МІ́НСКІ АДДЗЕ́Л БЕЛАРУ́СКАГА ТАВАРЫ́СТВА ДАПАМО́ГІ ПАЦЯРПЕ́ЛЫМ АД ВАЙНЫ́,
дабрачынная арг-цыя для дапамогі бежанцам 1-й сусв. вайны; адзін з цэнтраў бел.нац. руху. Існаваў у Мінску ў ліп. 1915—17 як аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, створанага ў Вільні ў крас. 1915. Налічваў каля 50 чал. (снеж. 1916). У к-т праўлення аддзела ўваходзілі: В.І.Чавусаў (старшыня), А.І.Лявіцкі (Ядвігін Ш., нам. старшыні), У.І.Голуб (У.Галубок, сакратар), А.С.Астрамовіч (А.Зязюля), В.А.Лявіцкая, Л.А.Сівіцкая (З.Верас), Э.Л.Сівіцкая, У.С.Фальскі. Адкрыў некалькі начных прытулкаў для бежанцаў, дзіцячы прытулак у Ратамцы (каля Мінска), 2 бясплатныя сталовыя і 1 платную — «Беларускую хатку», заснаваў 2 майстэрні — ткацкую і па рамонце ваен. абмундзіравання. У крас.—маі 1916 дзейнічалі курсы па садаводстве, агародніцтве і пчалярстве. Пасля Лют. рэв. 1917 аб’явіў сябе Часовым Бел.нац. к-там і пачаў арганізац. і прапагандысцкую працу ў новых умовах.
Яго прадстаўнік П.А.Аляксюк увайшоў у склад Выканаўчага к-та грамадскай бяспекі г. Мінска, быў выбраны нам. старшыні К-та прапаганды на вёсцы асноў новага грамадскага ладу. У час агульнагар. маніфестацыі 6.3.1917 адбылося першае выступленне членаў Бел.к-та з паліт. лозунгамі. 25—27.3.1917 склікаў у Мінску з’езд бел.нац. арг-цый, які выбраў Беларускі нацыянальны камітэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ Якаў Савельевіч (20.6.1940, в. Самуйлы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. — 7.12.1996),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1983), праф. (1984). Скончыў БДУ (1967). З 1967 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ (заг. сектара), з 1976 у Мінскай ВПШ (заг. кафедры). З 1991 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, кіраўнік групы па вывучэнні паліт. рэпрэсій на Беларусі ў 1920 — пач. 1950-х г. З 1993 у Бел.НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы (заг.аддзела). Даследаваў гісторыю рэвалюцыі 1905—07, грамадзянскай вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—20 у Расіі і Беларусі, падп. і партыз. барацьбы на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ваен.буд-ва і паліт. рэпрэсій у 1920—40-х г., праблемы метадалогіі і гістарыяграфіі Вял.Айч. вайны. Адзін з аўтараў прац «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995) і інш.
Тв.:
В.И.Ленин и партизанское движение. Мн., 1975;
Комиссар Бумажков. Мн., 1978;
Народная война в тылу интервентов и белогвардейцев. Мн., 1983;
В суровом сорок первом. Мн., 1985;
У истоков победы. М., 1986;
Драматычны лёс польскіх асаднікаў // Бел. мінуўшчына. 1994. № 4;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШУ́ТА Уладзімір Цярэнцьевіч (19.4. 1918, С.-Пецярбург — 10.6.1983),
расійскі гісторык. Чл.-кар.АНСССР (1976), д-ргіст.н. (1960), праф. (1971). Скончыў Ленінградскі ун-т (1941). З 1948 у Ін-це гісторыі АНСССР, з 1969 заг. сектара. Адначасова ў 1949—53 заг.аддзелачас. «Вопросы истории», з 1968 выкладаў у Маскоўскім абл.пед. ін-це, Маскоўскім гіст.-архіўным ін-це. Даследаваў гісторыю эпохі феадалізму Расіі, Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі, займаўся крыніцазнаўствам і гістарыяграфіяй. Адзін з аўтараў канцэпцыі ўтварэння ВКЛ, паводле якой у 1-й пал. 13 ст. на тэр. сучаснай Літвы ўтварылася раннефеад. балцкая дзяржава, што ў сваім развіцці прайшла 3 этапы: канфедэрацыя зямель, потым іх саюз і раннефеад. манархія. Захоп. літ. феадаламі Беларусі лічыў пачаткам пераўтварэння невял. Літ. дзяржавы ў ВКЛ. Пісаў пра сінтэз грамадскага ладу Літвы са значна больш развітымі феад. ін-тамі Беларусі, але не прызнаваў за бел. землямі актыўнай ролі ў стварэнні і развіцці ВКЛ. Падтрымліваў тэзіс пра шматвяковае імкненне беларусаў да ўз’яднання з Расіяй.
