1. Ад недахопу вільгаці страціць свежасць, пахіліцца ўніз (пра расліны). Абвяла скошаная трава. Ад спякоты абвяла лісце на дрэвах.
2.перан. Пазбавіцца сілы, бадзёрасці, энергіі, здольнасці дзейнічаць; зрабіцца вялым, расслабленым. Нават Шнураў, які крыху абвяў і паспеў, седзячы на канапе, падрамаць, час ад часу ўстаўляў свае рэплікі.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зняць з сябе верхняе адзенне. Бацька распрануўся, зняў гімнасцёрку, пагаліў бараду.Мележ.Усе распрануліся, чаго не бывала раней на вячорках, і селі за стол для зусім небывалай работы.Брыль.
2.перан. Зняць, скінуць з сябе покрыва (лісце, траву). Кусты арэшніку нібы наўмысля .. распрануліся і стаялі голыя, загарэлыя за лета.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схваста́ць, схвашчу, схвошчаш, схвошча; зак.
Разм.
1.што. Сасцёбаць, хвошчучы чым‑н. Схвастаць лісце з куста.
2.каго. Збіць, хвошчучы чым‑н. [Брат] абапёрся аб стол, так і прастаяў. Аказваецца, белапалякі схвасталі розгамі, што не можа сесці.Баранавых.Тоня .. схвастаў ламачынаю свайго каня.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыно́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да чыноўніка, чыноўніцтва. На тым, што гуляў фігуркамі, быў сціплы чыноўніцкі сурдут: ён служыў на чыгунцы і нават з аблічча быў тыповы служачы — ціхі, сціплы, светлавалосы, з трохі вінаватай усмешкаю.Караткевіч.Выступленне [Яўгеніі Васільеўны], можа, і прагучала крыху дзіўна для тых, хто прывык да чыноўніцкай сухасці і цвілі, ад якіх вяне лісце.Хадановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпіна́т, ‑у, М ‑наце, м.
1. Травяністая расліна сямейства лебядовых, маладое сакавітае лісце якой ідзе ў ежу. Амаль 50 тыс. га займаюць у БССР разнастайныя гароднінныя культуры: ад капусты і памідораў да баклажанаў і шпінату.Прырода Беларусі.
2. Прыправа або ежа, прыгатаваныя з лісцяў гэтай расліны. Там давалі толькі шпінат, Без заправы, Без грама солі...Аўрамчык.
[Ням. Spinat.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мести́несов., в разн. знач. ме́сці; (заметать) замята́ць, падмята́ць;
ве́тер метёт ли́стья ве́цер мяце́лі́сце;
сего́дня на у́лице метётбезл. сёння на ву́ліцы мяце́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БРО́ЎНІК (Herminium),
род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўропе і Азіі. На Беларусі вельмі рэдка на сырых лугах, лясных палянах і каля крыніц трапляецца броўнік аднаклубневы (H. monorchis); занесены ў Чырв. кнігу.
Шматгадовыя травяністыя расліны з амаль бязлістым сцяблом і шара- або яйцападобным клубнем. Лісце ланцэтнае ці прадаўгавата-ланцэтнае, голае, бліскучае, па 2—3 каля асновы сцябла. Кветкі дробныя, паніклыя, зеленавата-жоўтыя, з моцным мядовым лахам, сабраны ў канцавое падоўжанае шматкветкавае коласападобнае суквецце. Плод — каробачка з вельмі дробным насеннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРСЯ́НКА (Dipsacus),
род кветкавых раслін сям. варсянкавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Паўд. і Усх. Азіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі зрэдку культывуюцца варсянка пасяўная (Dipsacus sativus) і разразная (Dipsacus laciniatus).
Двух-, радзей шматгадовыя травяністыя расліны з моцным шыпаватым, прамастойным, уверсе вілавата разгалінаваным сцяблом выш. да 2 м. Лісце буйное, супраціўнае, сядзячае. Кветкі дробныя, фіялетавыя, бледна-жоўтыя, белыя або бэзаватыя, у прадаўгаватых або шарападобных галоўках. Плод — сямянка. Дэкар., тэхн. (суквецці і суплоддзі — «варсавальныя шышкі» — выкарыстоўваюць для варсавання шэрсці і тканін, адсюль назва) і меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСТРАЛО́ДАЧНІК (Oxytropis),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 400 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар’і, у асноўным на Пд у гарах. На Беларусі рэдка трапляецца вастралодачнік валасісты (Oxytropis pilosa). Расце на ўзгорках і ў сухіх хвойніках. Занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь.
Шматгадовыя травяністыя расліны (часта без сцябла), паўкусцікі або калючыя, звычайна падушкападобныя кусцікі. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, рэдка простае або трайчастае. Кветкі рознага колеру, у пазушных гронкападобных суквеццях. Лодачка на канцы выцягнута ў вастрыё (адсюль назва). Плод — невял., звычайна аднагнездавы апушаны боб. Дэкар., кармавыя і лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЖАВІ́ЦА (Turritis),
род кветкавых раслін сям. капуставых. 3 віды. Пашыраны ў Еўропе і гарах Афрыкі. На Беларусі па ўсёй тэр. трапляецца вежавіца гладкая, або голая (Turritis glabra). Расце на сухіх схілах, пустках, у барах і ярах, на высечках і ўзлесках.
Аднагадовыя, шызыя ад васковага налёту расліны з прамастойным сцяблом выш. да 1,4 м. Прыкаранёвае лісце ланцэтнае, выемчатае або надрэзана-зубчастае, сцябловае авальна-ланцэтнае, сцяблоабдымнае. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя, у гронкападобных суквеццях. Плод — стручок. Лек. (пры астыце, рэўматызме, дыярэі і цынзе) і кармавыя расліны. Выкарыстоўваюцца ў нар. медыцыне і ветэрынарыі.