1. Адразу, адным прыёмам зрабіць што‑н. Каб не давялося потым наракаць на сябе, яна [Юля] тут жа шухнула ў печ з вядра — вуголлі зашыпелі.Гроднеў.// Нечакана, раптоўна паваліцца. Стаяць нязручна, умошчваюся прысесці і чуць не шухнуў вобземлю.С. Александровіч.
2. Хутка абваліцца, асыпацца, спаўзці, з’ехаць куды‑н. Зямля шухнула ў дзірку і ледзь не засыпала мяне.Сачанка.Раптам зверху на яго [Петрыка] шухнула салаш.Гілевіч.
3. Надысці, настаць, прыйсці (пра якую‑н. з’яву, надзею). Пасля свята раптоўна шухнула адліга.Савіцкі.
4. Выехаць, выбыць адкуль‑н. [Галасок:] — Ды яно так і будзе, як Вербец кажа: з сваёю брыгадаю яны заробяць. Горад будуецца. І я прашу вас, таварыш старшыня, прыміце меры, бо ўслед за імі і ўся мая брыгада шухне.Савіцкі.
5. Рэзка, нечакана, з сілай падзьмуць, павеяць. Шухне [вецер], Аж самлееш, на нагах ты, Водар мяты і сасновых смол.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
may
[meɪ]
v., p.t. might
выка́звае магчы́масьць
1) магчы́, магчы́ма
it may be so — Магчы́ма, гэ́та так
He may arrive tomorrow — Ён, магчы́ма, за́ўтра прые́дзе; Ён мо́жа за́ўтра прые́хаць
2) (пыта́ньне або́ дазво́л)
May I come in? — Ці мо́жна ўвайсьці́?
May I come and see you? — Ці магу́ зайсьці́ адве́даць вас?
You may go now — Мо́жаце ісьці́ цяпе́р
You may if you can — Мо́жаце, калі́ здо́лееце
3) (пажада́ньне або́ малі́тва)
May you be very happy — Жада́ю вам, каб вы былі́ ве́льмі шчасьлі́выя
4) Whoever he may be — Хто б ён ні быў
5) Law му́сіць, паві́нен
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
спецыя́льнасцьж. Fach n -(e)s, Fächer; Fáchgebiet n -(e)s, -e (галіна); Fáchrichtung f -, -en (тэхнічная); berúfliche Ríchtung, Berúfsrichtung f (прафесія);
асно́ўная спецыя́льнасць Háuptberuf m -(e)s, -e;
не па асно́ўнай спецыя́льнасці im Nébenberuf;
працава́ць па сваёй спецыя́льнасці in séinem Fach stehen*, séinem Berúf náchgehen*;
скарыста́цькаго-н.па спецыя́льнасціj-n in séinem Fach éinsetzen;
выкарысто́ўвацькаго-н.не па спецыя́льнасціj-n berúfsfremd beschäftigen;
працава́ць не па спецыя́льнасці berúfsfremd árbeiten;
гэ́та не па маёй спецыя́льнасці das ist nicht mein Fach;
яка́я ў Вас спецыя́льнасць? was sind Sie von Berúf?
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
even3[ˈi:vn]adv.
1. на́ват;
It’s cold here even in May. Тут холадна нават у траўні.
2. яшчэ́;
I know even less about it than you. Я ведаю пра гэта яшчэ менш за вас.
♦
even if на́ват калі́;
I wouldn’t say even if I knew. Я не сказаў бы, нават калі б і ведаў;
even soinfml усё ж такі́; нягле́дзячы на;
It’s raining, even so I must go. Ідзе дождж. Нягледзячы на гэта, я павінен ісці;
even though на́ват калі́; хоць, хаця́;
He went even though I asked him to stay. Ён пайшоў, хоць я прасіў яго застацца.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
weigh[weɪ]v.
1. узва́жваць; ва́жыць;
How much do you weigh? Якая ў вас вага?
2. мець вагу́, значэ́нне; уплыва́ць;
It weighs heavily against us. Гэта не на нашу карысць.
