Засн. ў 1953 у Мінску як тэхнікум. З 1999 каледж. Рыхтуе спецыялістаў для швейнай прам-сці і быт. абслугоўвання. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): фатаграфія; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; цырульніцкае мастацтва і дэкар. касметыка; машыны і апараты лёгкай прам-сці і быт. абслугоўвання; тэхналогія і канструяванне швейных вырабаў. Прымаюцца асобы з базавай, сярэдняй адукацыяй, а таксама пасля заканчэння прафес.-тэхн. вучылішчаў на скарочаны тэрмін навучання. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РАЧ вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл., каля р. Морач, на аўтадарозе г. Клецк — в. Колкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПдУ ад горада і 37 км ад чыг. ст. Клецк, 162 км ад Мінска. 2079 ж., 674 двары (1999). Цэхі па разліву мінер. вады і па вытв-сці плеценых вырабаў з лазы. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Свята-Вазнясенская царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ГЛЮБКА,
вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 38 км на ПнУ ад г. Ветка, 60 км ад Гомеля, 48 км ад чыг. ст. Добруш. 912 ж., 367 двароў (2000). Ткацкі цэх Гомельскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Шырока вядомы цэнтр ткацкага рамяства (гл.Неглюбскі строй, Неглюбскія ручнікі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТРАЦЭМЕНТА́ЦЫЯ,
насычэнне (дыфузіяй) паверхні стальных або чыгунных вырабаў адначасова азотам і вугляродам з газавага асяроддзя. Павышае цвёрдасць, зносаўстойлівасць, вынослівасць, часам каразійную трываласць матэрыялаў.
Робіцца пераважна ў шахтавых ці муфельных (гл.Муфель) печах. у асяроддзі прыроднага газу і аміяку. Бывае нізкатэмпературная (адбываецца пры т-ры 500—700 °C) і высокатэмпературная (пры 840—930 °C). Дыфузійны слой, утвораны пры Н., мае таўшчыню 0,25—1,5 мм, па будове і ўласцівасцях ён падобны на слой, атрыманы пры цыянаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ТЫНГЕМ (Nottingham),
горад у цэнтр.ч. Вялікабрытаніі, на р. Трэнт. Адм. ц. графства Нотынгемшыр. Вядомы з 9 ст. Каля 280 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр лёгкай прам-сці (вытв-сцьтрыкат. і швейных вырабаў, нітак, карункаў і інш.). Вытв-сць матацыклаў і веласіпедаў, прадпрыемствы харчасмакавай, у т. л. тытунёвай; фармацэўтычнай прам-сці. Ун-т. 2 тэатры. Маст. музей. Арх. помнікі 11—18 ст. Паркі, у т. л. Уолатан з палацам Уолатан-хол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАБІ́РНЫ АНА́ЛІЗ,
метады вызначэння колькасці высакародных металаў (пераважна серабра і золата) у рудах, прадуктах іх абагачэння, сплавах і розных вырабах, у т. л. ювелірных. Заснаваны на сплаўленні пробы даследуемага матэрыялу з сухімі парашкападобнымі рэагентамі і наступным гравіметрычным аналізе атрыманага сплаву. Пробу ювелірных вырабаў (гл.Проба высакародных металаў) звычайна вызначаюць без парушэння іх цэласнасці: параўнаннем ліній, прачэрчаных вырабам і эталоннымі (т.зв. прабірнымі) іголкамі вядомага саставу на прабірным камені (брусок з чорнага або рудога тонказярністага крамяністага сланцу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛЬНО́ВА (Людка) (Людміла Данілаўна; н. 20.4.1957, г. Маладзечна Мінскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1979). З 1973 працавала на Маладзечанскай фабрыцы маст.вырабаў, БДУ, ва ўстановах асветы Уздзенскага р-на і г. Мінска, з 1986 у Нац. б-цы Беларусі. Друкуецца з 1985. У паэт. зб-ках «Ластаўка ляціць...» (1993) і «Зеленавокія воі і іх прыгажуні» (2001) роздум над лёсам жанчыны, тэмы паэта і паэзіі. Аўтар кніг «Рысасловы» (1994), «Агністыя дзьмухаўцы» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сало́нм.
1. (гасцёўня) Salón [-´lõ:] m -s, -s, Empfángszimmer n -s, -;
2. (зала для выставы, дэманстрацыі вырабаўі г. д.) Salón m -s, -s, Módesalon m;
сало́н-цыру́льня Frisíersalon m;
3. (пасажырскі –у аўтобусеі г. д.) Fáhrgastraum m -(e)s, -räume;
сало́н-ваго́нчыг. Salónwagen m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
каэрцытыме́трыя
(ад лац. coercitio = стрымліванне + -метрыя)
адзін са спосабаў магнітнага кантролю паўфабрыкатаў і вырабаў з ферамагнітных сплаваў, у аснову якога пакладзена вымярэнне іх каэрцытыўнай сілы (гл.каэрцытыўны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«АРТ-СЕ́СІЯ»,
мастацкая акцыя, якая ўключае правядзенне конкурсу-выставы візуальных мастацтваў творчай моладзі і фестывальную харэаграфічную праграму. Праводзіцца з 1992 штогод у Віцебску. У выстаўцы ўдзельнічаюць студэнты маст. спецыяльнасцяў ВНУ Віцебска (факультэты мастацка-графічны, педагогікі і методыкі пач. навучання, музыкі і выяўл. мастацтва пед. ін-та, маст. канструявання вырабаў лёгкай прам-сці тэхнал. ін-та) і вучні маст. аддзяленняў вучылішчаў. Экспазіцыя выстаўкі ўключае раздзелы: жывапіс, графіка, дызайн, скульптура, дэкар.-прыкладное мастацтва, мадэлі адзення.