возера ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Прыпяць, за 17 км на ПдУ ад г. Калінкавічы. Пл. 0,32 км², даўж. 1,87 км, найб.шыр. 240 м, даўж. берагавой лініі 4,45 км. Катлавіна складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. да 2 м, пад хмызняком. Берагі забалочаныя, пад хмызняком, на Пд высокія, пясчаныя. Злучана ручаём з воз. Горкі, упадае меліярацыйная канава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎКЕ́ТА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Літвой, у бас.р. Дзісна, за 39 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,25 км², даўж. 730 м, найб.шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Схілы катлавіны выш. 5—7 м (на Пн да 2 м), разараныя, часткова пад хмызняком. Сцёк у р. Раўкета.
злама́ць супраці́ўвайск. den Wíderstand bréchen*;
ісці́ па лі́ніі найме́ншага супраці́ву den Weg des geríngsten Wíderstandes géhen*; das Brett an der dünnsten Stélle bóhren (разм.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
абду́кцыя
(лац. abductio = адвод, адхіленне)
1) анат. рух канечнасці ад сярэдняй лініі цела (параўн.аддукцыя);
2) геал. перанос акіянічнай кары і мантыі на ўскраіну кантынента, у выніку чаго ўтвараюцца афіяліты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
згіб, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. згібаць — сагнуць (у 1, 2 знач.).
2. Дугападобны паварот; звіліна, крывізна. Вера з акна мансарды бачыла толькі круты згіб ракі і зялёную роўнядзь лучкі.Асіпенка./ Пра лініі цела, рысы твару. Згіб хрыбетніка. Згіб шыі.
3. Месца, па якім што‑н. сагнута або згібаецца. Лакцявы згіб. □ На пацёртым згібе дакумента цьмяна вырысоўвалася машынапісная дзевятка, падобная на васьмёрку.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дваі́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з дзвюх аднародных частак; падвойны. Дваістыя лініі. Дваісты след.
2. Які заключае ў сабе дзве розныя якасці, прыметы; супярэчлівы. Дваістая натура. □ У душы бунтавала незразумелае дваістае пачуццё: гарачае, шчырае спачуванне гору Якімцава і злосць на ўсіх гэтых людзей, што сабраліся ў хаце.Савіцкі.// Які праяўляецца ў двух відах, формах. Жыць пачаў .. [Васіль Пятровіч] дваістым жыццём: адным на рабоце, другім — дома.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
е́лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1.Памянш.-ласк.да елка.
2.узнач.прысл.е́лачкай, у е́лачку. Пра узор у форме прамой лініі з паралельнымі рысачкамі, якія адыходзяць ад яе пад вуглом. Вышываць елачкай. □ Грузавік паскорыў ход, пакідаючы на пясчанай пыльнай дарозе дзве роўныя ў елачку сцяжынкі.Гамолка.
3. Пра адну са стадый развіцця лёну, хвашчу і пад., калі паяўляюцца бакавыя адросткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раўня́ць, ‑я́ю, ‑я́еш, ‑я́е; незак., што.
1. Тое, што і раўнаваць 1. Міканор назначыў тых, якія падышлі цяпер, раскідаць горкі, раўняць, утоптваць.Мележ.Вочы .. [Волькі] я раўняў заўсёды з незабудкамі рачнымі, усмешку — з усмешкаю ранішняга сонца.Нікановіч.
2. Размяшчаць у адзін рад па прамой лініі. Мужчыны з чырвонымі бантамі на грудзях наводзяць парадак, раўняюць рады.Жычка.Зноў пад’ём. Між соснаў і арэшын Мы раўняем строй свой баявы.Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чвяк, выкл.
Разм.
1. Выкарыстоўваецца гукапераймальна для абазначэння характэрнага гуку, які ўтвараецца пры хадзьбе па гразі, забалочаным месцы. Чвяк, чвяк, хлюп... Чвяк, чвяк, хлюп... Гэта Света пайшла па лініі ў сваіх гумавых боціках.Пташнікаў.
2.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чвякаць — чвякнуць. Момант — і афіцэр выхватвае шаблю. Высока ўзняты бліскучы клінок і ... чвяк. Афіцэрская шабля далёка ў бок адлятае, выбітая з рук мужыцкім бічом.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штурмаўшчы́на, ‑ы, ж.
Разм.пагард. Празмерна паспешлівая, тэрміновая праца з мэтай выправіць дапушчаныя хібы, нагнаць упушчанае і пад., якая праводзіцца ў выніку парушэння планавасці ў арганізацыі працэсу працы. Часта да д’ябла ляцела з цяжкасцю дасягнутая рытмічнасць і пачыналася штурмаўшчына.Карпаў.[Мікалай Назаравіч:] — Год пачаўся, а яшчэ ніхто не ведае добра, якія ж станкі і лініі будзе выпускаць завод. Хоць бы на першае паўгоддзе... Вось таму і штурмаўшчына часам.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)