blanket

[ˈblæŋkɪt]

1.

n.

1) ко́ўдра f., плед -а m.

homewoven blanket — дзяру́жка, по́сьцілка f.

2) по́крыва n.

a blanket of snow — сьне́жнае по́крыва

2.

v.t.

1) засьціла́ць

2) пакрыва́ць

3) перашкаджа́ць, заглуша́ць, глушы́ць (радыёперада́чу)

3.

adj.

агу́льны, по́ўны, усеабды́мны

a blanket guarantee — агу́льная, по́ўная гара́нтыя

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

авангарды́зм

(фр. avant-gardisme)

1) імкненне якойн. грамадскай групы мець вяршэнства ў чым-н.;

2) агульная назва мастацкіх плыней, якім уласцівы разрыў з традыцыяй рэалістычнага мастацкага вобраза, пошукі новых сродкаў выяўлення і фармальнай структуры твора (у сваіх крайніх формах змыкаецца з дэкадэнцтвам, мадэрнізмам, абстракцыянізмам).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

і́мпарт

(англ. import, ад лац. importare = увозіць)

1) увоз у краіну замежных тавараў для рэалізацыі на ўнутраным рынку (проціл. экспарт 1);

2) агульная колькасць або агульны кошт тавараў, дастаўленых у якую-н. краіну з-за мяжы, а таксама сам дастаўлены тавар (проціл. экспарт 2).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Казля́к1 ’масляк’ (БРС, ТСБМ; лаг., петр., Жыв. сл.; уздз., Нар. словатв.; брасл., гарад., лудз., Сл. паўн.-зах.; Сцяшк., Шат.), ’грыб Boletus bovinus’ (Дэмб.), ’грыб Boletus scaber’ (Яруш.), ’нейкі грыб’ (Прышч. дыс., Сержп., Яруш.), ’перцавы грыб’ (уздз., Нар. словатв.), ’усякі грыб’ (Бяльк.), ’усе грыбы, апрача баравікоў’ (Арх. ГУ; глус., мазыр., стаўбц., Жыв. сл.; Маш.; шчуч., Сл. паўн.-зах.; Янк. 2), козляк: білый козляк ’грыб каўпак кольчаты, падбалацянка’ (пін., Жыв. сл.), козлякагульная назва ядомага грыба, апрача баравіка’ (бяроз., драг., іван., пін., Жыв. сл.), козлякы, козлек, кузлякы, кузлек ’тс’ (драг., Жыв. сл.), кузляк ’тс’ (стол., Жыв. сл.), козлякіагульная назва ўсіх ядомых грыбоў, акрамя баравікоў і падасінавікаў’ (пруж., Нар. словатв.). Укр. усх.-палес. казляк ’любы ядомы грыб, за выключэннем баравіка’, козляки ’тс’, рус. козляк ’грыб масляк; грыб абабак’ (першае лічыцца дыялектным: валд., наўг., цвяр., калін., бран., калуж., раз., ярасл., смален. і інш.). Лінгвагеаграфія не вельмі выразная. Улічваючы наяўнасць слова ў розных дыялектных зонах Беларусі і параўноўваючы вялікую рускую тэрыторыю распаўсюджання, казляк можна лічыць усх.-слав. інавацыяй. Бел. слова Сцяцко (Афікс. наз., 146) лічыць вытворным з дапамогай суфікса ‑як, відавочна, ад казёл, на карысць такой думкі паралельныя дэрываты ад казабел. казяк, рус. козьяк ’масляк, абабак’, аднак на магчымасць іншага тыпу дэрывацыі ўказваюць такія прыклады, як бел. швянч. казля ’масляк’ і козляк, козлячок, прыведзеныя Насовічам як дублеты да казёл, каза ў назвах грыбоў. Аб матывацыі гл. каза, казёл.

Казля́к2, казьляк ’размоклая рэч’ (Ян.). Перанос ад казля́к ’грыб’, цікава звярнуць увагу на літ. óžgrybis ’абабак’ і ’вялы чалавек, размазня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

globalny

globaln|y

1. валавы, агульны;

produkcja ~a — валавая прадукцыя;

dochód ~y — валавы даход;

suma ~a — агульная сума;

budżet ~y — валавы бюджэт;

2. глабальны;

konflikty o zasięgu ~ym — канфлікты глабальнага маштабу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пло́шча ж.

