КАТА́НГЕНС [новалац. cotangens, ад co(mplementi) tangens тангенс дапаўнення],

адна з трыганаметрычных функцый; абазначаецца ctg. К. вострага вугла прамавугольнага трохвугольніка — дзель катэта, прылеглага да дадзенага вугла, на катэт, які ляжыць насупраць гэтага вугла.

т. 8, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАНТЭ́РА,

млекакормячая жывёла сям. кашэчых; адна з назваў барса (леапарда). Чорнай П. наз. меланістычную (цёмнаафарбаваную) форму. У заал. наменклатуры П. (Panthera) — род вял. катоў.

Пантэра.

т. 12, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Глі́ца ’вясенні вецер’ (БРС, Гарэц., Байк. і Некр.). Не вельмі яснае слова. Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), гэта лексема, магчыма, з’яўляецца праславянскім лексічным дыялектызмам бел. мовы. Паходжанне яго лічыцца няясным. Але можна паспрабаваць аб’яднаць слова глі́ца ’вясенні вецер’ з бел. словам іглі́ца ’хвоя, адна хваінка’, укр. гли́ця ’хвоя, адна хваінка; драўляная іголка і да т. п.’ (Грынч.), польск. iglica, ст.-польск. glica (гл. Слаўскі, 1, 443–444). Тады глі́ца, магчыма, паходзіць з іглі́ца. Паршапачаткова глі́ца як назва ветру магла быць метафарай (’штосьці калючае, як ігла’). У такім выпадку няма патрэбы гаварыць аб спецыфічна беларускім лексічным дыялектызме праславянскага характару, таму што такая метафарызацыя можа здарыцца ў любы час.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наў1 прыназ. ’у’: наў прымы ідзе (смарг., Сл. ПЗБ). Са спалучэння прыназоўнікаў на і ў, аб’яднаных значэннем мэты: на + у + прымы. Магчымы ўплыў прыстаўкі наў-.

Наў2 ’навіна, новы ўраджай’: Пазычця мне гарнцы два круп да наві (Бяльк.). Да новы; незвычайны вакалізм можа тлумачыцца ўплывам акання ў ненаціскных складах (да наві?). Найбольш верагодна, што гэта — позняе ўтварэнне ад навіна ’новы ўраджай’ шляхам адсячэння ‑ін‑а, успрынятага як суфікс адзінкавасці, што вельмі пашыраны на Мсціслаўшчыне, параўн. сахырінаадна асобная частачка ў са́хары (цукры)’, салі́наадна асобная частачка ў солі’ (З нар. сл., 131); у такім выпадку наў выступае як паралельнае ўтварэнне да рэчыўных назоўнікаў сахар, соль і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АВЕРЛО́К (англ. overlock),

краеабкідальная швейная машына пяцельнага шыўка, дзе адна з петляў агінае край зрэзу дэталі. Выкарыстоўваецца пры пашыве вырабаў з трыкат. палатна.

Швейная машына «Аверлок».

т. 1, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕЎТЭ́РПА,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі адна з 9 муз, апякунка лірычнай паэзіі і музыкі, дачка Зеўса і Мнемасіны, маці фракійскага цара Рэса. Е. ўяўлялі з двайной флейтай.

т. 6, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́СІНУС [новалац. cosinus ад co(mplementi) sinus сінус дапаўнення],

1) адна з трыганаметрычных функцый плоскага вугла a; абазначаецца cosa.

2) К. вострага вугла прамавугольнага трохвугольніка — дзель катэта, прылеглага да дадзенага вугла, на гіпатэнузу.

т. 8, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯПУНО́ВА ТЭАРЭ́МА,

адна з лімітных тэарэм тэорыі імавернасцей. Устанаўлівае агульныя дастатковыя ўмовы збежнасці размеркавання сумы незалежных выпадковых велічынь да нармальнага размеркавання. Сфармулявана і даказана А.М.Ляпуновым (1901).

т. 9, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

выхава́льнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца выхаваннем каго‑н. [Люда:] — Увайшла я ў клас... І не адна ж зайшла, а як на суд: і выхавальнік іхні, і метадыст, і студэнты... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Адна штука печанага хлеба; булка, бохан. Хлопец, відаць, ішоў з магазіна, — у руках ён трымаў загорнутую ў газету буханку хлеба. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)