♦
weigh anchor падніма́ць я́кар;
weigh one’s words узва́жваць ко́жнае сло́ва
weigh down[ˌweɪˈdaʊn]phr. v.
1. прыгнята́ць
2. перава́жваць, абцяжа́рваць; гнуць
weigh upon[ˌweɪəˈpɒn]phr. v. =
weigh downweigh in[ˌweɪˈɪn]phr. v.
1.sport узва́жвацца (да або пасля спаборніцтваў)
2. (with)infml уступа́ць у спрэ́чку або́ ў спабо́рніцтва
weigh up[ˌweɪˈʌp]phr. v.
1. узва́жваць, ацэ́ньваць;
weigh up the pros and cons узва́жваць усе́ «за» і «су́праць»
2. падыма́ць (карабель з дна)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дазво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1.што, зінф.ідадан.сказам. Даць дазвол, згадзіцца на што‑н. Дазволіць пастаноўку п’есы. Дазволіць увайсці. □ Коні, .. як толькі ім зноў дазволілі перайсці на ступу, пачалі задаволена фыркаць.Брыль.
2.(1і2ас.неўжыв.). Даць магчымасць што‑н. зрабіць; ажыццявіць. Мінеральныя ўгнаенні дазволяць за 7 гадоў амаль патроіць ураджаі.Дуброўскі.[Тварыцкі] дайшоў да таго доміка, дзе жыў Несцяровіч, а цераз сенцы Ірына.. Вокны адчынены, і адтуль шмат галасоў. Гэта не дазволіла яму адразу пайсці туды.Чорны.
3.заг.дазво́ль(це). Ужываецца як форма ветлівага звароту да прысутных пры пачатку якога‑н. дзеяння. Дазвольце сход лічыць адкрытым. □ — Таварышы! Дазвольце назваць вас ганаровым і слаўным імем — чырвонаармейцы.Мікуліч.
4.заг.дазво́ль(це). Ужываецца як форма пярэчання, нязгоды з чым‑н. — Да... Дазвольце! — ускрыкнуў чыноўнік. — Дазвольце... Якое права...Самуйлёнак.Другую [пасцель] Таня прынесла сама. — Дазвольце, мы самі ўсё зробім, не турбуйцеся, — папрасіла жанчына.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́зваліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
1. Зрабіць свабодным каго‑, што‑н., даць свабоду каму‑, чаму‑н. Вызваліць арыштаваных. Вызваліць з няволі. □ Граніца, што штучна падзяляла беларускую зямлю на дзве часткі, была сцёрта ў верасні 1939 года, калі Чырвоная Армія вызваліла Заходнюю Беларусь з-пад панскага прыгнёту.Хадкевіч.[Камлюк:] — Трэба не толькі вызваліць зняволеных, але і адсекчы шлях адступленне для франтавых часцей праціўніка.М. Ткачоў.
2. Адваяваць захопленую ворагам тэрыторыю. Вызваліць горад ад захопнікаў.
3. Выратаваць, даць магчымасць пазбегнуць чаго‑н. Вызваліць людзей ад немінучай смерці. □ [Грыша:] — Не лепшага я шукаю, а хачу ад лішняга клопату вызваліць вас [дзядзьку].Пальчэўскі.
4. Выслабаніць каго‑, што‑н. ад чаго‑н. грувасткага, цяжкага і пад. Вялічка вызваліў грудзі ад трушчанай цэглы і ўбачыў, што іх залівае кроў.Чорны.Нявідны вырываўся з усіх сіл, каб вызваліць рукі.Колас.
5. Звольніць, зняць з работы. [Сухадольскі:] — Прашу вызваліць мяне ад абавязкаў галоўнага інжынера.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтарэ́с, ‑у, м.
1. Увага, цікавасць, якія праяўляюцца да каго‑, чаго‑н. Каб выклікаць у Лаўрэна Карпавіча інтарэс, пачаў [Павел расказваць] аб сваім дзяцінстве.Гроднеў.// Тое, што прыцягвае ўвагу; што‑н. цікавае, займальнае. У сяле не меней інтарэсу. Многа спраў чакае вашых рук.Прануза.
