stem1 [stem] n.

1. ствол; каме́ль; сцябло́

2. стры́жань;

the stem of a feather стры́жань пяра́

3. bot. пладано́жка, чарано́к; гро́нка;

the stem of a plum чарано́к слі́вы;

a stem of bananas гро́нка бана́наў

4. fml род, пле́мя;

descend from an old stem пахо́дзіць са старажы́тнага ро́ду

5. но́жка, падста́ўка;

the stem of a glass но́жка кілі́шка

6. ling. асно́ва (слова)

from stem to stern ад но́са да кармы́ (пра карабель)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

scent1 [sent] n.

1. пах, во́дар, духмя́насць;

the scent of flowers во́дар кве́так

2. духі́;

She uses too much scent.Яна залішне ўжывае духі.

3. след (пра паляванне);

pick up/lose the scent напа́сці на/згубі́ць след

be on the scent ісці́ па сляда́х; быць на пра́вільным шля́ху;

be on a false scent ісці́ памылко́вым шля́хам;

put/throw smb. off the scent збіць каго́-н. са сле́ду, з пра́вільнага шля́ху; заблы́таць каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ваш. Ст.-рус., ст.-слав. вашь, рус., укр. ваш, польск. wasz, чэш. váš, серб.-харв. ваш, балг. ваш і г. д. Слав. *vašь ’ваш’. З *vōsio‑ (да і.-е. *vōs, звязанага са слав. *vy ’вы’, *vasъ ’вас’). Гл. Фасмер, 1, 281.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаўдан (ст.-бел. лауданъ, лявданъ, 1689 г.) ’жывіца рас ліны Citus polymorphus’. Запазычана са ст.-польск. laukan, якое з с.-лац. laudanum < слгц. ladanum, ledanum < ст.-грэч. λάδανον (Слаўскі, 4, 77; Булыка, БЛ, 9, 32). У суч. бел. мове — ладан (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́ктар ’той, хто чытае лекцыі’, ст.-бел. лекторъ (з XVII ст.) запазычана са ст.-польск. lektor ’асоба, якая каму-небудзь голасна чытае’, ’прафесар’. Да лац. lēctor ’той, хто чытае’ < legere ’чытаць’ (Слаўскі, 4, 136; Булыка, Лекс. запазыч., 159). Гл. яшчэ лекцыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любім ’любісцік, Levisticum officinale L. Koch.’ (Кіс.), рус. цвяр. ’ятрашнік плямісты, Orchis maculata L.’, уфімск. ’чарнакорань, Echinospermum Lappula Lehm.’ Утворана ад прыметніка лю́бы (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ім (< з прасл. ‑imъ — суфікса, які ўтварае словы са значэннем сваяцтва пабрацім, отчым).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Візіга ’прадукт, які вырабляецца са спінной струны асятровых рыб’ (КТС). Запазычана з рус. визига ’тс’, дзе ўтворана пры дапамозе суф. ‑ига. У іншых слав. мовах суф. ‑ina: польск. wyzina, славен. vízovina, як бараніна і да т. п. Да віз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галяні́шча ’халява’ (Шат., Сцяшк. МГ), рус. голени́ще. Вытворнае ад *голень (гл. галёнка) суфіксам ‑išče. Фасмер, 1, 428. Шанскі (1, Г, 117) лічыць гэта слова ўласна рускім (ці не памылкова?). Лексема гэта ўжо дээтымалагізаваная (гл. Шанскі, там жа. са спасылкай на Булахоўскага).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ніц ’навыварат’ (воран., Сцяшк. Сл.; расон., Шатал.; міёр., Нар. сл.), рус. на́ниц ’навыварат’, ’ніцма, ніц’. Са спалучэння на і ніц ’ніц, тварам уніз’ (Фасмер, 3, 41). Зусім іншага паходжання наніц ’зусім’ (Сцяшк.), якое з на і ніц ’нічога’ (< польск. nie ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напразэ́нці ’наперадзе’: Мы напразэнцʼи удвох стайали, нас першых пазвалʼи (Сцяшк. Сл.). Відаць, запазычанне з польскай, аднак дакладвай крыніцы не выяўлена; параўн. prezentować się, адно са значэнняў якога ’выстаўляцца, вылучацца, дэманстраваць сябе’, што да prezencja, prezenta ’прадстаўленне, пастава’ (з лац. praesentia).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)