ЦЬБА ЦЯРЭ́ШКІ»,
традыцыйнае гульнявое прадстаўленне «вяселля для ўсіх», прымеркаванае да Каляд. Паводле характару адпавядае карнавалізавана-гульнявым звычаям (з абрадавым травесці), уласцівым культуры многіх еўрап. народаў. Пашырана на Бел. Паазер’і. Адлюстроўвае настрой калядных святкаванняў як «крывых вечароў» (з амбівалентнасцю дзеянняў «шыварат-навыварат»). Уключае некалькі этапаў: выбар са старэйшых удзельнікаў «бацькі» і «маці», якія потым «дабіраюць» і «жэняць» пары, «прыпяваюць» іх адзін да аднаго («Ай, роўная парачка — ім гарэлкі чарачка») і «скручваюць» у танцы (часцей «Лявоніха»); пачарговае «пералоўліванне» «маладых», агульнае застолле з песнямі і танцамі. Скразным элементам, які цэментуе ўсю гульню, з’яўляюцца рытуальныя «цярэшкінскія песні» з адметнай тыповай рытмаформулай. Разнастайныя тэксты «Ж.Ц.» амбівалентна пераафарбоўваюць драматызм сапраўднага вяселля ў гумарыстычным (часам гратэскавым) плане («Дзед бабу — чабок на дно, а мне, дзед, і тут ладно»). Умоўнасць «несапраўднага» гульнявога вяселля адзначана і ў «цярэшкінскіх песнях» («Мне з табой не век векаваць — адну ночаньку пагуляць»).