свядомае або стыхійнае распаўсюджанне той ці іншай з’явы, працэсу, крызісу, канфлікту і г.д. па-за нацыянальныя межы. Можа заключаць у сабе спецыфічны самаст. змест або выступаць сінонімам глабалізацыі. У 1-м выпадку І. падкрэслівае не нацыянальна абмежаваны, а міжнар. характар змяненняў, не закранаючы іх канкрэтных маштабаў. І. як глабалізацыя, наадварот, паказвае сусв. кантэкст тых ці інш. змен у існаванні чалавечага грамадства. Гісторыя зведала нямала прыкладаў І. наступстваў шматлікіх чалавечых дзеянняў, якія напачатку канцэнтраваліся ў адным горадзе ці на невял. тэрыторыі, а потым распаўсюджваліся на многія краіны, цэлыя рэгіёны (напр., пакарэнне стараж. Рымам інш. народаў і стварэнне Рымскай імперыі, ваен. паходы і заваяванні А.Македонскага). Больш ці менш пастаянныя формы І. набыла ў эпоху капіталізму, што абумоўлена ўздымам прадукц. сіл, гандлю, суднаходства, а таксама каланіяльнай палітыкай вял. дзяржаў. Гэтым былі зроблены першыя эфектыўныя крокі на шляху станаўлення адзінства чалавецтва, што служыць неабходнай перадумовай І. важных з’яў і працэсаў, сур’ёзных крызісных канфліктаў, незалежна ад месца іх узнікнення. Неабходныя аб’ектыўныя ўмовы станаўлення сапраўднага адзінства чалавецтва стварае сучасная навукова-тэхнічная рэвалюцыя. Усебаковая І. тэхнікі і тэхналогіі, эканам. сувязей, камунікацый, інфарм. сетак і г.д. сведчыць пра з’яўленне новага тыпу грамадскага развіцця, калі яно патрабуе не нацыянальна абмежаванай, а міжнар. прасторы. Адваротным бокам І. становіцца ўзаемазалежнасць прагрэсу народаў і краін. І. матэрыяльнай асновы жыцця грамадства пашыраецца на яго галоўныя праблемы, супярэчнасці і канфлікты, ад вырашэння якіх залежыць лёс сучаснай цывілізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАМА́ЗАЎ Віктар Філімонавіч (н. 27.6.1934, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1958). Працаваў у раённых газетах. З 1964 у газ. «Звязда», з 1969 у «Літаратуры і мастацтве». З 1971 заг. аддзела маст. фільмаў Бел.дзярж.к-та па тэлебачанні і радыёвяшчанні. У 1982—86 літкансультант СП Беларусі. Друкуецца з 1957. Першы зб. апавяданняў «Падранак» (1968). У зб-ках «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974) сцвярджае дабрыню, духоўную годнасць чалавека. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1978, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Ліменскай пушчы на Чэрыкаўшчыне маст. сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1980) пра сучасную вёску. Падзеям Вял.Айч. вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В.Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем Белага шляху» (1992) тэма чарнобыльскай трагедыі. Аўтар нарысаў (зб. «Вясёлка сярод зімы», 1978), сцэнарыяў маст. і дакумент. фільмаў. За кнігу публіцыстычнай прозы і эсэ «Проста ўспомніў я цябе...» (1989) Дзярж. прэмія Беларусі імя К.Каліноўскага 1990.
Тв.:
Дома: Аповесці, апавяданні. Мн., 1984;
Дзяльба кабанчыка: Выбранае. Мн., 1988;
Глядзіце ў вочы лемуру. Мн., 1989;
Аброчны крыж. Мн., 1994. Выбр.тв.Т. 1. Мн., 1997.