Тв.:
Образование Литовского государства. М., 1959;
Древнерусское государство и его международное значение. М., 1965 (у сааўт);
Древнерусское наследие и исторические судьбы восточного славянства. М., 1982 (разам з Б.М.Флорай, Г.Л.Харашкевіч);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ТРЫКАЎ Пётр Ціханавіч (н. 12.7.1927, в. Мікалаеўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. гісторык. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1977). Д-ргіст.н. (1973), праф. (1978). Скончыў БДУ (1956). Удзельнік Вял.Айч. вайны. З 1961 у Ін-це гісторыі АНБССР (з 1962 вучоны сакратар, з 1968 нам. дырэктара, у 1975—88 дырэктар Ін-та гісторыі АНБССР, у 1984—90 заг.аддзела гісторыі навукі). З 1991 дырэктар музея Нац.АН Беларусі. У 1996—99 першы нам.гал. рэдактара выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя», з 1999 гал.навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі Нац.АН Беларусі. Асн. працы прысвечаны гісторыі нац.-дзярж. будаўніцтва ў БССР. Кіраўнік аўтарскага калектыву, рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 т. (т. 5, 1975), «Гісторыі рабочага класа БССР» (т. 1—4, 1984—87), «Нарысаў гісторыі навукі і культуры Беларусі, IX — пач. XX ст.» (1996).
Тв.:
Советы депутатов трудящихся БССР и их роль в создании материально-технической базы коммунизма (1959—1965 гг.). Мн., 1972;
Ревкомы Белоруссии. Мн., 1975;
Забота Советской власти о здоровье трудящихся. Мн., 1976;
Национальная Академия наук Беларуси, 1929—1999. Мн., 1998 (у сааўт.);
Изучение П.О.Гориным истории Советов // Президент Академии наук академик П.О.Горин: Выступления и ст.Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЧАНЬ,
буйная залоза ў чалавека, пазваночных і некаторых беспазваночных жывёл, якая ўдзельнічае ў працэсах стрававання, абмену рэчываў, кровазвароту, выконвае бар’ерную функцыю. Забяспечвае пастаянства ўнутр. асяроддзя арганізма. У П. ажыццяўляецца сінтэз і расшчапленне бялкоў, ліпідаў, вугляводаў (рэгулюе ўзровень цукру ў крыві), вітамінаў (утварае і назапашвае вітамін A).
