Макрыя́ць, макрая́дзь ’слата, непагадзь, макрэча’ (Др.-Падб., мядз., Нар. словатв., Крыў., Дзіс.) < макрыя́дзь; краснап.макрае́ддзе ’тс’ (Лемц. дыс.). Аформлена паводле макра́дзь (гл.), аднак застаецца няясным ‑ы‑. Да мокры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маўклі́с ’маўклівы чалавек’ (гродз., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 46), слова паходзіць з літ.mauklỹs ’непрыгожы, нязграбны’. Фактычна, аднак, тут мы маем толькі запазычаны канчатак ‑c (‑і́с).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Накара́скацца ’навязацца’ (кіраўск., Нар. сл.). Да караскацца ’карабкацца’ (гл.), аднак семантыка сведчыць аб сувязі з адна рукацца ’адвязацца, адчапіцца’, з якога, відаць, шляхам субстытуцыі суфіксаў і было ўтворана слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпалёўваць ’прымацоўваць’ (пух., Сл. ПЗБ). Да палява́ць2, палёваць ’тармазіць калком хвост плыта’ (гл.), аднак з больш дакладвай перадачай семантыкі польск.palować ’забяспечваць калкамі; падвязваць (расліны)’. Гл. яшчэ па́ля.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таво́т ’густая змазка для машын і механізмаў’ (ТСБМ), ’салідол’ (Сцяшк.). Праз рус.таво́т або польск.towot ’змазка’. SWO першакрыніцай лічыць французскае прозвішча Tovotte, аднак сувязь з апошнім не патлумачана.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЛАРУ́СКАЯ ХРЫСЦІЯ́НСКАЯ ДЭМАКРА́ТЫЯ (БХД),
Беларускае нацыянальнае аб’яднанне (БНА), клерыкальная дэмакратычная бел.нац. партыя. Засн. ў маі 1917 у Петраградзе, дзейнічала на тэр.Зах. Беларусі да 1940. Да сярэдзіны 1920-х г.наз. Хрысціянская дэмакр. злучнасць (ХДЗ). Заснавальнікі і гал. ідэолагі БХД — бел. ксяндзы Ф.Абрантовіч, Л.Хвецка, А.Станкевіч, В.Гадлеўскі, Ф.Будзька, А.Зязюля (А.С.Астрамовіч), К.Сваяк (К.Стаповіч) і інш. Друкаваны орган — газ.«Беларуская крыніца». Заснаванне ХДЗ садзейнічала актывізацыі грамадска-паліт. дзейнасці каталіцкага духавенства непасрэдна на Беларусі. Як актыўны ўдзельнік Беларускага нацыянальнага камітэта, а потым і Вялікай беларускай рады ХДЗ-БХД падтрымлівала Часовы ўрад А.Ф.Керанскага, паступова заняла адмоўныя пазіцыі ў адносінах да сав. улады. На думку Станкевіча, «палітычны незалежны ідэал БХД лагічна выцякае з акта 25 сакавіка 1918 года, які абвясціў Беларусь незалежнай суверэннай дзяржавай». У аснову практычнай дзейнасці БХД была пакладзена тэорыя самабытнасці развіцця бел. нацыі, адмаўленне класавай барацьбы. Усе 5 праграм партыі, пачынаючы з 1920, адстойвалі асновы дэмакр. ладу, у т. л. прыватную ўласнасць. З 2-й пал. 1920-х г. БХД узяла курс на пераўтварэнне партыі ў грамадска-паліт. арг-цыю на грунце агульнахрысц. ідэалогіі, што знайшло адлюстраванне ў 5-й праграме (1936) і змене назвы на БНА. Аднак змена назвы партыі не мяняла яе сутнасці, а павінна была падкрэсліць незалежнасць ад кліру і прэтэнзію на аднаасобнае паліт. прадстаўніцтва бел. народа. Гал.паліт. мэту бачыла ў тым, «каб у незалежнай Беларусі быў створаны такі грамадскі лад, які, абапіраючыся на працу, грамадскую роўнасць і справядлівасць, не дапускаючы эксплуатацыі адных другімі, забяспечваў бы палітычна-грамадскія, культурныя і эканамічныя патрэбы грамадзян». Выступала за самастойнасць бел. народа на ўсіх яго землях, перадачу зямлі ва ўласнасць і без выкупу беззямельным і малазямельным сялянам, абавязковасць вывучэння рэлігіі ў школах, супраць аддзялення царквы ад дзяржавы, «дыктатуры капіталізму, фашызму і камунізму» і інш. З мэтай пашырэння сац. базы партыі ў чэрв. 1926 у Вільні быў адкрыты Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры як філіял БХД. Кіраўнікі БХД-БНА адмоўна сустрэлі прапанову ЦККПЗБ пра стварэнне адзінага фронту барацьбы супраць польскіх улад, аднак удзельнічалі ў сумесных акцыях барацьбы за школу на роднай мове. Пасля далучэння Зах. Беларусі да БССР многія члены партыі былі рэпрэсіраваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ляме́ньдзіць, лімяньдзі́ць ’гаварыць шмат, не да месца, надаедліва’ (міёр., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ.leménti ’балбатаць, мармытаць, няясна вымаўляць’. Аднакбел. словы былі ўтвораны з лімінда́ (гл.), якое да leménti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярце́нне ’вярчэнне (станка)’ (КТС, Ц. Гартны), укр.вертіння ’вярчэнне, свідраванне’, рус.вертение ’вярчэнне’ — рэгулярны аддзеяслоўны назоўнік, які, аднак, у літаратурнай мове не замацаваўся. Да вярце́ць (гл.). Параўн. таксама вярчэнне (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каму́лка ’бязрогая карова’ (Ян.), да камель2 (гл.). Аднак не выключае, што гэта лексема гснетычна звязапа з літ.gamulä ’бязрогая скаціна’ (больш падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 10. 174–175).⇉
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атайбава́цца ’абжыцца’ (Сцяшк.). Няясна. Магчыма, звязана з тайба ’тайна, сакрэт’ (Нас.), аднак семантычныя сувязі ў такім выпадку не празрыстыя. Параўн. укр.утамуватися, польск.otamować się ’спыніцца, супакоіцца’ ад тама плаціна’.