Не́будзь ’зло; хвароба’ (Ян.). З не і быць, параўн. небулі́ца (= *небыліцы) ’небыццё’ (ТС), хутчэй за ўсё табуізаваны выраз для паняцця ’смерць’, параўн. не́мач ’хвароба’, не́жыць ’тс’, небы́т ’смерць’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мялён ’млён’ (Гарэц., Др.-Падб., Касп., Сл. ПЗБ), міёр. ’чалавек, які многа есць’ (З нар. сл.), валож. ’балбатун’ (Сл. ПЗБ). Да млён (гл.). Карэннае ‑я‑ другаснае (пад уплывам меле, мелюць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэ́рба ’жанчына высокага росту з тонкімі доўгімі нагамі’ (Жд. 1). Няясна; магчыма, нейкая метафара. Параўн. семантыку слав. слоў у Трубачова, Эт. сл., 5, 219–220 (пад праформамі *dьrba, *dьrbati, *dьrbiti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патрана́т ’апякунства; выхаванне дзяцей-сірат пад кантролем дзяржаўных органаў’ (ТСБМ), ст.-бел. патронатъ ’апякунскае таварыства’ (XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. patronat ’тс’, якое з лац. patrōnātus ’патранат, правы патрона’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́ндарка (пе́ндарко) ’божая кароўка’ (ст.-дар., ЖНС). З педарка (гл.), у якім ‑д‑ пад уплывам паралельнай формы: петарка — федарка; другасная назалізацыя, параўн. пе́дурка — се́дурка, сэ́ндарка — пе́ндарка (Жыв. св., 83–85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пецярэ́ня ’мянушка каровы, якая нарадзілася ў пятніцу’ (лаг., Сл. ПЗБ; Варл.). Семантычна звязана з пяць, пяты дзень ’пятніца’, паводле мадэлі аўтарэня (гл.); суфіксацыя, магчыма, пад балтыйскім уплывам (Лекс. балтызмы, 20).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Соўбіль ‘недарэка, які мяшаецца ў чужыя справы’ (Варл.). Відаць, да со́ваць (гл.), утворана ад варыянта асновы ‑со́ўваць (параўн. засо́ўваць, перасо́ўваць і пад.) праз дэвербатыў *соўба з суф. ‑ель (фанетычна ‑іль).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПАСКЕ́ВІЧ (Іван Фёдаравіч) (19.5Л782, г. Палтава, Украіна — 1.2Л856),
расійскі ваен. і дзярж. дзеяч. Граф Эрыванскі (1828), святлейшы кн. Варшаўскі (1831), ген.-фельдмаршал (1829). Яго маці Г.В.Карабаноўская паходзіла са стараж. шляхецкага роду Магілёўшчыны. Скончыў Пажскі корпус (1800). У рас.-тур. вайну 1806—12 камандаваў у 1810—11 Віцебскім пяхотным палком. Са студз. 1812 нач. 26-й пяхотнай дывізіі. У вайну 1812 вызначыўся ў баях пад Салтанаўкай (каля Магілёва, 23 ліп.), Смаленскам (16—18 жн.), Барадзіном (7 вер.), Малаяраслаўцам (24 кастр.) і інш. Удзельнік замежных паходаў рускай арміі 1813—14. У 1821—25 нач. 1-й гвардз. дывізіі, з 1825 камандзір 1-га пяхотнага корпуса. У гэты перыяд зблізіўся з будучым імператарам Мікалаем I, які служыў пад яго камандаваннем. З 1826 камандуючы рас. войскамі ў Закаўказзі, з 1827 намеснік на Каўказе. У час. рас.-іранскай 1826—28 і рас.-тур. 1828—29 войнаў кіраваў войскамі пры ўзяцці крэпасцей Эрывань (Ерэван), Карс, Эрзурум. З чэрв. 1831 камандаваў рас. войскамі пры задушэнні паўстання 1830—31, 7.9.1831 штурмам авалодаў Варшавай. У 1832—56 намеснік цара ў Каралеўстве Польскім, дзе жорстка праводзіў вялікадзярж. палітыку. Камандаваў рас. войскамі пры задушэнні рэвалюцыі 1848—49 у Венгрыі. У Крымскую вайну 1853—56 камандаваў рас. войскамі на зах. межах і (1853—54) на Дунаі. У маі 1854 пацярпеў няўдачу каля Сілістры (Балгарыя) і выехаў у Гомель, якім валодаў з сярэдзіны 1830-х г., потым у Варшаву. Пры П. атрымаў далейшае развіццё Гомельскі палацава-паркавы ансамбль.
