НАРЭ́ЖНЫ (Васіль Трафімавіч) (1780, с. Усцівіца Вялікабагачанскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна —3.7.1825),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це (1799—1801). Служыў чыноўнікам у Грузіі, у 1803—21 у Пецярбургу. Раннія творы (гіст.-гераічныя паэмы, трагедыі) арыентаваны на паэтыку класіцызму. Цыкл аповесцей «Славянскія вечары» (ч. 1, 1809; поўнае выд. 1826) звязаны з рус. перадрамантызмам; у ім спалучэнне гіст. фактаў і вымыслу, паэтызацыя легендарных герояў Кіеўскай Русі. Найб. значны твор — раман «Расійскі Жылблаз, або Прыгоды князя Гаўрылы Сіманавіча Чысцякова» (ч. 1—3, 1814, арыштаваны; цалкам выд. 1938) — сатыр. карціна жыцця сталіцы і правінцыі Расіі 18 ст. Аўтар раманаў «Чорны год, або Горскія князі» (выд. 1829), «Арыстыён, або Перавыхаванне» (1822), на ўкр. тэматыку «Бурсак» (1824), «Два Іваны, або Схільнасць да цяжбаў» (1825), «Гаркуша, маларасійскі разбойнік» (незавершаны), аповесцей «Любаслаў» (1818), «Аляксандр» (1819), зб. «Новыя аповесці» (1824). Як бытаапісальнік Н. быў папярэднікам «натуральнай школы» і М.Гогаля.
Тв.:
Соч.Т. 1—2. М., 1983.
Літ.:
Переверзев В.Ф. У истоков русского реалистического романа. 2 изд. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛІ́НЫ (Pavo),
род птушак сям. фазанавых атр. курападобных. 2 віды. П. звычайны, або індыйскі, або чубаты (P. cristatus), пашыраны на п-ве Індастан і в-ве Шры-Ланка. Драбнейшы П. сінякрылы, або яванскі (P. muticus), пашыраны ў Індакітаі і Інданезіі; занесены ў Чырв. кнігу МСАП. Жывуць у зарасніках, на лясных высечках, па берагах рэк. У Еўропу (Стараж. Грэцыя) завезены ў 4 ст. да н.э. На Беларусі трымаюць як дэкар. птушку.
У самцоў даўж цела да 125 см, хваста да 45 см, падоўжаных, упрыгожаных «вочкамі» пёраў надхвосця да 150 см; маса да 4,3 кг Афарбоўка яркая, пераважна сіне-зял., з метал. адлівам. На галаве чубок. Самкі драбнейшыя, бурага колеру, без доўгага надхвосця. Кормяцца насеннем, зернем, травой, насякомымі. Палігамы. Пры такаванні самец разводзіць пёры надхвосця веерам і падымае іх амаль вертыкальна. Нясуць да 6 яец.
П. называюць таксама пароду галубоў свойскіх (паўлінавыя галубы, трасуны) з веерападобным або трубападобным хвастом (адсюль часам наз. трубачы). Паходзяць з Індыі, у Еўропе — з 17 ст. На Беларусі адна з найб. пашыраных парод. Гл. таксама Дэкаратыўныя птушкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Паж ’у сярэднія вякі — падлетак, юнак дваранскага роду, які служыў пры двары караля або буйнага феадала’ (ТСБМ). Праз рус.пажабопольск.paz̏ з франц.page ад італ.paggio ’малады слуга’ (параўн. Фасмер, 3, 184).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магне́зія ’вокіс, або соль магнія’ (ТСБМ) запазычана з рус. навуковай тэрміналогіі — магнезия, якое з ням.Magnesiaабо з н.-лац.magnesia < грэч.Μαγνησία — назва мясцовасці ў Фесаліі, горада ў Лідзіі (Гараеў, 448; Фасмер, 2, 556).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каке́ша ’поўны, тоўсты’ (міёр., З нар. сл.). Тут або мясцовая пераробка з адмоўнай кантамінацыяй (у выніку гульні слоў або ў працэсе дражнення) вядомага на той жа тэрыторыі капеша ’поўны, тоўсты’ (< капацца ’марудна рабіць што-н.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
галу́твы Замёрзлая зямля або гразь; груда (Віц.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
рэх Паласа раллі або сенажаці (Сміл.Шат.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
АПЛЫ́ВІНА,
ссоўванне (аплыванне) уніз па схіле слоя глебы або рыхлых парод ад пераўвільгатнення. Паходжаннем аплывіны блізкія да апоўзняў, толькі меншых памераў (шыр. да некалькіх метраў, глыб. да 1 м). Фарміруюцца ва ўмовах празмернага ўвільгатнення пры насычэнні глебаў і грунтоў талымі, дажджавымі або грунтавымі водамі да гразепадобнага стану. Трапляюцца ў раёнах шматгадовай мерзлаты, на незадзернаваных насыпах. У Беларусі пашыраны на лёсападобных пародах схілаў Мінскага, Навагрудскага і Аршанскага ўзвышшаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАТЫ́ЗМ (франц. argotisma),
умоўнае або штучнае слова, якое выкарыстоўваецца ў мове замест агульнавядомага. Аргатызмы маюць вузкаспец. характар і знаходзяцца па-за межамі літ. мовы: напр., «філон» — гультай, «стукач» — даносчык, «хіляць» — ісці, «хвост» — акадэмічная запазычанасць і інш. Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка, выразнае адценне зніжанасці або грубаватасці, уласцівае аргатызму, дазваляе карыстацца імі ў маст. творах для стварэння каларыту адпаведнага сац. асяроддзя, вобраза ці своеасаблівага камічнага эфекту.