шмыгану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Тое, што і шмыгнуць. [Петрык:] — Ты [Антусёк] дазволу не пытай — Шмыганём употай: Хай злуе важаты, хай Нас шукае потым... Гілевіч. Пакуль мама карміла малога, нянька ціхенька шмыганула за дзверы. Брыль. Вулька зразумела, ці мо адчула, што гаворка павінна весціся без яе, устала з лаўкі і шмыганула ў сенцы. Кулакоўскі. Дарога спусцілася ў лагчынку, паднялася на пагорак, павярнула направа і шмыганула ў хвойнік. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штось 1, чагось, чамусь, штось, чымсь, аб чымсь, займ. неазначальны.

Тое, што і штосьці ​1. Вусны.. [Джуліі], не перастаючы, шапталі штось незразумелае, іншамоўнае, але Іван і без таго адчуваў усё. Быкаў. — Ну, маладзіца, прысядзь трохі: маю штось у цябе запытаць, — лагодненька пачынае Гудзілка. Колас.

штось 2, прысл.

Тое, што і штосьці ​2. Штось пад канец сваволіць сэрца, Прыступак пяць бы тут [на лесвіцы] адняць. Прыходзька. Як відаць, .. [сабака] не выспаўся або так штось заленаваўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

што-не́будзь, чаго-небудзь і пад. (гл. што ​1), займ. неазначальны.

Які‑н. прадмет, з’ява і пад. з шэрага падобных або ўсё роўна які прадмет, з’ява і пад. [Лена] заўсёды што-небудзь прывозіла .. [Андрэю] з дарогі. Скрыган. І вось, бывала, калі ён [Цімошка] гнаў каровак на пашу, то Кустрэй .. кожны раз што-небудзь скажа яму. Колас. [Гаспадар:] «Але і я не без галавы. Што-небудзь і я кумекаю. Не лыкам шыты». Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шу́ла, ‑а і шуло́, ‑а, н.

1. Бервяно ці тоўсты брус з высечанымі пазамі, замацаваны ў чым‑н. вертыкальна. Шулы — аснова сцен, шулы злучаюць бярвенні. Мележ. Кожны такі доўгі, аднапавярховы дом трымаецца без вуглоў, на шулах. Брыль.

2. Слуп ці брус, на які падвешваецца створка варот. Двор быў абнесены тынам, а шаляваныя вароты віселі паміж пашарэлых дубовых шулаў. Чыгрынаў. От жа стаю я, падпёршы плечуком шула Піліпавых варот. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pffen

vt

1) падштурхну́ць, даць грымака́ (каму-н.)

2) рабі́ць бу́фы

3) разм. страля́ць, палі́ць (у паветра); рабі́ць гук, падо́бны на стрэл

◊ er lügt, dass es nur pufft — ≅ ён хлу́сіць без уся́кага со́раму

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

разбо́р м.

1. (дзеянне) гл. разборка;

2. (расследаванне) Unterschung f -;

разбо́р спра́вы юрыд. Schverhandlung f -, -en, Verhndlung f;

3. грам. Analse f -, -n, Zerglederung f -, -en;

4. (абмеркаванне) Be¦rteilung f -, -en; Besprchung f -, -en;

разбо́р уро́ка Besprchung f -, -en [uswertung f -, -en] iner nterrichtsstunde [iner Stnde];

без разбо́ру разм. whllos, hne nterschied, nterschiedslos; nbesehen (не раздумваючы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

закіда́ць

1. wrfen* vt;

2. (пакласці не на тое месца) verlgen vt;

3. (пакінуць без увагі) vernchlässigen vt;

ён закі́нуў сваю́ вучо́бу er hat sein Stdium vernchlässigt;

4. разм. (даставіць куды-н.) (hn)schffen vt; inschleusen vt (заслаць);

5. разм. (рабіць каму-н папрок за што-н.) j-m etw. (A) zum Vrwurf mchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Quo plus honoris, eo plus oneris

Чым больш гонару, тым большы цяжар.

Чем больше чести, тем большее бремя.

бел. Больш пашаны ‒ большы і клопат.

рус. Велик почёт не живёт без хлопот. Больше почёт, больше хлопот. Хорошо жить в почёте, да ответ велик.

фр. Aux grands honneurs, grands envieux (При больших почестях большие и завистники).

англ. The royal crown cures not the headache (Корона не избавляет от головной боли).

нем. Je mehr Ehre, je mehr Beschwer (Чем больше чести, тем больше труда).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

ЛАПА́ТКА ў архітэктуры,

вертыкальны выступ на сцяне будынка без базы і капітэлі. Вядома ў архітэктуры Зах. і Усх. Еўропы. Звычайна ўспрымалі цяжар ад падпружных арак скляпенняў. Адначасова былі элементамі рытму і дэкору фасадаў, аздабляліся рустам, філёнгамі і інш. У архітэктуры Беларусі вядомы з 11 ст. (Сафійскі сабор у Полацку), у 17—19 ст. пашырыліся ў архітэктуры стыляў рэнесансу, барока, класіцызму, у 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. — у стылях псеўдарус., несапраўднай готыкі, мадэрн. У сучаснай архітэктуры Л. — важны элемент стварэння рытму фасадаў. Часам маюць выгляд пілонаў.

У драўляным дойлідстве ў выглядзе Л. часам вырашалася шалёўка рэшткаў зрубаў, якую аздаблялі дэкар. разнымі накладкамі, размалёўкай. У некат. збудаваннях 18—19 ст. пад уплывам мураванай архітэктуры Л. аздабляліся канелюрамі або рустам.

С.А.Сергачоў.

Лапатка на фасадзе Пакроўскай царквы ў Гродне.

т. 9, с. 131

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗВЫШУРО́ЧНАЯ РАБО́ТА,

работа, якая выконваецца па распараджэнню або з ведама наймальніка звыш устаноўленай працягласці рабочага часу. З.р., як правіла, не дапускаецца. Працоўнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь абмяжоўвае яе і ўстанаўлівае вычарпальны пералік выключных выпадкаў, калі З.р. могуць быць дазволены. Прыцягненне да З.р. дапускаецца толькі са згоды работніка, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных законам або калектыўным дагаворам, пагадненнем. З.р. без згоды работніка дапускаюцца: пры правядзенні работ для прадухілення грамадскага або стыхійнага бедства, вытв. аварыі і неадкладнай ліквідацыі іх вынікаў, папярэджання няшчасных выпадкаў, аказання экстраннай мед. дапамогі работнікамі ўстаноў аховы здароўя, пры правядзенні грамадска неабходных работ па забеспячэнні насельніцтва вадой, асвятленнем, ацяпленнем. сувяззю і да т.п. Пэўныя катэгорыі работнікаў (цяжарныя жанчыны, жанчыны, якія маюць малых дзяцей, непаўналетнія, інваліды, хворыя) да З.р. не дапускаюцца. Працягласць З.р. таксама абмежавана.

Ю.Я.Савельеў.

т. 7, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)