Літ.:
Борисенок Ю. Хозяин мятежного края: Штрихи к образу фельдмаршала Паскевича // Родина, 1994. № 12;
Памяць: Гіст. дак. хроніка Гомеля. Мн., 1998. Кн. 1. С. 152—162;
Виноградов В.Н. Венгерский поход И.Ф.Паскевича 1849 г.: легенда и действительность // Новая и новейшая история. 2000. № 3.
А.М.Лукашэвіч.
т. 12, с. 164
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІ́НЧЫЦ (Фабіян Іванавіч) (20.1.1886, в. Акінчыцы, цяпер у межах г. Стоўбцы Мінскай вобл. — 7.3.1943),
бел. грамадска-паліт. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1913). У 1906—17 чл. партыі эсэраў. Пра яго жыццё і дзейнасць у 1917—23 звесткі супярэчлівыя. З 1923 на радзіме. З 1926 уваходзіў у кіруючыя органы Бел. сялянска-работніцкай грамады, Т-ва бел. школы. У 1927 арыштаваны польск. ўладамі і зняволены на 8 гадоў. Вызвалены датэрмінова ў 1930. З 1933 старшыня, прадстаўнік Бел. дабрачыннага т-ва ў Бел. нац. к-це ў Вільні. У 1933 выдаваў (з У.Казлоўскім) часопіс бел. нацыянал-сацыялістаў «Новы шлях», пачаў ствараць Беларускую нацыянал-сацыялістычную партыю. З 1939 старшыня Бел. бюро прапаганды пры Мін-ве прапаганды Германіі ў Берліне. У 1940 старшыня Бел. к-та ў Варшаве. З пач. 1941 заг. школы прапагандыстаў пад Берлінам. Застрэлены партызанамі ў час знаходжання ў Мінску.
Я.Вапа.
т. 1, с. 191
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІРЭ́І, Гіраі,
дынастыя крымскіх ханаў з сярэдзіны 15 ст. да 1783. Вялі радаслоўную ад Чынгісхана. Першы крымскі хан Хаджы-Гірэй захапіў уладу ў 1443 пры падтрымцы вял. князя ВКЛ Казіміра IV і татарскіх крымскіх князёў з роду Шырын. Крымскае ханства стала незалежным ад Залатой Арды. Хаджы-Гірэй падтрымліваў сяброўскія адносіны з Казімірам IV, мірныя ўзаемадачыненні з Маскоўскай дзяржавай, імкнуўся забяспечыць сваю незалежнасць ад Турцыі. Пасля смерці Хаджы-Гірэя ў 1466 у выніку працяглай барацьбы ханам стаў яго малодшы сын Менглі-Гірэй (панаваў да 1515 з 2 невял. перапынкамі). У 1475 Крымскае ханства трапіла ў васальную залежнасць ад Турцыі, турэцкія султаны прызначалі ханаў выключана з роду Гірэяў. У 15—17 ст. Гірэі арганізоўвалі рабаўнічыя паходы на суседнія краіны. Апошні крымскі хан Шагін-Гірэй пад прымусам рас. ўрада ў лют. 1783 адмовіўся ад трона, а Крымскае ханства далучана да Расіі.
І.Б.Канапацкі.
т. 5, с. 264
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)