Пасі́лак ’дапамога’, ’падмацаванне’ (Нас., Яруш.)., ст.-бел. посилокъ (1560 г.) ’тс’, ’прыём ежы’ запазычана са ст.-польск. posiłek ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 186). Сюды ж пасілка ’дапамога’ (Касп.). Аналагічна бел. пасіліцца ’падсілкавацца’ (Яруш.) з польск. posilić się ’тс’, павіляць ’падмацоўваць’ з posilać ’тс’, пасілкава́нне, посілкува́ньня ’падмацаванне’ (Нас., Яруш., Бяльк.) з польск. posiłkowanie ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сургу́ч ’сумесь смалы, воску і пад.’ (ТСБМ). Фіксуецца з 1713 г., запазычана з рус. сургу́ч (Булыка, Лекс. запазыч., 60), якое, як мяркуюць (Менгес, Language, 20, 70), з с.-цюрк. surgač ’фарбавальнае рэчыва для замацавання ляза ў дзяржанні нажа’, гл. Фасмер (3, 806). Няясна, ці сюды ж сургу́чык ’прылада выціскаць сыр’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́рча ’шчыт’ (Байк. і Некр., Нас.), ’малы шчыт, у сярэдзіну якога прасоўвалася рука’ (Ласт.), ст.-бел. тарча, тарчъ, тарчь ’шчыт’ (XV ст., Ст.-бел. лексікон, Карскі 2–3, 456). Запазычана са ст.-польск. tarcza, tarcz ’тс’ < с.-в.-ням. tartsche ад ст.-франц. targe ’круглы скураны шчыт’ (Булыка, Лекс. запазыч., 68; Борысь, 627).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тракта́т ’навуковая праца па пэўнай праблеме’, ’міжнародны дагавор, пагадненне’ (ТСБМ), ст.-бел. трактатъ ’дагавор’, ’сярэдневяковы навуковы твор’, трактаты ’перагаворы’ (1567 г.) — са ст.-польск. traktat ’дагавор’, ’трактат’ (Булыка, Лекс. запазыч., 188), якія з лац. tractātus = tractātio ’абмеркаванне, разгляд, трактоўка’, ’абыходжанне з нечым’ (Фасмер, 4, 93; Брукнер, 574; Голуб-Ліер, 486; ЕСУМ, 5, 616).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́нціць, ‘выдаваць неўласцівы прадмету пах’, ‘дрэнна пахнуць’, ‘прыпахваць’ (Нас., Некр. і Байк., Сержп. Казкі, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). З польск. trącić ‘тс’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 5, 125–126).

Тро́нціць2 ‘штурхнуць, піхнуць’ (шальч., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тронтити, тронцити ‘стукнуць, штурхануць’ (1638 г., ГСБМ). Са ст.-польск. trącić ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бы́ля ’абы (быля́-што)’ (Сцяшк. МГ, Сцяц.). Ст.-бел. быле ’абы’ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. byle ’тс’ (< *by‑le, да дзеяслова *byti і частка ‑le, гл. Брукнер, 51; Слаўскі, 1, 53). Сюды і былі́ б ’толькі б’ (Нас.). Арашонкава (Бел.-польск. ізал., 11) лічыць, што бел. быле‑што́ запазычана прама з польск. byle co.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупе́зца ’рабаўнік’ (Гарб.), ст.-бел. лупежца, лупезца ’асоба, якая гвалтам адбірае што-небудзь у вялікай колькасці’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. łupieżca, łupiezca ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 21). Бел. словам было лупежнік (гл. лупе́ж), якое да прасл. lupežьnikъ (Слаўскі, 5, 338). Карскі (Труды, 205) залічае гэту лексему да паланізмаў у бел. мове — няма падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люстра́цыя ’перыядычнае апісанне дзяржаўных маёмасцей з мэтай вызначэння іх прыбытковасці ў зах. губернях царскай Расіі’ (ТСБМ), ст.-бел. люстрация ’праверка, інспекцыя’ запазычана са ст.-польск. lustracja ’кантроль, агляд’, якое з лац. lūstratio ’агляд’ < lūstrāre ’рабіць агляд, прыглядацца, аглядаць, вандраваць’ (Слаўскі, 4, 386; Булыка, Лекс. запазыч., 31). Крукоўскі (Уплыў, 80) памылкова называе крыніцай запазычання рус. люстрация.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лінтва́р ’смушак’ (паўдн.-усх., КЭС) запазычана з укр. линтва́рь ’смушак аднагадовага ягняці’, линтваре́ць, линтва́рик ’тс’; параўн. яшчэ линтваре́ний ’зроблены з авечай шкуры’, а таксама рус. новарас. линтварь ’шкура ягняці, якое нарадзілася пад восень’. Ст.-бел. лентваръ ’вырабленая скурка ягняці’ (XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. lentwal ’тс’, якое, відаць, з ням. Lendenfell (Булыка, Запазыч., 112).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відок1 ’віднае месца, відовішча’; ’адкрытае, высокае месца’ (Бел.-польск. ізал.), ст.-бел. видокъ ’відовішча, агляд’ (з XVIII ст.) запазычана з польск. widok ’тс’ (Булыка, Запазыч., 62).

Відок2 ’чалавек, які добра бачыць’ утворана ад відзець (< видети) і суф. ‑ок (паводле тыпу ходо́к). Такім жа чынам можна тлумачыць паходжанне польск. widok (Дарашэўскі, Podstawy, 1, 287).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)