аэрабіясфе́ра

(ад аэра- + біясфера)

прыземны слой атмасферы (да вышыні 6—7 км), у якім пастаянна прысутнічаюць жывыя арганізмы і дзе яны пры пэўных умовах здольныя нармальна жыць і размнажацца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

барбацёр

(фр. barboter = літар. валтузіцца ў вадзе, у гразі)

прыстасаванне ў выглядзе труб з маленькімі адтулінамі для прадзімання газу (паветра) ці пары праз слой вадкасці; выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арыстакра́тыя, ‑і, ж.

1. У класавым грамадстве — вышэйшае саслоўе, прывілеяваны слой пануючага класа, радавая знаць. Зямельная арыстакратыя. □ [Пан Яндрыхоўскі:] У тую залу, якая бачыла цвет польскай арыстакратыі,.. [Дрыль] пусціў чараду мужыцкіх дзяцей. Крапіва. // Прывілеяваная частка якога‑н. класа або якой‑н. сацыяльнай групы. Фінансавая арыстакратыя. □ Пасля набажэнства радавітая шляхта, паны абшарнікі і ваенная арыстакратыя заходзяць да ксяндза Пацейкоўскага на «шклянку гарбаты». Колас.

2. Гіст. Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой улада знаходзіцца ў руках нешматлікай прывілеяванай групы радавой знаці.

[Грэч. aristokratia — панаванне лепшых.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛІСТАПА́Д,

фізіялагічны працэс у дрэў, кустоў, радзей траў, звязаны з ападаннем лісця. Выпрацаванае ў працэсе эвалюцыі прыстасаванне да памяншэння паверхні наземных органаў у неспрыяльных умовах. Скарачае страту вільгаці і прадухіляе паломку галін пад цяжарам снегу. Перад Л. у лісці адбываюцца біяхім., фізіял. і структурныя змены. Разбураецца хларафіл, захоўваюцца караціноіды (абумоўліваюць восеньскую афарбоўку). Пажыўныя рэчывы (бялкі, вугляводы, мінер. злучэнні) 3 лісця адцякаюць у сцябло, плады, насенне, клубні, карэнішча і інш. Каля асновы ліста або чаранка паяўляецца аддзяляльны слой клетак, які лёгка разрываецца. Пад цяжарам ліста, парывамі ветру праводзячы пучок, што ўтрымлівае ліст на сцябле, ірвецца і ліст ападае. Пры рэзкіх паніжэннях т-ры, засусе, паяўленні шкодных газаў у паветры і інш. лісце хутка адмірае без утварэння аддзяляльнага слоя і доўга трымаецца на расліне ў засушаным стане. Ападанне лісця характэрна пераважна для раслін кліматычных паясоў з неспрыяльным сезонам: ва ўмеранай зоне — зімой, у трапічнай — у засуху. Адрозніваюць лістападныя (скідваюць усё лісце на пэўны час) і вечназялёныя расліны. Лістападныя дрэвы ў вільготнатрапічных лясах стаяць без лісця некалькі дзён, ва ўмераным поясе — да 8—9 месяцаў. У вечназялёных раслін (елка, брусніцы, журавіны, хвоя) лісце ападае паступова і зменьваецца раз у 2—30 гадоў. Выкліканы штучна Л. наз. дэфаліяцыяй.

Лістапад.

т. 9, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАПЛЁТ,

1) комплекс аперацый па стварэнні знешняга пакрыцця (цвёрдай вокладкі) кнігі, дакумента і інш. Уключае змацаванне кніжнага блока, далучэнне да яго форзацаў, заклейванне і кругленне карашка, абразанне блока, прыклейку каптала, выраб і аддзелку пераплётных абкладак (накрывак), устаўку блока ў абкладкі, абцісканне і штрыхоўку (атрыманне паглыбленых ліній) гатовай кнігі. У пераплётнай вытв-сці выкарыстоўваюць блокаапрацоўчыя агрэгаты, накрыўкаробныя, кнігаўставачныя і інш. машыны.