Літ.:
Навуменка І. Кніга адкрывае свет. Мн., 1978. С. 216—219;
Дзюбайла П.К. Беларускі раман. Гады 70-я. Мн., 1982. С. 33—46;
Савік Л. Каб не астыла цяпло зямлі. Мн.,1984. С. 45—51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРЫ́ЦКІ Міхаіл Пятровіч (14.12.1840, с. Клешчынцы Чарнабаеўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 27.4.1904),
украінскі пісьменнік, перакладчык, тэатр. дзеяч. Вучыўся ў Харкаўскім (1858—60) і Кіеўскім (1860—66) ун-тах. З 1864 выступаў у аматарскіх тэатр. гуртках. З 1883 узначальваў першую ўкр.прафес.тэатр. трупу М.Крапіўніцкага (у 1880—90-я г. гастраліравала на Беларусі). Майстэрствам трупы захапляліся Я.Лучына, які прысвяціў трупе вершы «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» і «Дабрадзею артысту Манько» (нап. 1887, апубл. 1932), і Ф.Багушэвіч. С. — майстар рэжысёрскага вырашэння масавых сцэн, асаблівую ўвагу аддаваў муз. і маст. афармленню спектакля. Аўтар зб. вершаў «Са старога сшытка. Песні і думы» (ч. 1—2, 1881—83), сац.-быт. п’ес «Не суджана» (1883), «У цемры» (1893), «Лёс» (1894), гіст. драм «Багдан Хмяльніцкі» (1897), «Маруся Багуслаўка» (1899), вадэвіляў. Трылогія «Багдан Хмяльніцкі» («Перад бурай», «Бура», «Каля прыстані», 1895—97), аповесць «Абарона Бушы» (1894) пра падзеі антыфеад. вайны ўкр. і бел. народаў 1648—54. Інсцэніраваў творы М.Гогаля, Э.Ажэшкі, Ю.Крашэўскага і інш. На ўкр. мову пераклаў некат. творы А.Пушкіна, М.Лермантава, М.Някрасава, Ю.Славацкага, А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, І.В.Гётэ, Дж.Байрана. На бел. мову асобныя творы С. пераклаў Э.Валасевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ЙНБЕК (Steinbeck) Джон Эрнст (27.2.1902, г. Салінас, ЗША — 20.12.1968),
амерыканскі пісьменнік. Вучыўся ў Станфардскім ун-це. Шмат падарожнічаў, працаваў журналістам. У ранніх раманах «Залатая чаша» (1929), «Невядомаму богу» (1933), «Квартал Тартылья-Флэт» (1935), цыкле апавяд. «Райская паша» (1932), зб. навел «Доўгая даліна» (1938) рамант. тэндэнцыі. Сац. праблематыка ў рамане «Бітва з няпэўным зыходам» (1936) і аповесці «Пра мышэй і людзей» (1937). Вяршыня яго творчасці — раман «Гронкі гневу» (1939, экранізаваны ў 1940) пра лёс даведзеных да галечы фермераў, якія вандруюць па краіне ў пошуках працы; праз пакуты і нястачы героі ўсведамляюць сябе часцінкай абяздоленага народа. Ваен. і антыфаш. тэматыка ў кн. нарысаў «Бомбы ўніз» і аповесці «Месяц зайшоў» (абедзве 1942). У пасляваен. творчасці С. (раманы «Кансервавы рад», 1945; «Аўтобус, які заблудзіў», 1947; «Добры чацвер», 1954; аповесць «Жамчужына», 1947) вылучаецца філас. раман «На ўсходзе ад раю» (1952, экранізаваны ў 1955), у якім сцвярджаецца думка пра здольнасць чалавека перамагчы зло ў сабе і дасягнуць любых духоўных вышынь. Аўтар эпахальнага рамана «Зіма трывогі нашай» (1961), які ідэяй маральнага ўзвышэння чалавека спрыяў новаму ўздыму амер. л-ры. Кн. нарысаў «Падарожжа з Чарлі ў пошуках Амерыкі» (1962) — даследаванне маральна-грамадскага клімату ЗША. На бел. мову яго раман «Гронкі гневу» пераклаў С.Дорскі. Нобелеўская прэмія 1962.
Тв.:
Бел.пер. — Гронкі гневу. Мн., 1993;
Рус.пер. — Избр. произв.М., 1988;
Собр. соч.Т. 1—6. М., 1989.
Літ.:
Мулярчик А.С. Творчество Джона Стейнбека. М., 1963;
Батурин С.С. Джон Стейнбек и традиции американской литературы. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯСЛЮ́К Уладзімір Уладзіміравіч (н. 10.7.1941, г. Беласток, Польшча),
бел. рэжысёр, аператар дакумент. кіно. Засл. дз. маст. Беларусі (2000). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1976). З 1958 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм» у аб’яднанні «Летапіс». Аператар дакумент. фільмаў «Усё пачынаецца з праекта» (1971, Бронзавы медаль Міжнар. кінафестывалю ў Заграбе), «Птушка Ікс» (1972, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Тэгеране), «Вялікая дыяганаль» (1975, прызы Усесаюзнага кінафестывалю ў Мінску і міжнар. ў Будапешце, Лондане), «О спорт, ты — свет!» (1981, прыз Усесаюзнага кінафестывалю ў Фрунзе). Рэжысёр і аператар фільмаў пра спорт: «Вышыня» (1978, прыз Міжнар. фестывалю спарт. фільмаў у Венецыі), «Трамплін ля возера» (1980, прыз Усесаюзнага кінафестывалю спартыўных фільмаў у Фрунзе), «У атацы ўся каманда» (1983, прыз Усесаюзнага кінафестывалю спарт. фільмаў у г. Каўнас), «Гуляючы, вер...» (1984, Залаты медаль Усесаюзнага кінафестывалю спарт. фільмаў у Рызе), «Зоркі фрыстайла» (1994, спец. прыз Міжнар. кінафестывалю спарт. фільмаў у Маскве), «Выбіраючы гімнастыку, выбіраю лёс» (прыз Міжнар. кінафестывалю спарт. фільмаў у Маскве), «Сузор’е» (абодва 1996), «Убачыць перамогу» (1997, Гран-пры Міжнар. кінафестывалю спарт. фільмаў у Маскве), «Чаканне», «Трэнер» (абодва 1999), «Зорачкі са Смалявіч» (2000), «Малафееў. 