лё́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. лё́с
Р. лё́су
Д. лё́су
В. лё́с
Т. лё́сам
М. лё́се

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лёс², -у, мн. (спец.).

Рыхлая горная парода светла-жоўтага колеру, на якой фарміруецца ўрадлівая глеба.

|| прым. лёсавы, -ая, -ае.

Лёсавыя глебы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лёс¹, -у, м.

1. Ход жыццёвых падзей, якія складваюцца незалежна ад волі чалавека; збег акалічнасцей.

Л. паслаў шчасце.

2. Доля.

Шчаслівы л.

Жаночы л.

3. Развіццё чаго-н.; далейшае існаванне, будучыня.

Л. чалавецтва.

На волю лёсу (кніжн.) — без падтрымкі, без дапамогі звонку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лёс I (род. лёсу) м.

1. (стечение обстоятельств) судьба́ ж.; рок;

л. звёў іх зноў — судьба́ свела́ их сно́ва;

2. (условия дальнейшего существования) судьба́ ж.;

ду́маць аб лёсе дзяржа́вы — ду́мать о судьбе́ госуда́рства;

лёсы наро́даў — су́дьбы наро́дов;

3. (положение в жизни) до́ля ж.; судьба́ ж., судьби́на ж., у́часть ж., уде́л; жре́бий; предназначе́ние ср., предопределе́ние ср.;

на во́лю лёсу — на во́лю ро́ка; на произво́л судьбы́;

па во́лі лёсу — во́лею су́деб;

іро́нія лёсу — иро́ния судьбы́;

выпрабо́ўваць л. — искуша́ть судьбу́;

гаспада́р свайго́ лёсу — хозя́ин сво́ей судьбы́;

вы́рашыць л. — (чый) реши́ть судьбу́ (чью);

выбра́ннік лёсу — избра́нник судьбы́

лёс II (род. лёсу) м., геол. лёсс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лёс 1, ‑у, м.

1. Ход падзей, якія складваюцца незалежна ад волі чалавека; збег акалічнасцей. [Ігнат:] — Калі ўжо лёс звёў нас у адзін гурт, я іменем партыі патрабую дысцыпліны. Мікуліч. Добры лёс паслаў .. [Крамарэвічу] чалавека з душой і розумам. Чорны.

2. Доля. Людскі лёс. Жаночы лёс. □ Бацькам маім нялёгкі выпаў лёс: Яны ў баях нам здабывалі волю. Свірка.

3. Развіццё чаго‑н.; далейшае існаванне, будучыня. Гістарычны лёс нацыі. Лёс чалавецтва. □ Непакой за лёс разведчыкаў ахапіў усю роту. Васілёнак. Атрад зрабіў круты і раптоўны паварот на паўднёвы ўсход, назад, у глыб пушчы. Гэты круты паварот ледзь не стаў паваротам у лёсе атрада. Брыль. Косцік ляжаў.. і не ведаў, што сёння вырашаецца яго лёс. Баранавых.

•••

Іронія лёсу гл. іронія.

На волю лёсу гл. воля.

лёс 2, ‑у, м.

Глебаўтваральная рыхлая горная парода светла-жоўтага колеру; жаўтазём.

[Ням. Löss.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёс1 ’доля, умовы далейшага існавання’, ’сутыкненне, збег абставін, акалічнасцей’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп.), ’жэрабя’ (драг., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. лиосълёс, жэрабя’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. los, якое з с.-в.-ням. lōȝлёс, доля, прызначэнне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 193; Кюнэ, Poln., 73; Чартко, Бел. лінгв. зб., 152; Слаўскі, 4, 333). Сюды ж гродз. лёсы ў выразе: лёсы на кій мераць ’рабіць выбар’ (Нар. словатв.), смарг. лёсы ’паперкі з нумарамі, якія выцягваюць пры жараб’ёўцы’ (Сцяшк. Сл.).

Лёс2 ’вузкі прамежак, лаз’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.). Да лёз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лёс, доля, жыццё; наканаванасць, наканаванне (разм.); планіда, зорка, латарэя, кон (перан.); жытка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

залё́сіць

‘скласціся (пра лёс)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. залё́сіць -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. залё́сіла

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фарту́на, -ы, ж.

Лёс, удача, шчаслівы выпадак.

Ф. мне спадарожнічае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неўнікнё́ны, -ая, -ае.

Якога нельга ўнікнуць; непазбежны.

Н. лёс.

|| наз. неўнікнёнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)