пасхо́дзіцца, ‑дзіцца; ‑дзімся, ‑дзіцеся, ‑дзяцца; зак.

Сысціся — пра ўсіх, многіх. І вось, бывала, пан прыкажа — Сюды пасходзіцца ўся стража І робіць цэлую параду. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да паслаць ​1.

•••

Толькі па смерць пасылаць кагопра таго, хто, пайшоўшы выконваць якое‑н. даручэнне, доўга не вяртаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паха́бшчына, ‑ы, ж.

Разм. Пахабныя словы, непрыстойная лаянка. Цяпер ён на кожнае іх запытанне пра рыбу будзе адказваць трапнай рыфмаванай і нерыфмаванай пахабшчынай. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашаткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Дробна парэзаць (звычайна капусту) — пра ўсё, многае. Пашаткаваць усю капусту.

2. і без дап. Шаткаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасві́ствацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Незак. да перасвіснуцца.

2. Свістаць адначасова або папераменна (пра птушак). Птушкі сонна .. перасвіст валіся ў гушчары. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плы́тніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плытніка, належыць яму. Гаварылі за сталом і пра справы зусім звычайныя: дзед успамінаў свае плытніцкія прыгоды. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабуркава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

1. Абазвацца буркаваннем (пра галубоў). // перан.; што і без дап. Жарт. Сказаць што‑н. пяшчотным, падобным да буркавання голасам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасві́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Тое, што і просвіра. Паненка дала кожнаму па прасвірцы і.. пачала расказваць пра абедню. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывары́цца, ‑варыцца; зак.

Спец.

1. Прымацавацца да чаго‑н. шляхам зваркі.

2. Прымацавацца да чаго‑н. пад уздзеяннем высокай тэмпературы (пра што‑н. плаўкае).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыцямне́ць, ‑ее; безас. зак.

Пра наступленне прыцемку. Яшчэ трошкі прыцямнее, і над вадою замільгаюць светлячкі. Кулакоўскі. Яшчэ не зусім змеркла, але навокал прыцямнела. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)