2.Зямля ля берага, намытая вадой. На гэты бок Дзвінасы ад Леснікоў цягнецца нізінная пясчаная каса — вясновыя намывы і наносы.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўдо́біца, ‑ы, ж.
Зямля, малапрыгодная для пасеваў сельскагаспадарчых культур. Год на год не прыходзіцца: узяткі мёду залежаць ад таго, што расце на бліжніх палях і як родзяць травы на заросшай кустоўем няўдобіцы.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прата́ліна, ‑ы, ж.
Месца, дзе растаў снег і агалілася зямля. Снег сыходзіў дружна і хутка. Увачавідкі вырасталі на палях чорныя праталіны зямлі.Краўчанка.// Месца, якое растала (на замёрзлай шыбе). Прахукаць праталіну на шыбе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак.
1.што. Дзьмучы, падняць уверх. Вецер узвеяў пыл. □ Сняжынкі ветрыкам узвее — Зямля гарыць, як самацвет.Кірэенка.
2.чым. Паэт. Узмахнуць. Гэй, узвейце сваім крыллем, Арляняты, буйна, бурна.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)