Гігіе́на ’гігіена’ (БРС). Рус. гигие́на, укр. гігієна. Запазычанне з зах.-еўрап. моў (ням. Hygiene, франц. hygiène; першакрыніцай з’яўляецца грэч. мова). Параўн. Шанскі, 1, Г, 68.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзяк ’дзяк’. Рус. дьяк, укр. дяк. Запазычанне з грэч. мовы (διάκος). Гл. Фасмер, 1, 560; Бернекер, 1, 198–199; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 226.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Душ ’душ’ (БРС). Рус. душ, укр. душ ’тс’. Першакрыніцай з’яўляецца франц. douche ’тс’ (< італ. doccia). Фасмер, 1, 556; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 217–218.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дуэт ’дуэт’ (БРС). Рус. дуэ́т, укр. дуе́т. Першакрыніцай з’яўляецца італ. duetto ’тс’. Запазычанне адбылося, магчыма, праз пасрэдніцтва ням. Duett ’тс’ (< італ.). Гл. Фасмер, 1, 557.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыліжа́нс ’дыліжанс’ (БРС). Праз рус. дилижа́нс ’тс’ з франц. diligence ’тс’ (< voiture de diligence). Гл. Фасмер, 1, 514–515; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 121.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыск ’дыск’ (БРС). Рус. диск, укр. диск. Запазычанне з франц. disque ’тс’ (< лац. discus < грэч.). Гл. Фасмер, 1, 515; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 128.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жарля́нка ’жаба’. Рус. смал. жерлянка ’тс’. Утворана з суфіксам ‑анк‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 179–180) ад жарло́ ’зяпа’ (гл. жарло́ 1; параўн. вушанка, ікранка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жостры ’хуткі, спрытны’ (Песні сямі вёсак), жо́сткі ’шустры’ (Нас., Касп.). Рус. дыял. сімб. жу́стро ’бойка, шустра’. Відаць, вынік кантамінацыйнага ўзаемадзеяння слоў шустры, жорсткі, востры. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Замэ́дзгаць ’забрудзіць’ (ТСБМ). Рус. замы́згать, укр. чарніг. зами́згати (Грынч.) ’тс’. Прэфіксальны дзеяслоў ад мыдзгаць ’пэцкаць, пэцкацца’ (гл.) з пераменай галоснага, магчыма, у сувязі з пэ́цкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пазі́цыя ’месцазнаходжанне каго-, чаго-н., размяшчэнне; пункт погляду; думка’ (ТСБМ). З рус. пози́ция (Крукоўскі, Уплыў, 78), дзе праз зах.-еўрап. мовы з лац. positio ’становішча’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)