Мужурна́ ’поўны, тоўсты, здаровы’ (міёр., З нар. сл.), драг. мужурно, мужурнэ́ско ’грубы, нязграбны здаровы мужчына’. Да муж (гл.). Аб суфіксе ‑ур‑ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 174; ‑н‑о́ таксама надае экспрэсіўны характар, напр., драг. пічно́ ’вялікая, але халодная печ’. Аналагічна рус. ‑л‑о́: мужло́ ’неадукаваны, грубы, некультурны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курава́й ’род травяністых раслін сямейства матыльковых’ (ТСБМ), ’астрагал салодкалісты, Astragalus glycyphyllus L.’ (Кіс.). У адпаведнасці да фармальнага крытэрыю ўтварэнне на ‑ай, якое выкарыстоўваецца для назваў раслін тыпу малачай (ад малако) (Сцяцко, Афікс. наз., 145). Тады да курава. Семантычна незразумела. Параўн., аднак, сінанімічную назву астрагала — віхрава трава (Кіс., 21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́жла ’жук’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. дыял. žužlá ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, на той жа аснове жу‑, жужг‑, жузг‑ гукапераймальнага характару, што і жужэць, жук1 (гл.) з суфіксам ‑л‑а (як цёрла, а таксама зяпло, вякло (гл.), Сцяцко, Афікс. наз., 48–49). Гл. жужаль1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жушмень ’быльнёг’ (мсцісл., Юрч., Слова, 257, без націску). Суфікс ‑мень, які выдзяляецца яшчэ ў глушме́нь, цясме́нь, сухме́нь, глухме́нь, слізме́нь (Сцяцко, Афікс. наз., 116). Для кораня, відаць, трэба параўноўваць з жужма2, дзе прадстаўлен і варыянт жушма, жушмо ’вязка льну, лазы’. Жушмень, магчыма, трэба разглядаць як вытворнае ад жу́шма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палю́к ’ручка касы’ (Сцяшк. Сл., Бір. Дзярж.), палюх (Сл. ПЗБ), пълʼук (ДАБМ, 831) ’тс’. Вытворнае ад палец, якое ў значэнні ’ручка касы’, прынамсі, шырока распаўсюджана ў рус. дыялектах (гл. СРНГ, 25), з дапамогай суф. -ук, ‑ух (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 178). Рус. навасіб. палюк ’ручка касы’, польск. paluch ’пальчык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патае́нь ’вялікі камень, якога не відаць з зямлі’ (КЭС, лаг.). Уласна беларускае. Да таіць, патаемны (гл.). Аб суфіксе -ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 99–100. Сюды ж патайнік ’тс’ (іўеў, Сл. ПЗБ), роднасным да якога з’яўляецца рус. арханг., сіб. потайник ’падводны камень; града, грыва падводных камянёў, нябяспечная для караблёў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляту́ха ’драсён, Polygonum aviculare L.’ (бабр., ЛА, 1). Да пле́сці (гл.): сцябліны драсёну сплятаюцца паміж сабой.

Пляту́ха ’саламяны кошык’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пляту́шка ’плецены з лазы і саломы посуд’ (Касп.; Нік. Очерки). Да пле́сці (гл.). Суф. ‑ух‑а, ‑ушк‑а мае значэнне ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 71–72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́стары ’пажылы чалавек, стараваты’ (Сл. Брэс.; ТС), н.-луж. póstary ’стараваты’, серб. постар ’даволі стары’, параўн. балг. ηό‑стар ’старэйшы’, макед. постар ’тс’. Прыстаўка па‑ (< *po‑, гл.) нясе семантыку меншай ступені праяўлення якасці, абазначанай утваральным словам (Сцяцко, Афікс. наз., 241), параўн. по‑высокі ’высакаваты’ (Нас.). Да стары (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піту́н1 ’піток; п’яніца’ (зэльв., Жыв. сл.; Сл. рэп лекс.), ’той, хто п’е алкагольнае пітво’ (Варл.). Да піць (гл.). Суф. ‑ун з экспрэсным значэннем ’схільнасць да адпаведнага дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 68).

Піту́н2 ’тытунь’ (смарг., Сл. ПЗБ). У выніку распадабення тm > пт. Да тытунь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́пша іран. ‘той, хто многа есць’ (маст., Сл. рэг. лекс.). Экспрэсіўнае найменне ад трупа́ць (гл.) з суф. ‑ша, які ўтварае назвы асоб паводле ўласцівага ім дзеяння («з экспрэсіяй зніжанасці», гл. Сцяцко, Афікс, наз., 76), хутчэй за ўсё, пад балцкім уплывам (параўн. адпаведны літоўскі суфікс, гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 223–225).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)