таджыкскі пісьменнік. Нар. паэт Таджыкістана (1974). Скончыў Душанбінскі пед.ін-т (1941). Друкаваўся з 1936. Аўтар паэт. зб-каў «Фронту» (1945), «Свята Перамогі» (1946), «Жыццё і слова» (1955), «Пройдзены шлях» (1966), «Горная легенда» (1970), «Натхненне» (1973), п’ес, апавяданняў (зб. «Прыгоды Сакі», 1973) і інш. Пісаў для дзяцей, перакладаў творы рус. і замежных паэтаў. На бел. мову яго асобныя вершы пераклаў С.Гаўрусёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ДНАЯ ПРЫРО́ДА»,
грамадска-палітычны, навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1972 у Мінску на бел. мове раз у 2 месяцы. Да 1977 інфарм.-метадычны бюлетэнь. Асвятляе пытанні аховы прыроды, узаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя, інфармуе насельніцтва аб выкананні дзярж. экалагічных праграм, мае трывалыя традыцыі экалагічнага выхавання і адукацыі чытачоў. Друкуе матэрыялы пра маляўнічыя куткі Беларусі, раскрывае многія сакрэты прыроды, змяшчае вершы, навелы, апавяданні на прыродную тэматыку і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУМЯ́НЦАВА (Таццяна Герардаўна) (н. 30.6.1953, Мінск),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1992), праф. (1994). Скончыла БДУ (1976), дзе і працуе з 1979. Навук. працы па гісторыі замежнай філасофіі і сацыялогіі, праблеме чалавечай агрэсіўнасці.
Тв.:
Критический анализ концепций «человеческой агрессивности». Мн., 1982;
Агрессия: пробл. и поиски в зап. философии и науке. Мн., 1991;
Немецкая трансцендентально-критическая философия (середина XVIII — первая треть XIX в.): Глоссарий. Мн., 1999;
Новейший философский словарь. Мн., 1999 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫМКЕ́ВІЧ (Феліцыян Васілевіч) (1799, г. Магілёў —17.12.1851),
бел. вучоны ў галіне ўнутр. медыцыны. Д-р медыцыны (1821). Скончыў Віленскі ун-т (1820), дзе і працаваў (з 1826 праф.). У 1832—42 у Віленскай Медыка-хірург. акадэміі (з 1834 ардынарны праф.). У 1831 удзельнічаў у барацьбе з халерай у Слуцку, Слоніме, Віцебску. Навук. працы па аўскультацыі сэрца і сасудаў, дыягностыцы хвароб печані, сэрца, дзіцячых і венерычных хвароб. Выдаў «Лекцыі па шпітальнай тэрапіі» (1932 1832).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКЛА́МА, ІНФАРМА́ЦЫЯ, ДА́ЙДЖЭСТ, РІД,
бел. недзяржаўная інфармацыйная служба ў 1992—97 у Мінску. Асн. кірункі: збор і апрацоўка навін паліт., эканам., культ. і інш. характару, распаўсюджванне іх у сродках масавай інфармацыі, прыватным асобам на тэр. Беларусі і за яе межамі, узаемаабмен з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі. Праводзіла таксама сацыялагічныя даследаванні, аказвала кансультацыйныя, рэкламныя і пасрэдніцкія паслугі, рыхтавала і размяшчала дайджэсты рэсп. і замежных перыяд. выданняў, праводзіла выстаўкі, кірмашы, ярмаркі,* стварала рэкламную прадукцыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КІНА (Тамара Цімафееўна) (н. 1.1.1927, в. Улукаўе Гомельскага р-на),
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1979). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1950). З 1957 у Мінскім мед. ун-це (у 1973—89 заг. кафедры). Навук. працы па клініка-генет. параметрах шызафрэніі, палігеннай спадчыннай схільнасці да яе, расстройстве псіхікі ў жанчын у перыяд цяжарнасці.
Тв.:
Скрытая депрессия в практике врачей. Мн., 1981 (разам з У.Ф.Дзесятнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСНАВІ́К (Іосіф Лазаравіч) (29.9.1899, в. Геленава, Міёрскі р-н Віцебскай вобл. — ?),
бел. вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н. (1959), праф. (1962). Скончыў Ленінградскі мед.ін-т (1926). З 1934 у Віцебскім мед. ін-це (з 1960 заг. кафедры). Навук. працы па траўматызме нерв. сістэмы і праблемах паталогіі мазгавога кровазвароту.
Тв.:
К клинике и течению тромбоза внутренней сонной артерии // Сов. медицина. 1962. № 4;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСТАЎНА́Я РЫ́ФМА,
рыфма, у якой рыфмуюцца не адно, а два і больш слоў, што стаяць у канцы радка. Узнікла ў фальклоры, найб. пашырана ў гумарыстычных творах:
Як зваліўся камар з высакосці —
Паламаў, пакрышыў свае косці.
С.р. часта ўжываецца ў сучаснай бел. паэзіі («Перад падарожжам» А.Куляшова, «Роздум» і «Казка» С.Дзяргая, «Хочаш, вымыю кашулю, адзінокі хлопец?» Д.Бічэль-Загнетавай, «Зазімак у Юрмале», «Кашуля Паўлюка Труса», «Нібы раўчук...» Р.Барадуліна і інш.).
рускі піяніст і педагог. Засл. дз. мастацтваў Расіі (1942). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1921, кл. Л.Нікалаева). З 1936 праф. Ленінградскай, з 1942 — Маскоўскай кансерваторый. Выкананне вызначалася непаўторнай інтэрпрэтацыяй, рамант. узвышанасцю, бліскучай тэхнікай, інтанацыйным і вобразным багаццем. У рэпертуары класічныя і рамант.фп. творы, у т. л. Ф.Шапэна, Ф.Ліста, Р.Шумана, А.Скрабіна. Сярод вучняў бел. піяніст-педагог Р.Шаршэўскі. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЯЗНЁЎ (Анатоль Пятровіч) (н. 29.1.1923, в. Ярушнікава Кіраўскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Камышлоўскае ваеннае пях. вучылішча (1942), Свярдлоўскі юрыд.ін-т (1952). У Вял.Айч. вайну з 1944 на 1-м Бел. фронце. Рота на чале з лейт. С. вызначылася ў 1944 у баі за в. Вузляны Рудзенскага (цяпер Пухавіцкага) р-на Мінскай вобл., дзе адбіла 6 контратак ворага і вызваліла вёску.