1. Зрабіць больш простым, менш складаным (звычайна склад, структуру). Спрасціць канструкцыю машыны. Спрасціць правапіс. Спрасціць тэхналагічны працэс вытворчасці.
2. Зрабіць больш лёгкім для ажыццяўлення, выкарыстання; аблегчыць. Спрасціць улік запасных частак.// Зрабіць больш даступным для разумення. Спрасціць умовы задачы.
3. Пазбавіць што‑н. глыбіні, багацця форм, зместу; сказіць. Сур’ёзныя ў жыцці людзей канфлікты, якія так шчыльна звязаны з гісторыяй народа,.. [пісьменнік] спрасціў.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
До́за ’доза’ (БРС). Рус.до́за, укр.до́за. Запазычанне з франц. мовы (dose, а гэта з вучонай латыні: dosis < грэч.δόσις). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 153–154. Фасмер (1, 522) дапускае і ням. пасрэдніцтва, што менш верагодна (упершыню слова сустракаецца ў Фанвізіна ў «Пісьмах з Францыі»; гл. Шанскі, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Самава́р ’металічны прыбор для кіпячэння вады з награвальнай трубкай у сярэдзіне’ (ТСБМ, Др.-Падб.). З рус.самова́р ’тс’, якое ад сам і варить (Праабражэнскі, 2, 248; Брукнер, 480). Інакш Міклашыч, які бачыць у рускім слове запазычанне з цюрк.sanabar, што менш верагодна. Падрабязна аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 553.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́йма ’хутка (накіравацца)’: дзеці — суйма да стала (віл., Сл. ПЗБ). Да суваць (гл.) ад асновы цяп. ч. з суф. ‑ма. Менш верагодна сувязь са стараж.-рус.суима ’сход, сходка’, якое Фасмер (3, 797) выводзіць з *sǫ‑ (гл. су-) і *jьmъ (гл. узяць), ці серб.-харв.sùjma ’страх’ (гл. Скок, 3, 358).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Торч ’сабраныя разам няструганыя доўгія дошкі’ (Нас.). Як і ўкр.торч ’агароджа з вертыкальна прымацаваных кіёў’, торчи́на ’адна палка ў агароджы’, адносіцца да прасл.*tъr̥četi/*stъr̥četi ’вытыркацца, тырчаць’, параўн. тарчма́, то́рчма, гл. Менш верагодны зваротны дэрыват ад тарчыца ’дошка’ (гл.) з фармальным пераўтварэннем (о < а пад націскам) і набыццём значэння зборнасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
больш
1.нареч.сравнит. ст. бо́льше, бо́лее; (немного больше) побо́льше, побо́лее;
ён зрабі́ў б. — он сде́лал бо́льше (бо́лее);
2. (в отрицательном предложении) бо́льше;
б. не бу́ду — бо́льше не бу́ду;
ён б. не прыхо́дзіў — он бо́льше не приходи́л;
гэ́тага тава́ру б. ніхто́ не купля́ў — э́того това́ра бо́льше никто́ не покупа́л;
і б. нічо́га — и бо́льше ничего́;
◊ б.-менш — бо́лее или ме́нее;
ні б. ні менш — ни бо́лее ни ме́нее, ни бо́льше ни ме́ньше;
б. за ўсё — бо́лее (бо́льше) всего́; бо́льшей ча́стью, по бо́льшей ча́сти; преиму́щественно, ча́ще всего́;
тым б. — тем бо́лее, тем па́че;
б. таго́ — бо́лее того́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
pure[ˈpjʊə]adj.
1. чы́сты (у розных знач.);
pure wool чы́стая шэрсць;
pure science чы́стая наву́ка;
pure in mind and body чы́сты душо́ю і це́лам
2. абсалю́тны;
pure nonsense чы́стая лухта́;
by pure chance то́лькі выпадко́ва, абсалю́тна выпадко́ва
♦
pure and simple ні больш ні менш; не што і́ншае, як; про́ста ка́жучы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АЛЮМІНАТЭРМІ́Я (ад алюміній + грэч. thermē цяпло),
від металатэрміі; тэрмічны працэс, заснаваны на аднаўленні парашкападобным алюмініем кіслародных злучэнняў металаў.
Адбываецца ў плавільнай шахце ці тыглі, куды засыпаецца парашкападобная шыхта, якая падпальваецца з дапамогай запальнай сумесі. Пры гарэнні развіваецца высокая т-ра (да 3000 °C), цеплата рэакцыі складае не менш за 2300 кДж/кг сумесі. Калі цеплата рэакцыі меншая, то сумесь вокісу металу з алюмініем падаграваюць у эл. печы (алюмінатэрмія электрапечная), калі пры аднаўленні вылучаецца вял. колькасць цяпла (без дадатковага яго падвядзення), ажыццяўляецца алюмінатэрмія пазапечная. Алюмінатэрмія выкарыстоўваецца для награвання і расплаўлення кантаў метал. вырабаў, што зварваюцца (напр., пры тэрмічнай зварцы рэек), для запальных сумесяў, у металургіі для атрымання з аксідаў металаў і сплаваў (безвугляродзістых металаў, ферасплаваў, лігатур).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГА́ННІ КЛІ́МАТУ,
рытмічныя змяненні клімату на працягу невял. адрэзкаў часу (не менш як 10 гадоў) у рамках пэўнага клімату дадзенай мясцовасці. Выражаюцца ў змене цёплых перыядаў больш халоднымі або сухіх вільготнымі. Ваганні клімату звязваюць са змяненнямі сонечнай актыўнасці (11- і 80-гадовыя цыклы), скорасці вярчэння Зямлі (250-гадовыя), сілы прыліваў (каля 1700-гадовы цыкл) і інш. У геал. мінулым, верагодна, былі больш глыбокімі і працяглымі. Найб. вывучаны ў гіст. час і сучасныя, за апошнія 150—200 гадоў. На пачатку н.э. клімат Еўропы быў падобны на сучасны, у 11—13 ст. значна цяплейшы (у Грэнландыі пашырылася жывёлагадоўля). Моцнае пахаладанне ў 15—16 ст.наз. малым ледавіковым перыядам. У 17 ст. адбылося пацяпленне, потым да сярэдзіны 19 ст. клімат зноў быў халодны і вільготны, пасля чаго настала сучаснае пацяпленне (вынік супадзення 80- і 250-гадовых цыклаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
расліны, якія растуць у вадзе. Адрозніваюць расліны, паглыбленыя ў ваду толькі ніжняй часткай (гідрафіты) і цалкам або большай сваёй часткай (гідатафіты). Вядома больш за 260 відаў водных раслін, з іх на Беларусі больш за 150 відаў. Воднае асяроддзе абумовіла асаблівыя рысы арганізацыі водных раслін: значнае павелічэнне паверхні цела, што палягчае паглынанне неабходнай колькасці кіслароду і інш. газаў, якіх у вадзе ў 30 разоў менш, чым у паветры. У водных раслін развіта разналістасць: падводнае, плаваючае і паверхневае лісце на адной расліне адрозніваецца ўнутр. і вонкавай будовай. Амаль усе — мнагалетнікі, размнажаюцца вегетатыўна. Насенне і плады разносяцца птушкамі або воднымі цячэннямі. Водныя расліны ўдзельнічаюць у прыроднай ачыстцы вадаёмаў, ва ўзбагачэнні вады кіслародам, у назапашванні сапрапеляў і торфу. Многія — добрыя індыкатары чысціні вады, выбіральна паглынаюць шкодныя рэчывы. Масавае развіццё водных раслін можа выклікаць замор рыбы, зарастанне.