1. Які не разбіраецца ў практычных справах; пазбаўлены практычнасці. Непрактычны гаспадар. □ Рухі Пятра вуглаватыя, мітуслівыя і лёгка выдавалі яго як непрактычнага ў гаспадарчых справах інтэлігента.Ракітны.
2. Малапрыдатны да чаго‑н., нявыгадны па сваіх якасцях, выніках. Непрактычны спосаб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неўраўнава́жаны, ‑ая, ‑ае.
Якому не ўласціва душэўная раўнавага; які лёгка паддаецца настрою. [Шыковіча добра ведаў, што .. [Галіна Адамаўна] зусім не такая спакойная, што яна ў дзесяць разоў больш нервовая, чым яго жонка. Неўраўнаважаная, раўнівая...Шамякін.Мікіта быў чалавек неўраўнаважаны, гарачы, не ўмеў трымаць язык за зубамі.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́бціся, скубецца; незак.
1. Пра магчымасць лёгка скубці (у 1, 2 і 3 знач.). Цяжка скубці са стога — зляжалася за зіму. Чалавек адбег некуды далей, мабыць, пашукаць, дзе лягчэй скубецца.Сабалеўскі.
2.Зал.да скубці (у 1, 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слізгаце́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; незак.
Тое, што і слізгаць. Конь бег спорнай рыссю, сані лёгка слізгацелі па снегавых астраўках і чыстым лёдзе.Хадкевіч.Спрытна мільгае вясло ў .. пругкіх руках [дзяўчыны], і човен борзда і роўна слізгаціць па шырокаму лону спакойнай Прыпяці.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эліпты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з вылічэннямі, якія адносяцца да эліпса (у 1 знач.). Эліптычныя інтэгралы. Эліптычная геаметрыя.
2. Які мае форму эліпса (у 1 знач.). Эліптычныя галактыкі.
3. У мовазнаўстве — заснаваны на апушчэнні якога‑н. члена сказа, які лёгка падразумяваецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хамелео́н
(лац. chamaeleon, ад гр. chamaileon)
1) паўзун атрада яшчарак, здольны мяняць афарбоўку скуры пры раздражненні, перамене колеру навакольнага асяроддзя і г. д.;
2) перан. чалавек, які лёгка мяняе свае погляды ў залежнасці ад абставін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэ́рый
(н.-лац. cerium, ад лац. Ceres = Цэрэра, назва планеты)
хімічны элемент сям.лантаноідаў, мяккі метал шэрага колеру, які лёгка акісляецца і гарыць на паветры; выкарыстоўваецца для вырабу дугавых электродаў, каменьчыкаў для запальнічак і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пластма́са
(ад гр. plastikos = пластычны + лац. massa = кавалак, камяк)
матэрыял, створаны на аснове прыродных і сінтэтычных высокамалекулярных злучэнняў, які лёгка фармуецца пры награванні, а потым устойліва захоўвае нададзеную яму форму.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БАЛЬЗАМІ́Н (Impatiens),
род кветкавых раслін сям. бальзамінавых. Каля 400—750 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічнай Азіі і Афрыцы, нямногія — у Еўропе і Амерыцы. На Беларусі 4 віды: бальзамін звычайны (Impatiens noli-tangere) — мясцовы, расце ў сырых лясах, на забалочаных участках, уздоўж рэк і ручаёў; драбнакветкавы (Impatiens parviflora) — занесены, добра натуралізаваўся ў прыродных раслінных згуртаваннях; залозісты (Impatiens glandulifera) — здзічэлая расліна, натуралізуецца на сметніках; бальзамінавы, або садовы (Impatiens balsamina), вырошчваецца як кветкава-дэкар. і пакаёвая культура.
Пераважна аднагадовыя травяністыя расліны з валасніковістымі каранямі. Сцябло голае, галінастае, сакаўное, празрыстае. Лісце чаргаванае, простае, тонкае, без прылісткаў. Кветкі жоўтыя, чырвоныя, фіялетавыя і інш. колераў, зігаморфныя. Калякветнік двайны; чашачка з пялёсткападобнай шпоркай. Плод пераважна сакаўная шматнасенная падоўжаная каробачка (пры дакрананні лёгка раскрываецца і насенне з сілай раскідваецца). Лек., фарбавальныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ГІ (Somateria),
род нырцовых качак. 4 віды. Пашыраны на ўзбярэжжы палярных мораў Еўразіі і Паўн. Амерыкі.
Найб. вядомая гага звычайная (Somateria mollisima).
Даўж. да 63 см, маса 0,5—3 кт. Добра выражаны палавы дымарфізм: апярэнне самца яркае (зверху белае, на грудзях ружовае, на брушку чорнае, чорная «шапачка», зялёная патыліца); самкі бурыя з пярэсцінкамі. Галава вялікая, дзюба масіўная. Пярэднія пальцы ног злучаны перапонкай, заднія з шырокай лопасцю. Кормяцца пераважна малюскамі і дробнымі ракападобнымі. Гняздуюцца на зямлі, радзей на скалах калоніямі і паасобку. На грудзях і брушку у самак увесну вырастае лёгкі і пругкі пух, якім яны высцілаюць гняздо і робяць па краі валік Пух (17—20 г з гнязда) каштоўны, выкарыстоўваюць для ўцяплення адзення. Паляванне на гаг забаронена, ёсць запаведнікі па іх ахове. Лёгка прыручаюцца.