Мяжджы́ ’мазгі’ (Рам. 5). Да мозг (гл.). Пачатковае мя‑ пад уплывам літ. smẽgenys ’тс’. Чаргаванне зг > ждж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́дзік ’рыжык’ (узд., Нар. словатв.). Ад руды як рыжык ад рыжы, палявік ад палявы (грыб) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́зьва ’рэдкая тканіна’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.). Ад рэдкі (гл.) пад уплывам рэзгіны (рэзьвіны): рэдзіва < *рэдзьва < рэзьва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ска́кі ‘танцы’ (Бяльк., Варл., Мат. Гом.). Да скакаць, скокі (гл.) з незвычайным пераходам о > а пад націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лізбе́нь ’гультай’ (рагач., Мат. Гом.). Утварылася з *ляж‑ бень з заменам ж > з (магчыма, пад уплывам лізаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марэц ’нябожчык’ (ваўк., ДАБМ, к. 317). Да мрэц < прасл. mьrъcь ’тс’. Пачатковае ма‑ пад уплывам польск. martwy.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэс ’прас’ (лельч., ЛА, 3). З прас (гл.), замена а > э пад націскам, відаць, мае гіперычны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́раз ’праз, цераз’: пяраз плот скочыў (Шат.). Да пераз (гл.) з няясным пераходам е > я пад націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выжа́рышча (с.-г.) ’падсека, месца ў лесе, выпаленае пад сяўбу’ (БРС). Ад выжар пры дапамозе суф. ‑ішча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галыко́ннік ’валачобнік’ (Сцяшк. МГ): «Галыконнікі ходзяць і спяваюць пад вокнамі, за гета ім даюць чырвоныя яйкі». Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)