Маса П. млекакормячых складае да 2—4% масы цела (адносная маса большая ў дробных жывёл з інтэнсіўным абменам рэчываў, у дзікіх і драпежнікаў). У чалавека маса П. каля 1,5 кг. П. большасці беспазваночных — вырасты пярэдняга аддзела сярэдняй кішкі або страўніка. У чалавека і пазваночных жывёл размешчана пераважна ў правай верхняй (пярэдняй) ч. брушной поласці, прылягае да дыяфрагмы, укрыта злучальна-тканкавай капсулай, якая ўрастае ў яе парэнхіму і падзяляе на некалькі долей (лопасцей). Строма П. ўтворана рэтыкулярнай тканкай, якая падзяляе асн. тканку на долькі (дыям. 0,5—2 мм, складаюцца з клетак аднаго тыпу — гепатацытаў, што сінтэзуюць жоўць). За 1 мін праз П. працякае 1,5 л крыві. У функцыі П. праяўляецца сутачны рытм, інтэнсіўнасць утварэння глікагену адрозніваецца раніцай і ўвечары. Здольная да рэгенерацыі (у пацукоў і сабак пры выдаленні да 70% масы органа аднаўляецца праз 14—60 дзён). Пра паталогію П. гл.Гепатыт інфекцыйны, Цыроз печані.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МСКІ Генадзь Васілевіч (19.9.1936, г. Валгаград, Расія — 23.8.2000),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі, паэт і перакладчык. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-ртэхн.н., праф. (1981). Чл. Саюза пісьменнікаў Беларусі (2000). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское інж. радыётэхн, вучылішча (1959, г. Гатчына, Расія). З 1960 і з 1986 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі, з 1970 у Мінскім радыётэхн. ін-це, адначасова з 1994 нач.аддзела Вышэйшага атэстацыйнага к-та Беларусі. Працы па тэорыі сістэм аўтам. кіравання (САК) і аўтаматызаванага праектавання. Распрацаваў асновы агульнай тэорыі каранёвых траекторый сістэм з параметрамі, якія змяняюцца паводле зададзенага закону, метады і сродкі аўтаматызаванага праектавання робататэхн. комплексаў і САК. Пісаў вершы з 1956: У яго перакладах на рус. мову выйшлі кнігі: «Беларуская лірыка XIX—XX стст. ...» (1998), «Анталогія беларускай лірыкі XIX—XX стст.» і «Анталогія беларускай паэзіі» (т. 1—2, 2001).
Тв.:
Основы общей теории корневых траекторий систем автоматического управления. Мн., 1972;
Теория систем автоматизированного проектирования: Интеллектуальные САПР на базе вычислительных комплексов и сетей. Мн., 1994;
Корневые методы исследования интервальных систем. Мн., 1999 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦ Наталля Ільінічна (27.8.1903, г. Іркуцк, Расія — 18.12.1993),
расійскі рэжысёр, тэатральны дзеяч. Дачка кампазітара І.Саца. Нар.арт.СССР (1975). Герой Сац. Працы (1983). Скончыла муз. тэхнікум імя А.Скрабіна (1917), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1953), з 1984 праф. у ім. У 1918 заг. дзіцячага сектара тэамузсекцыі Массавета. Ініцыятар стварэння першага пастаяннага т-ра для дзяцей (Дзіцячы т-р Массавета, 1918). У 1920—36 дырэктар і маст. кіраўнік Маскоўскага т-ра для дзяцей (у 1936 Цэнтр. дзіцячы т-р). У 1937—42 рэпрэсіравана. З 1943 у Алма-Аце, дзе стварыла Першы казахскі т-р для дзяцей і юнацтва. З 1958 у Маскве, гал. рэжысёр Усерас. гастрольнага т-ра, заг. дзіцячага аддзела Масэстрады. З 1964 узначальвала першы ў свеце Дзярж. дзіцячы муз.т-р у Маскве (адкрыты ў 1965; цяпер імя С.). Зрабіла вял. ўклад у развіццё дзіцячага т-ра і маст. выхавання дзяцей. Аўтар п’ес, лібрэта дзіцячых опер і балетаў, кніг і артыкулаў па пытаннях муз. выхавання. Дзярж. прэмія СССР 1972. Ленінская прэмія 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬСКІ Рычард Баляслававіч (н. 3.4.1946, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. тэатразнавец, педагог. Д-р мастацтвазнаўства (1991), праф. (1999). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1976 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі (з 1988 заг.аддзела), адначасова з 1997 рэктар Бел.АМ. Даследуе праблемы рэжысуры, акцёрскай творчасці, сцэнічнай героікі, рус.тэатр. культуры на Беларусі. Аўтар кніг «Пазначана часам: Пошукі сучаснай беларускай рэжысуры» (1984), «Стварэнне лёсу: Гістарычная і героіка-рэвалюцыйная тэма ў тэатрах Беларусі 70—80-х гг.» (1987), «На скрыжаванні: Тэатр у працэсах станаўлення і развіцця гістарычнай і нацыянальнай свядомасці беларусаў» (1999), «Рэха мінулага: Тэатразнаўчыя эцюды аб беларускай культуры XX ст.» (2000); раздзелаў «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 2—3, 1985—87); п’ес (з Ю.Сохарам) «Разбег» (1974), «Выкупленне» (1976), «Не толькі пра каханне» (паст. 1978); радыёп’есы «Лёс, які мы выбіраем» (паст. 1986); сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Марыя» (1975); «Праз усё жыццё» (1978, пра Е.Міровіча), «Уладзіслаў Галубок» (1982); «Жыццё кліча» (1984, пра У.Крыловіча), «Антракт» (1992, пра М.Яроменку; з В.Навуменкам).
