1. Паставіць поруч або ў адно месца. Саставіць вінтоўкі ў піраміду. □ Сажнуць сярпамі з жонкай жытні клін, Збяруць снапы, саставяць іх у бабкі.Корбан.Міхась туды [у куток пуні] саставіў старыя калоды.Б. Стральцоў.// Прыставіць, падставіць адно да другога. Умомант саставілі [хлопцы] адзін к аднаму сталы, як на вяселлі, і паселі наўкруга.Мурашка.
2.Атрымаць што‑н. цэлае, злучыўшы, змацаваўшы асобныя часткі. Саставіць поезд. □ [Гаварушка:] — Таксама навука — як разбіты гаршчок саставіць.Лобан.//Атрымаць (сумесь, раствор і пад.), перамяшаўшы якія‑н. рэчывы. Саставіць лякарства.
3. Зняць што‑н., пастаўленае наверх. Саставіць са стала на падлогу.
•••
Саставіць ураўненне — запісаць умову задачы ў выглядзе ўраўнення, якое змяшчае шукаемую велічыню.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тало́н
(фр. talon, ад лац. talus = пята)
1) кантрольны лісток, які дае права атрымаць што-н., карыстацца чым-н.;
2) частка дакумента, якая аддзяляецца ад яго.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
вы́гадаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Зберагчы шляхам эканомнай траты, разліку. Выгадаць кавалак тканіны пры раскроі. Выгадаць лішні рубель.//Атрымаць якую‑н. выгаду, перавагу ў чым‑н. Купляць білеты было позна. Поезд адыходзіў на Урэчча. Нам туды і трэба. Што ж, заплацім крыху штрафу, але выгадаем цэлыя суткі.Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Kínderstubef -, -en дзіця́чы пако́й;
éine gúte ~ háben [geníeßen*]атрыма́ць до́брае выхава́нне; мець до́брыя мане́ры
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Knópflochn -(e)s, -löcher прарэ́шак (на вопратцы); пятлі́ца;
etw. ins ~ bekómmen*разм.атрыма́цьо́рдэн
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
SchockIm -s, -e і -s
1) нерво́вае ўзрушэ́нне, шок;
éinen ~ erléiden*атрыма́ць шок
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
carry over
а) затрыма́ць, атрыма́ць зь міну́лага
б) перано́сіць (сло́ва)
в) праця́гваць, адклада́ць
to carry an account over to the next month — адкла́сьці разраху́нак на насту́пны ме́сяц
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Дабы́ць ’здабыць’, дабыва́ць ’здабываць’. Агульнаславянскі дзеяслоў праславянскага характару. Параўн. укр.добу́ти ’здабыць, набыць, дастаць’, рус.добы́ть дастаць, набыць і г. д.’, ст.-рус.добыти ’набыць, здабыць; дажыць’, чэш.dobyti ’здабыць, набыць, зарабіць; завалодаць, авалодаць; дастаць, выцягнуць’, славац.dobyť ’захапіць, авалодаць; дабыць, дабіцца’, в.-луж.dobyć ’астацца; здабыць, зарабіць; авалодаць, захапіць, перамагчы’, н.-луж.dobyś ’астацца, выцерпець да канца’, польск.dobyć ’астацца, прабыць; выцягнуць, дастаць; захапіць, авалодаць’, балг.доби́я ’здабыць; раджаць’, серб.-харв.до̀бити ’здабыць, атрымаць’, славен.dobíti ’атрымаць і да т. п.’ Прасл.*dobyti (прэфікс *do + дзеяслоў *byti). Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 47–48. Не вельмі ясным застаецца пытанне аб першапачатковым значэнні слова. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што зыходзіць трэба з ’раджаць’ (агляд гл. Махэк₂, 122). Паводле Трубачова (там жа, 48), лепш думаць, што гэта апошняе з’яўляецца мясцовым сінонімам. Махэк услед за Матлам (гл. Махэк₂, 122) лічыць, што развіццё семантыкі ішло так, як у лац. слова pecu ’жывёла’ > ’маёмасць, грошы’. Зыходным, паводле Махэка, для *dobyti з’яўляецца ’нарадзіць’. Гэта значэнне было агульным, але сёння захавалася ў балг. мове.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАРУ́ЧЫЯ СЛА́НЦЫ,
