ПЛЕМЯННА́Я КНІ́ГА, дзяржаўная кніга племянных жывёл,
кніга для рэгістрацыі племянных с.-г. жывёл, якія адпавядаюць стандартам пароды; адно з мерапрыемстваў племянной работы. Вядзенне П.к. дазваляе вывучыць эвалюцыю парод, садзейнічае рацыянальнаму выкарыстанню плем. рэсурсаў, аб’ядноўвае дзеянні селекцыянераў. Выдаецца дзярж. органамі ці т-вамі жывёлаводаў. У закрытыя П.к. заносяць чыстапародных жывёл, продкі якіх былі запісаны ў П.к. У адкрытыя П.к. запісваюць чыстапародных і ўсіх жывёл, якія адпавядаюць стандартам пароды. П.к. змяшчае: рэестр жывёл, звесткі аб іх сярэдняй прадукцыйнасці, апісанне лепшых жывёл пароды, характарыстыку асн. заводскіх ліній і інш.
Першая П.к. з’явілася ў Вялікабрытаніі (1793) па чыстакроўнай верхавой пародзе коней. У 19 ст. П.к. заведзены для большасці еўрап. парод с.-г. жывёл. У Расіі першая П.к. выдадзена ў 1834. У СССР, у т. л. і Беларусі, П.к. сістэматычна выдаваліся па асн. пародах. На Беларусі з 1990 выпуск П.к. прыпынены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРАСПЕ́ЛАСЦЬраслін і жывёл,
здольнасць да хуткага росту і развіцця. Вызначаецца раннім дасягненнем стану спеласці, у раслін — біял. і гасп., у жывёл — фізіял. палавой, гасп. і інш. З’яўляецца спадчыннай прыкметай, уласцівай пэўным культурам (салата, радыс радыска*, шпінат), сартам (аўса — Эрбграф; грэчкі — Чарнаплодная, Аніта Беларуская; бульбы — Беларуская ранняя, Дзецкасельская, Прыгожая-2, Адрэта, Дабро; капусты — Скараспелка-3, цыбулі — Янтарная, Стрыгуноўская мясцовая; агуркоў — Крынічка, Кустовы-98, Шчодры-118, Зграбны; памідораў — Талахін-186, Даходны, Марынадны; кабачкоў — Белаплодны), пародам (буйн. раг. жывёлы — абердзін-ангуская парода, герэфордская парода, джэйсерская парода, швіцкая парода; свіней — эстонская беконная, брэйтаўская, лівенская; трусоў — савецкая, шыншыла, серабрысты трус, чорна-буры трус, каліфарнійскі мясны; мяса-воўнавыя пароды авечак; цяжкавозныя пароды коней). Залежыць ад умоў вырошчвання раслін, кармлення і ўтрымання жывёл. Мае эканам. значэнне — больш прадукцыйна выкарыстоўваецца зямля, паскараецца ўзнаўленне і абарот статка, дасягаецца лепшая аплата кармоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАВАВА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА,
сукупнасць органаў стрававання ў жывёл і чалавека, якія забяспечваюць мех. і хім. апрацоўку ежы, усмоктванне яе састаўных ч. і выдзяленне незасвоеных рэшткаў. У пазваночных С.с. ўключае ротавую поласць, глотку, стрававод, страўнік, кішэчнік, буйныя стрававальныя залозы (печань, падстраўнікавая залоза). У расліннаедных адзначаецца значная даўж. кішэчніка, асабліва тоўстага (напр., у коней з’яўляюцца дадатковыя сляпыя адросткі), у кароў страўнік мае 4 камеры, у драпежных кішэчнік карацейшы, страўнік аднакамерны. Розныя аддзелы С.с. выконваюць спецыфічныя функцыі ў працэсе бесперапыннага ператраўлення ежы (напр., хім. працэс стрававання і ўсмоктвання ў страўніку і тонкай кішцы), таксама нестрававальныя функцыі (напр., выдзяляльных органаў, эндакрынных залоз, імунныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
неаб’е́зджаны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, на якім яшчэ не ездзілі; не прывучаны да язды (пра коней).
2. Такі, на якім мала ездзілі (пра сані, калёсы і пад.), неабкатаны. Неаб’езджаны вазок.
3. Такі, па якім зусім або даўно не ездзілі (пра дарогу).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
но́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., накаго і без дап.
Разм. Паганяючы крыкам «но», прымушаць ісці хутчэй. [Немцы] ехалі, крадучыся, нават не некалі на коней, не гаварылі паміж сабой.Грахоўскі.Хлапчук закруціў над канём канцамі лейцаў, пачаў нокаць і цмокаць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакра́жа, ‑ы, ж.
1. Крадзеж. Усе Мядзведзічы ўзбуджаны былі пакражаю чацвярых коней.Крапіва.— У двары нашым зрабілася пакража, і .. пакража не абы-якая.Ядвігін Ш.
2. Украдзеная рэч. А там ускрай агародаў, завіхаючыся, прытарабаніў [Кандрат] пакражу да лазні і прыхаваў.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папільнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што і без дап.
Пільнаваць некаторы час. Папільнаваць коней. □ Тарас папрасіў жанчын папільнаваць мяшок і чаргу.Шамякін.Пастаім яшчэ лецечка, папільнуем [калгаснае дабро], а там, хто жыў, прыжджэ, — на зіму льга будзе і на пенсію...Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Тое, што і прагусці. Дзесьці далёка-далёка ледзь чутна прагудзеў паравоз.Лынькоў.Коней прывязалі да плота, і Хоміч, падзюбаўшы двума тоўстымі пальцамі ў шыбу, прагудзеў магічнае ў той час: — Эй, гаспадар, адчыні!Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скуралу́п, ‑а, м.
Разм.
1. Той, хто знімае скуры з забітых жывёл. [Сымон:] — Багачы кароў сваіх рэжуць, каб у калектывы не забіралі. І коней скуралупам прадаюць.Бядуля.
2.перан.Пагард. Бязлітасны, жорсткі чалавек. // Спекулянт, гандляр, які прагна нажываецца за кошт другіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пілі́паўка ’пост перад Калядамі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк.; іван., Жыв. НС). Укр.пили́півка, рус.фили́повка < Филиппов пост ’тс’. Ад імя св. Філіпа, якое ўзыходзіць да ст.-грэч.φίλ‑ιππος ’аматар коней і язды конна’. Пост у праваслаўных пачынаецца пасля дня св. Піліпа — 27 лістапада.