Тв.:
На сцене — бессмертие подвига. Мн., 1982;
Грядущим в наследство: Тема Великой Отеч. войны в бел. театре 80-х гг.Мн., 1986;
Тэатр у прасторы часу: Мастацтвазнаўчыя арт., рэц., творчыя партрэты. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУ́САЎ Алег Анатолевіч (7.8.1954, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),
бел. археолаг і гісторык архітэктуры, грамадска-паліт. дзеяч. Канд.гіст.н. (1981), дацэнт (2001). Скончыў БДУ (1976). З 1976 супрацоўнік, з 1980 начальнік археал.аддзелаБел. рэстаўрацыйнага праектнага ін-та. З 1995 у Бел. ун-це культуры (у 1996—98 дэкан ф-та бібліятэчна-інфармацыйных сістэм). Вывучае помнікі манум. дойлідства, матэрыяльную культуру Беларусі 11—18 ст. Распрацаваў методыку арх.-археал. вывучэння манум. помнікаў Беларусі. Праводзіў раскопкі помнікаў археалогіі і архітэктуры ў шэрагу бел. гарадоў. У 1990—96 дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. У 1991—96 нам. старшыні Камісіі Вярх. Савета па адукацыі, культуры і захаванні гіст. спадчыны. У 1992—95 старшыня, 1998—99 нам. старшыні Цэнтр. рады Бел.с.-д. грамады. З 1999 старшыня Т-вабел. мовы імя Ф.Скарыны.
Тв.:
Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв.: Архитектурно-археол. анализ. Мд., 1988;
Старажытны Мсціслаў. Мн., 1992 (разам з М.А.Ткачовым);
Беларускае кафлярства. Мд., 1993;
Стары замак у Гродне XI — XVIII стст. Мн., 1993 (разам з В.Е.Собалем, Н.І.Здановіч);
Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. Мн., 1994 (разам з Н.І.Здановіч, А.К.Краўцэвічам);
Манументальнае дойлідства Беларусі XI — XVIII стст.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУСЕ́ВІЧ Станіслаў Станіслававіч (псеўд.Залеўскі Казімір; 1870, в. Вераскава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 25.8.1918),
дзеяч рэв. руху на Беларусі, у Польшчы і Літве, публіцыст. Вучыўся ў Варшаўскім вет. ін-це (у 1889 выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях). У 1891—92 вёў прапаганду сярод настаўнікаў і сялян Навагрудскага, Лідскага, Слуцкага пав. Сасланы пад нагляд паліцыі ў Мінск, дзе ў 1894 пад яго кіраўніцтвам створана Мінская с.-д.арг-цыя. Адзін з заснавальнікаў Рабочага саюза Літвы, Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы, у 1900—01 чл. яе Гал. праўлення. За рэв. дзейнасць неаднойчы арыштаваны і сасланы. З 1906 у эміграцыі. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. У 1917—18 заг.аддзелагаз. «Известия ВЦИК», рэдактар час. «Вестник жизни». Друкаваўся ў «Правде». У зб. «Грамадскі рух у Расіі ў пачатку XX ст.» (кн. 7, т. 4, ч. 2, 1911) змясціў арт. «Нацыянальны рух», у якім прыводзіў звесткі па гісторыі бел. культуры, мовы і л-ры, вітаў творчасць Ф.Багушэвіча, Я.Коласа, Я.Купалы. Аўтар брашуры «Мастацтва і пралетарыят» (1918), артыкулаў, у якіх з марксісцкіх пазіцый асвятляў ролю інтэлігенцыі ў развіцці пралет. руху. Пісаў пра творчасць паэта Э.Верхарна, скульптара К.Э.Менье, жывапісца Рафаэля і інш.