ЯРЭ́ВА,

вёска ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., чыг. ст. на лініі Крулеўшчызна—Вільнюс. Цэнтр сельсавета і с.-г. вытв. кааператыва. За 9 км на З ад г. Паставы, 259 км ад Віцебска. 279 ж., 112 двароў (2003). Базавая школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 18, кн. 1, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)