1. (у горадзе) Platz m -es, Plätze;

2. (плоскасць, паверхня) Fläche f -, -n;

3. (тэрыторыя, паверхня) Arel n -s, -e;

агу́льная пло́шча Gesmtfläche f -, Gesmtareal n -s, -e;

жыла́я пло́шча Whnraum m -(e)s, -räume, Whnfläche f -, -n;

ры́нкавая пло́шча Mrktplatz m -es, -plätze;

вы́ставачная пло́шча камерц. usstellungsfläche f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

воўк, ваўка́ і во́ўка, мн. ваўкі́, ваўко́ў, м.

Драпежная жывёліна сямейства сабачых, звычайна шэрай масці.

Колькі ваўка ні кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць (прыказка). І ваўкі сыты і авечкі цэлы (прымаўка). Хоць воўкам вый (вельмі дрэнна, бязвыхаднае становішча). Воўкам глядзець (пазіраць) (глядзець панура, варожа).

Біты воўк (разм.) — пра бывалага, вопытнага чалавека.

Марскі воўк (разм., адабр.) — пра бывалага, вопытнага марака.

|| памянш. ваўчо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| зб. ваўкаўё, -я́, н.

|| прым. во́ўчы, -ая, -ае і ваўчы́ны, -ая, -ае (разм.).

В. апетыт (вельмі моцны).

Воўчы білет (пашпарт) — у царскай Расіі: дакумент з адзнакай паліцыі аб палітычнай ненадзейнасці яго ўласніка.

Воўчы закон — беззаконне, якое падтрымліваецца грубым насіллем.

Воўчыя грыбыагульная назва неядомых грыбоў.

Воўчыя ягады — чырвоныя або чорныя плады ядавітых лясных раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

збор, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. сабрацца, сабраць.

2. Тое, што сабрана; агульная колькасць чаго-н. сабранага.

Валавы з. збожжа.

3. Збіраемыя ці сабраныя за што-н. або на што-н. грошы.

Памольны з.

У тэатры поўны з.

4. чаго. Сукупнасць сабраных і выдадзеных разам якіх-н. тэкстаў.

З. законаў.

З. твораў пісьменніка.

5. Сход членаў якой-н. арганізацыі.

З. ветэранаў вайны.

6. Кароткачасовае знаходжанне ваеннаабавязаных у распараджэнні ваеннага ведамства для абучэння, а таксама (звычайна мн.) знаходжанне дзе-н. групы спартсменаў для трэніровак.

Лагерны з.

Вучэбна-трэніровачныя зборы.

7. мн. Падрыхтоўка да якога-н. дзеяння (ад’езду, адпраўлення куды-н.).

Зборы ў дарогу.

Гербавы збор — асобы дзяржаўны збор (да 1930 г.) пры афармленні дакументаў, які рэалізоўваўся шляхам продажу марак пэўнай вартасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архітэкто́ніка

(гр. architektonike = будаўнічае майстэрства)

1) архіт. мастацкае выяўленне заканамернасцей будовы (у суразмернасці, прапарцыянальнасці, маштабнасці і інш.), уласцівых канструкцыйнай сістэме будынка;

2) будова мастацкага твора, якая абумоўлівае суадносіны яго галоўных і другарадных элементаў (параўн. кампазіцыя 1);

3) агульная карціна геалагічнай будовы, асаблівасцей залягання горных парод.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

«БУРА́Н»,

савецкі крылаты арбітальны карабель шматразовага выкарыстання. Адзіны беспілотны палёт з пасадкай у аўтаматычным рэжыме здзейснены 15.11.1988. Прызначаны для вывядзення на арбіту складаных касм. аб’ектаў і іх абслугоўвання, дастаўкі на Зямлю прадукцыі касм. вытв-сцяў і выканання грузапасажырскіх перавозак па маршруце Зямля — космас — Зямля.

Сканструяваны па самалётнай схеме тыпу «бясхвостка» з нізкаразмешчаным крылом падвойнай стрэлападобнасці. У насавым адсеку знаходзіцца герметычная кабіна для экіпажа (2—4 чал.) і пасажыраў (да 6 чал.), агрэгаты дыстанцыйнага кіравання і паліўныя бакі. Агульная стартавая маса да 105 т, даўж 36,4 м, выш. 16,5 м, размах крыла каля 24 м, грузападымальнасць да 30 т. Старт карабля выконваецца з дапамогай ракеты-носьбіта «Энергія», спуск і пасадка — па «самалётным» рэжыме. Гл. «Спэйс Шатл».

Да арт. «Буран»: 1 — ракета-носьбіт «Энергія»; 2 — касмічны карабель «Буран».

т. 3, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)