карысны выкапень, асадкавыя карбанатна-гліністыя, крамяністыя або гліністыя горныя пароды, якія маюць гаручыя ўласцівасці. Маюць 10—50% па масе арган. рэчыва (керагену), да 7—10% вадароду, 30—80% лятучых кампанентаў, бітумы. Гараць куродымным полымем са спецыфічным бітумінозным пахам. Колер карычневы, карычнева-жоўты, шэры, аліўкава-шэры. Асн.мінер. кампаненты гаручых сланцаў — кварц, кальцыт, гліністыя мінералы, таксама палявыя шпаты, пірыт і інш. Пры сухой перагонцы гаручыя сланцы атрымліваюць смалу (сланцавае масла) — крыніцу хім. прадуктаў, гаручыя газы і падсмольныя воды. Выхад смол 5—50%. Макс. цеплата згарання 14,6—16,7 МДж/кг. Выкарыстоўваюцца як паліва, для вытв-сці быт. газу, у хім. прам-сці (сінт. дубільнікі, клей, лакі, масцікі і інш.). Агульныя патэнцыяльныя рэсурсы гаручых сланцаў у свеце ацэнены ў 450 трлн. т. На Беларусі вядомы ў адкладах верхняга дэвону Прыпяцкага прагіну, дзе ўтвараюць сланцавы басейн пл. каля 20 тыс.км² з прагнознымі рэсурсамі 8 млрд.т. Глыбіня залягання 50—600 м, магутнасць пласта 0,5—3 м. У межах басейна папярэдне разведана шахтавае поле Тураўскага радовішча. Гэтыя гаручыя сланцы патрабуюць пры выкарыстанні папярэдняй тэрмічнай перапрацоўкі, у выніку якой можна атрымаць вадкае і газападобнае паліва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́ЛЬНЫЯ ШТА́ТЫ (франц. États Généraux, галанд. Staten-Generaal),
вышэйшыя ўстановы саслоўнага прадстаўніцтва ў феад. Францыі і Нідэрландах. У Францыі існавалі ў 1302 — 1789, складаліся з дэпутатаў ад духавенства, дваранства і трэцяга саслоўя. Склікаліся каралямі, у асноўным каб атрымаць згоду на збор падаткаў. Значэнне Генеральных штатаў павялічылася ў час Стогадовай вайны 1337—1453. У час нар. паўстанняў 14 ст. прэтэндавалі на ўдзел ва ўпраўленні дзяржавай. З развіццём абсалютызму не склікаліся 76 гадоў (1484—1560). Дзейнасць Генеральных штатаў ажывілася ў перыяд рэлігійных войнаў (склікаліся ў 1560, 1576, 1588, 1593). З 1614 скліканне Генеральных штатаў спынілася на 175 гадоў. Напярэдадні франц. рэвалюцыі 1789—99 скліканы каралём; дэпутаты 3-га саслоўя ў жніўні 1789 абвясцілі сябе Нац. сходам. У Нідэрландах гістарычных Генеральных штатаў складаліся з дэпутатаў ад духавенства, дваранства і вярхоў гараджан, мелі права ваціравання падаткаў. Упершыню скліканы ў 1463. Іх роля пабольшала пасля 1477 і пры Габсбургах. У час Нідэрландскай рэвалюцыі 16 ст. Генеральныя штаты — цэнтр бурж.-дваранскай апазіцыі ісп. рэжыму. Пасля аддзялення Паўночных Нідэрландаў — вышэйшы пастаянна дзеючы заканад. орган Рэспублікі Злучаных правінцый. У сучасных Нідэрландах — назва парламента (з 1814).
Літ.:
Хачатурян М.А. Возникновение Генеральных штатов во Франции. М., 1976.