Ко́мша ’маруда’ (Нар. словатв.). Значэнне гэтага слова пададзена няправільна. Аб гэтым сведчыць ілюстрацыя: «Ці скора ужо тэй комша накомшыцца?» З кантэксту відаць, што комша мае значэнне ’абжора’, таму яго трэба суадносіць з комшыць ’прагна есці булку, пірог’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Лебядні́цы, лебэдні́цы ’летнія раі пчол’ (ельск., Анох.). Да лебяда12 (гл.). Названы так таму, што ў другой палавіне лета ў асноўным меданосныя краскі ужо адцвітаюць, і меншая колькасць нектару асацыіруецца з беднасцю харчавання (з «хлебам з лебяды»).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Астрыжо́нак ’коратка астрыжаны хлопец ці дзяўчына’ (Сцяц.). Нармальнае для беларускай мовы ўтварэнне астры́жанак, Таму тут, відаць, асновай было слова астрыжо́ны, якое суадносіцца з дзеясловам астрыгчы, але, магчыма, было запазычана з польск.ostrzyżony (з узнаўленнем р на месцы ш).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ско́чыкі ‘агаткі двухдомныя, Antennaria dioica Gaertn.’ (Кіс.), ско́чкі ‘тс’ (Жд. 2). Відавочна, да скочыць (гл. скакаць). Матывы намінацыі не зусім ясныя, магчыма, аналагічна папярэдняму слову, таму што ад парасткаў расліны, якія ляжаць на зямлі, адрастаюць новыя разеткі лісцяў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
dadúrch, dádurchadv праз гэ́та, праз яго́ [яе, іх]; у вы́ніку гэ́тага; дзя́куючы гэ́таму;
~, dass… дзя́куючы таму́, што…;
er zéichnet sich ~ únter ánderen aus гэ́тым ён вылуча́ецца сяро́д і́ншых
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Паруча́йнік1 ’птушка атрада сеўцападобных з буравата-шэрай спінкай і белым брушком’. Рус.поручейник ’тс’. Этымалагічна тое ж, што і паручайнік2. Семантыка празрыстая, таму што гэта птушка з атрада кулікоў, якія трымаюцца каля вады.
Паруча́йнік2 ’род шматгадовых травяністых раслін сямейства парасонавых з_ белымі кветкамі, сабранымі ў выглядзе складанага парасоніка’ (ТСБМ), ’расліна Sium L.’ (Кіс.), паручайніка ’расліна Catabrosa P. В.’ (Кіс.). Рус.поручейник ’расліна Sium L.’ Дэрыват з суф. ‑ік ад пару чайньКру чай, таму што гэтыя расліны растуць каля вады або ў вадзе. Параўн. славац.potočnik ’расліна Sium L.’, чэш.poiočnik ’расліна Berula’ (гл. Махэк, Jména rostl., 159).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мясні́цы, мясніці, мнясніцэ ’мясаед’ (паст., беласт., драг., Сл. ПЗБ), рус. (?) паўд.мясница ’скаромныя дні’ (Даль). Утворана ад прыметніка мясны (Смяса) пры дапамозе суфікса ‑іц‑ы (як радаўніца). Лексема ўжываецца ў мн. л., таму што перыяд мясаеду працягваецца цэлы тыдзень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пама́да ’пахучая касметычная мазь’ (ТСБМ). З рус.пома́да ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз ням.Pomade < франц.pommade < pommata < лац.pōmum ’яблык’, таму што для вырабу памады першапачаткова ўжываліся яблыкі (Фасмер, 3, 322; там жа і літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вуга́рына ’прывязка ў цэпе’ (Яшкін, БЛ, 4, 69 і наст.). Ад вугор1 з суф. ‑ін‑, таму што гэта прывязка рабілася са скуры вугра; параўн. таксама літ.дыял.uñgurio skūra ’прывязка ў цэпе’ ад ungurỹs ’вугор’ (Яшкін, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ске́пнік ‘грыб лось (пеўнік стракаты), Sarcodon imbricatus (Fr.) Karst.’ (Касп.). Відаць, да скяпаць, ске́пка (гл.), таму што грыб мае «пашчапаную» калючую паверхню. Параўн. яго навуковую назву вожычнік стракаты, а таксама іншыя народныя назвы: скепанка, ёршык, вожык, сямірога (Сярж.–Яшк.).