2) Сукупнасць пераплётнай абкладкі і элементаў змацавання кніжнага блока і абкладкі з блокам.

У адрозненне ад звычайнай вокладкі, якую найчасцей робяць з паперы і выкарыстоўваюць для сшыткаў, часопісаў, брашур, кніжную абкладку як асн. элемент П. вырабляюць 3 больш трывалых і зносаўстойлівых матэрыялаў (кардону, скуры, тканіны, сінт. матэрыялаў і інш.). Існуе 5 тыпаў П. (ад 5-га да 9-га). Найб. пашыраны тып 5 (выкарыстоўваецца для школьных дапаможнікаў, дзіцячай л-ры і інш.) і тып 7 (з тканінным покрывам — для шматтомных падпісных выданняў, энцыклапедый, слоўнікаў, з покрывам на папяровай аснове — для выданняў менш інтэнсіўнага карыстання).

Кніжны пераплёт з кніжным блокам: 1 — карашок накрыўкі; 2 — покрыўная накрыўка; 3 — форзац; 4 — блок; 5 — клеявы слой; 6 — кардонная старонка; 7 — адстаў; 8 — акантовачны матэрыял; 9 — каптал.

т. 12, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інтэліге́нцыя

(с.-лац. intelligentia = разуменне)

сацыяльны слой людзей, які складаюць работнікі разумовай працы са спецыяльнымі ведамі ў розных галінах навукі, тэхнікі і культуры (вучоныя, настаўнікі, урачы, інжынеры, артысты і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

глей

(англ. gley)

1) слой глебы светлай афарбоўкі, які ўтварыўся пад уплывам жыццядзейнасці анаэробных бактэрый;

2) адклады на дне вадаёмаў, у склад якіх уваходзяць найдрабнейшыя часцінкі мінеральных і арганічных рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стрататы́п

(ад лац. stratum = слой + -тып)

канкрэтны разрэз адкладаў, упершыню апісаны як тыповы для новага стратыграфічнага падраздзялення (напр. гарызонту, світы і інш.) і які з’яўляецца эталонам для далейшых стратыграфічных карэляцый.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ле́га 1 ’сцёс унізе бервяна, для таго каб яно добра ляжала’ (Інстр. 2), каш. lėga ’рад снапоў у застаронку’, славен. lę́ga ’ляжанне’, ’палажэнне’, ’слой, рад’, ’бэлька, кансоль’. Параўн. таксама ст.-польск. leg ’месца для ляжання’, каш. lega ’логвішча’, lėga ’месца, дзе палегла збожжа’, серб.-харв. ли̏јег, ле̑г ’лежыва’. Прасл. leg‑a < leg‑ti, lěgati ’легчы, лажыцца’ (Слаўскі, 4, 109). Параўн. таксама лёжка 2, лежа (гл.).

Ле́га 2 ’часовая падкладка, апора пад што-небудзь у форме нятоўстага бервяна, жэрдкі, лага’. Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем лага і легар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балонкі ’перапонкі на нагах вадаплаўных птушак’ (Інстр. II). Гэта слова адносіцца да прасл. bólna, bolnь, якое мела шмат значэнняў: ’перапонка, плеўка, верхні слой, мяккая кара, скурка і да т. п.’ (рус. болона́, бо́лонь, укр. боло́на, польск. błona, чэш. blána, славен. blána і г. д.). Слав. слова лічыцца ідэнтычным па паходжанню з прасл. bolna і г. д. ’паляна, луг’ (гл. бало́на 2) і з’яўляецца роднасным з літ. bálnas ’белы’, грэч. φολίς луска’. Бернекер, 69; Фасмер, 1, 189; Траўтман, 25; Слаўскі, 1, 37. Параўн. блонка. Гл. яшчэ абалонка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)