1. Уласцівасць цел захоўваць стан спакою або руху, пакуль якая‑н. знешняя сіла не прымусіць іх змяніць гэты стан. Набраўшы разгон, ракета ляцела па інерцыі, як камета або звычайны астэроід.Гамолка.Кола разгайдалася, яно ўжо само далучыла сілу інерцыі да сілы мускулаў рук і круцілася лёгка.Колас.
Па інерцыі — па прывычцы, бессвядома, машынальна. — Прывык ты з часоў партызаншчыны думаць і вырашаць за ўсіх падначаленых, робіш так па інерцыі і дагэтуль.Хадкевіч.
[Ад лац. inertia — бяздзейнасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
1. Патрывожыць, патурбаваць каго‑н. Каб не стрывожыць .. [немца],.. [жанчына] ціхом адышлася, пасля пабегла.Чорны.
2.перан. Парушыць, перапыніць звычайны ход чаго‑н. Калі ж напад стрывожыць Жыццё маёй краіны — Ад ярых куль варожых Я марна не загіну.Глебка.// Парушыць спакой. Не стрывожыць цішы ліха. Гора сэрца не пратне.Жылка./упаэт.ужыв.Калі сівым святлом стрывожыць крышталь-рубін, то ўспыхне ў ім прамень, які адразу можа граніт ператварыць у дым.Русецкі.
3.Разм. Зрушыць з месца. Стрывожыць сустаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bourgeois
[ˈbʊrʒwɑ:]1.
n., pl. -geois
мешчані́н -а m., прадстаўні́к сярэ́дняе кля́сы
the bourgeois — сярэ́дняя кля́са, мяшча́нства n., буржуазі́я f.
2.
adj.
1) мяшча́нскі, буржуа́зны
2) мяшча́нскі, звыча́йны; про́сты
bourgeois attitude — мяшча́нскі падыхо́д
bourgeois taste — дро́бнамяшча́нскі густ
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
utarty
utart|y
1. уезджаны; пратаптаны; убіты;
droga ~a — уезджаная (пратаптаная, убітая) дарога;
2.перан.звычайны; збіты;
~y frazes — збіты (сцёрты) выраз, збітая фраза
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Вёх ’цыкута’ (?) (гарад., Рам., 8), вілен.wech, wiech, wioch ’цыкута’, укр.вех ’тс’; ’паручайнік’, рус.вех, вёх: смал., кур., пенз., цвяр. ’цыкута’, уладз. ’какорыш звычайны’, горк. ’снітка’, уладз. ’стрэлкі’; ’амежнік’; ’зоркаўка’; ’балотная пятрушка’, смал., пск., раст.веха ’цыкута’, чэш.vích, věch ’вехаць’. Наяўнасць пары věxъ ⟷ věxa сведчыць аб архаічнасці лексемы (Ільінскі, AfslPh, 29, 162). На ўсх.-слав. тэрыторыі вех, вёх ужываецца пераважна для называння раслін з сямейства парасонавых. Можна меркаваць аб семантычнай інавацыі на ўсх.-слав. тэрыторыі. Да вяха1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
habitual[həˈbɪtʃuəl]adj.
1.звыча́йны, звы́чны, звы́клы; прывы́чны;
a habitual way of life прывы́чны лад жыцця́;
ahabitual seat любі́мае ме́сца;
a habitual smile звыча́йная ўсме́шка;
a habitual joke заўсёдны жарт
2. пастая́нны (пра дзеянне, якое выклікае незадавальненне);
habitual complaining пастая́нныя ска́ргі
3. укаране́лы, закаране́лы;
a habitual drunkard запо́йны п’я́ніца;
a habitual liar заўзя́ты лгун
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
нязме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які не змяняецца, не можа быць зменены; пастаянны. Нязменныя прынцыпы.
2. Заўсёдны, звычайны для каго‑, чаго‑н., заўсёды аднолькавы. Сваю нязменную спадарожніцу плашч-палатку трымаў [Сагура] на плячы.Ракітны.У зубах сенатара — нязменная цыгара, на галаве — чорны фетравы капялюш, у руках — сукаватая масіўная палка.Гамолка.Таго, хто выходзіць з аўдыторыі,.. сустракаюць нязменным пытаннем: — Ну як?Шахавец.
3. Такі, якога не зменьваюць. Андрэй Паўловіч вось ужо колькі год — нязменны дэпутат сельскага Савета.Шыловіч.
4. У граматыцы — часціны мовы, якія не маюць форм скланення і спражэння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няя́ркі, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены яркасці; даволі цьмяны. Вячэрняе сонца, ідучы на спачын, залівала роўным, няяркім святлом суседні парк.Паслядовіч.На машынах у цэху, дзе працаваў Вася, друкаваліся дзіцячыя кніжкі, і часам малюнкі выходзілі няяркія, невыразныя, фарбы расплываліся.Сапрыка.
2.перан. Які не кідаецца ў вочы; малапрыкметны. Тым часам вёска, што прытуліла Юзіка, важыла на шырокую нагу.. І толькі Юзік несамавіта выдзяляўся сярод усіх сваёй няяркай вопраткай.Хадановіч.Як толькі цёмнаю ноччу Вочы свае закрываю, Адразу я Оршу бачу З яе няяркай красой.Караткевіч.// Які нічым не вылучаецца; звычайны. Няяркае жыццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перае́зд, ‑у і ‑а, М ‑дзе, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. пераехаць (у 1, 3 знач.).
2.‑а. Месца, дзе можна пераехаць цераз што‑н. Як калісьці, і сёння тут натоўпам стаялі прымкнутыя і непрымкнутыя лодкі. Бо з гэтага пераезда лягчэй за ўсё трапіць у бліжэйшыя засажоўскія вёскі.Кірэенка.— Зрабіце пераезд цераз траншэі, — папярэдзіў Саўка.Федасеенка.// Месца перасячэння чыгуначных пуцей шасейнай дарогай. Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх шмат параскідана на сталёвых шляхах зямлі.Быкаў.Не ідзе, а ляціць паравоз, і толькі мільгаюць паабапал пераезды, слупы, паласатыя вёрсты.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плоць, ‑і, ж.
1. Цела жывых істот, пераважна чалавека (як процілегласць псіхікі, духоўнага пачатку). — Пад гэтым імем жыве і нахабна дзейнічае звычайны чалавек са звычайнай плоццю і звычайнай чалавечай крывёй.Лынькоў.// Цела як крыніца адчування, пачуццёвасці.
2.перан.Кніжн. Матэрыяльнае ўвасабленне. Зусім заканамернай будзе размова аб пошуках новых рытмаў, інтанацый, рыфмаў, славесных форм, паколькі ўсё гэта, разам узятае, і складае плоць паэзіі, як «фактуру».Перкін.
•••
Плоць і кроўкаго,чыя; плоць ад плоці (кроў ад крыві)чыёй — а) (уст. і кніжн.) роднае дзіця каго‑н.; б) (кніжн.) аб тым, што створана ўласнай працай і клопатамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)