2.звычайнамн. (інтарэ́сы, ‑аў). Імкненні, мэты. Эканамічна, сацыяльна і духоўна разняволены сучасны селянін жыве тымі ж ідэаламі, тымі ж інтарэсамі, што і ўвесь савецкі народ.Машэраў.[Паходня і Марынка] жылі рознымі інтарэсамі і, здавалася, не заўважалі адно аднаго.Хадкевіч.
3.звычайнамн. (інтарэ́сы, ‑аў). Патрэбы, імкненні, неабходнасць у чым‑н. Класавыя інтарэсы. Інтарэсы грамадства.//Разм. Дзелавая патрэба, інтэрас (у 1 знач.). — Скажыце, ці можна будзе, назад едучы, да вас заглянуць... інтарэс у мяне ёсць...Гурскі.
4. Карысць, сэнс. Навуковы інтарэс. Практычны інтарэс. □ — Вялікі то мне інтарэс гібець тут з вамі...Лынькоў.
•••
Пры сваіх інтарэсах — у тым самым становішчы, з тым, што мелася (астацца, застацца і пад.).
[Ад лац. interest — мае значэнне, важна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ра, ‑ы, ж.
1. Тое, што створана ўяўленнем, фантазіяй; дзейнасць ўяўлення, фантазіі. Даурскія стэпы!.. Я ўяўляў вас не такімі. Таму тое, што ўбачыў, разышлося з маімі маралі, з маім уяўленнем.Корбан.З рэальнага грунту разважання Лабановіч паволі з’ехаў у павабны край прыгожых мар.Колас.
2. Жаданне, імкненне. Вышэй! Яшчэ вышэй! Няма ў пілота іншай мары.Крапіва.Камандзірава мара памалу збывалася: ужо напалову конны атрад мог хадзіць у даволі далёкія рэйды.Брыль.// Прадмет чыіх‑н. жаданняў, імкненняў. І засталася б у маім жыцці Ты лепшай марай, лепшым спадзяваннем.Макаль.
3. Аб чым‑н. нерэальным, неіснуючым, што не адбылося. Пустыя мары.
4.узнач.вык.Разм. Аб чым‑н. незвычайна прыгожым, жаданым; вышэйшая ацэнка чаго‑н. Не туфлі, а мара.
мара́, ‑ы́, ж.
Абл. Прывід, здань, насланнё. Вось-вось пакажацца звяруга!.. Ды доўга гэта штось патуга — Няма, а быць ужо пара. Цьфу, ты! Што ж гэта за мара?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́дзе, прысл.
1. У нейкім, дакладна невядомым месцы; дзесьці. Я чую гул. У высях недзе Ракоча, кружыць самалёт.Колас.— Не магу адразу пазнаць, — сказаў гаспадар, — недзе я вас бачыў.Чорны.Атрад за ноч быў напалову абыдзены з поўначы. Там недзе немцы прарваліся цераз Нёман.Брыль.
2.зінф. Няма месца (дзе можна было б што‑н. зрабіць, размясціцца і пад.). Папрачыналіся напалоханыя людзі, беглі куды папала, крычалі: — Ратуйцеся, немцы ў лесе... Але хавацца было ўжо недзе.Лынькоў.
3.зінф. Неадкуль (што‑н. узяць, атрымаць і пад.). Недзе было ўзяць вады.
4. Невядома куды, кудысьці. Хутка настаўнік недзе выехаў, школа апусцела.Якімовіч.
5. Ужываецца ў выпадках, калі дакладна не вызначаецца час дзеяння. Убачымся недзе на тым тыдні. □ Назаўтра, недзе блізка к абеду, у вёску заявіўся конны разведчык.Пестрак.
6.Разм. Ужываецца пры выказванні няўпэўненасці, меркавання. — Вазьмі, — пхала жанчына Косціку хлеб у руку. — З’ясі па дарозе. Галодны ж недзе.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)