20 гадоў пазней» (2001), «Хлопцы з МЧС» (2002). Фільмы «Стварэнне сціплай прыгажосці» (1999), «Імгненні жыцця», «Сёння — Аляксей Дудараў» (абодва 2000), «Сумаравы. Адкрыцці душы» (2001) прысвечаны бел. мастацтву. Фільмы «Трэці анёл затрубіў» (1991, прыз Міжнар. кінафестывалю «Экамір» у Мінску), «Бяда» (1992, прызы міжнар. кінафестываляў «Залаты Віцязь» у Маскве і «Экамір» у Мінску) аб праблемах Чарнобыля. Фільм «Ад зор чэрвеньскіх» (2000) пра франтавых кінааператараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прылуча́й ’выпадак’ (Нас.), таксама вытворныя прылу́чка ’тс’ (Бяльк.), прылучэ́нне ’збег абставін, здарэнне, прыгода’ (Нас.). Сюды ж таксама вытворнае, якое захавала спрадвечны націск, прылу́ка ’здарэнне, выпадак; прыгода’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Бяльк., Жд., Стан.) з рэгулярным (тут “адваротным”) чаргаваннем у фіналі асновы. Узыходзіць да прасл.*prilučějь < *prilučiti (sę), прэфіксальнага да *lučiti (sę), гл. лу́чыць (гл. таксама ЭССЯ, 16, 162–163 з падрабязным аналізам семантыкі). Ст.-слав.прилоучаи: по прилоучаю ’выпадкова’, ст.-рус.прилучаи ’абставіны; выпадак; няшчасце, бяда; лёс’, балг.прилу̀ка ’зручны выпадак; прыгода’ (БЕР, 5, 720: аддзеяслоўнае вытворнае ад прылуча), рус.дыял.при́лучь ’выпадак; здарэнне’, прилу́чай ’выпадак’, а таксама прилукну́ть ’набыць выпадкова’, прилуча́ться, прилучи́ться ’здарацца, адбывацца’, укр.прилуча́тися, прилучи́тися ’здарацца, здарыцца’. Варбат (Этимология–1972, 48–49) лічыць роднасным і польск.дыял.przyłyka ’жанчына, якая прыехала з мужам з іншай мясцовасці’, што адрозніваецца ступенню каранёвай галоснай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
versúchenvt
1) каштава́ць (страву)
2) спрабава́ць, прабава́ць, про́баваць;
er versúchte sein Béstes ён паспрабава́ў зрабі́ць усё, што ад яго́ зале́жыць;
sein Glück ~ паспрабава́ць шча́сця
3) спакуша́ць (каго-н.);
sein Schícksal ~ спакуша́ць лёс
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
los, ~u
м.
1.лёс, доля;
gorzki los — горкая доля;
ironia ~u — іронія лёсу;
jego ~y się ważą — вырашаецца ягоны лёс;
2. жэрабя;
ciągnąć ~y — цягнуць жэрабя;
3. латарэйны білет;
cięgnienie ~ów — тыраж (латарэі);
pełny los — выйгрышны білет;
pusty los — білет без выйгрышу;
na los szczęścia — на ўдачу; на шчасце;
masz ci los! — вось табе і на!; вось табе маеш!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Fortuna unde aliquid fregit, cassum penitus est
Калі лёс што-небудзь ламае, то знішчае дашчэнту.
Когда судьба что-либо ломает, то уничтожает дотла.
бел. Бяда за бядою, як рыба за вадою. Адна бяда не ходзіць, адно ліха не бывае. Бяда ідзе і другую за руку вядзе. Бяда на бядзе едзе і бядою паганяе. Бяда не ходзіць адна, а двойкамі. Бяда па бядзе як па нітачцы ідзе. Гора з бядою ў абдымку ходзяць. Едзе скора ‒ услед гора, едзе ціха ‒ услед ліха. Ліха адно не бывае ‒ бяду за руку трымае. Ліха ідзе і бяду за сабою вядзе.
рус. Пришла беда ‒ открывай ворота. Беда беду родит. Одна беда идёт, другую ведёт. Беда никогда не приходит одна. Всякая беда до семи бед рождает.
англ. It never rains, it always pours (Дождь не капает, а всегда льёт).
нем. Ein Unglück kommt selten allein (Беда редко приходит одна).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Dum fortuna favet, parit et taurus vitulum
Пакуль спрыяе лёс, і бык родзіць цялят.
Пока благоприятствует судьба, и бык родит телят.
бел. Як павядзецца, то і певень нясецца. Калі вядзецца, то і на трэску прадзецца. Каму шанцуе, таму падчас і воўк коні пасе.
рус. Кому везёт, у того бык родит. Коли повезёт, так и бык телёнка принесёт. Кому счастье, у того и куры доятся. Кому счастье придёт, тот и на печи найдёт. Где ведётся, там и на щепу прядётся.
фр. Bien dance à qui la fortune chante (Хорошо танцует тот, кому поёт удача/фортуна).
англ. He dances well to whom fortune pipes (Хорошо танцует тот, кому аккомпанирует судьба/счастье).
нем. Wer ’s Glück hat, dem legt der Hahn Eier/dem geben seine Hühner Milch/dem kalbt der Ochse (Кто счастлив, тому и петух яйца несёт/тому дают куры молоко/у того и бык телится).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)