ПРЫМІТЫ́Ў (ад лац. primitivus першапачатковы, першабытны),
1) неразвітая, простая з’ява ў параўнанні з наступнымі, пазнейшымі з’явамі гэтага ж роду.
2) У мастацтве — твор мастацтва, які адносіцца да ранняга этапу развіцця маст. культуры і не мае прыкмет прафес. дасканаласці. Цікавасць да П. і вызначэнне яго якасцей (маст. цэласнасць і прастата вобразаў, непасрэднасць успрымання) з’явіліся ў 18—19 ст. у выніку яго проціпастаўлення «спеламу», «дасканаламу» мастацтву (грэч. высокая класіка 5 ст. да н.э., Высокае Адраджэнне). Да П. былі аднесены творы першабытнага мастацтва, грэч. архаіка, мастацтва этрускаў, сярэдневяковае мастацтва (да 16 ст.), афр. мастацтва. У 20 ст. тэрмін «П.» ужываўся пераважна да твораў інсітнага мастацтва, часам да ранняга італьян. Адраджэння (т. зв. італьянскія прымітывісты Анджэліка, С.Батычэлі, Ф.Ліпі, С.Марціні, Пізанела, П.Учэла і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЕНІ́Т (ад грэч. Syēnē Сіена — назва стараж.егіп.г. Сун, цяпер Асуан),
інтрузіўная магматычная горная парода, складзеная са шчолачных палявых шпатаў (60—90%) і цемнаколерных мінералаў (10—40%; піраксен, рагавая падманка, біятыт). Структура поўнакрышт. раўнамерна-зярністая. Колер ад ружовага да шэрага. Шчыльн. 2,6—2,75 г/см³. Паводле ўтрымання крэменязёму адносіцца да сярэдніх магматычных парод. Падзяляюцца на 3 групы: нармальнай, павышанай шчолачнасці і шчолачныя. Адрозніваюць С.: піраксенавыя, біятытавыя, рогавападманкавыя, ніфелінавыя; да С. адносяцца таксама лампрафіры. Утвараюцца з сіенітавай магмы, уваходзяць у склад гранітоідных і габроідных інтрузіваў, радзей утвараюць самаст. целы. Выкарыстоўваецца як сыравіна на шчолач, скульптурны, дэкар.-абліцовачны і буд. камень, у керамічнай вытв-сці і інш.
Сіена. Сабор.Да арт.Сіенская школа. С.Марціні. Пасвячэнне святога Марціна ў рыцары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРАЦЭ́Н, біс(η-цыклапентадыеніл) жалеза,
рэчыва з групы металаарганічных злучэнняў, Fe(C5H5)2. Атрыманы ў 1951 (першы сінтэзаваны прадстаўнік металацэнаў).
Аранжавыя крышталі, tпл173 °C, tкіп249 °C (пры награванні Ф. устойлівы да 470 °C). Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў арган. растваральніках. Малекула Ф., як і малекулы ўсіх металацэнаў, мае структуру «сэндвіча»: жалеза ў ступені акіслення +2 знаходзіцца паміж 2 размешчанымі ў паралельных плоскасцях π-цыклапентадыенільнымі C5H5-кольцамі на аднолькавай адлегласці ад усіх атамаў вугляроду (сувязі Fe—C кавалентныя). Ф. адносіцца да небензоідных араматычных сістэм (гл.Араматычныя злучэнні). Атрымліваюць пераважна ўзаемадзеяннем цыклапентадыену C5H6 са злучэннямі жалеза (II), а таксама ўзаемадзеяннем жалеза і C5H6 пры 300 °C. Выкарыстоўваюць як тэрмастабілізатар поліэтылену і дыенавых каўчукоў, у сінтэзе некат. лек. сродкаў (напр., ферацэрону).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНІКІ́ЙСКАЕ ПІСЬМО́,
адна з самых даўніх алфавітных сістэм пісьма, якою карысталіся ў Фінікіі, Сірыі, Палесціне, часткова ў Егіпце, Кілікіі, Карфагене і на Кіпры ў 12 ст. да н.э. — 3 ст. н.э.
Складалася з 22 літар, якімі абазначаліся толькі зычныя гукі. Літары мелі простую, зручную для запамінання і напісання форму. Кірунак Ф.п. гарызантальны, справа налева. Словы першапачаткова не аддзяляліся адно ад аднаго. Самыя раннія помнікі Ф.п. датуюцца 13—10 ст. да н.э. Большасць вядомых помнікаў адносіцца да 5 ст. да н.э. — 3 ст.н.э. На аснове Ф.п. ўзніклі арамейскае, грэчаскае і паўд.-арабскае пісьмёны, што далі пачатак большасці алфавітных сістэм.
Літ.:
Истрин В.А. Возникновение и развитие письма. М., 1965;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЕКТЫ́ЎНЫЯ МО́ВЫ,
мовы, для якіх характэрна фузія і выражэнне рэлятыўных значэнняў (указваюць на сувязь словаформ у словазлучэнні і сказе) у межах слова. Да Ф.м. адносіцца большасць індаеўрапейскіх моў (у т. л.бел. мова) і семіта-хаміцкіх моў. У Ф.м. вял. колькасць сэнсава не матываваных тыпаў словазмянення. Паводле тыпалагічнай класіфікацыі моў Ф.м. проціпастаўляюцца аглюцінатыўным мовам. У кожнай мове ёсць і флектыўныя і аглюцінатыўныя рысы. Ступень флектыўнасці можа змяняцца ў працэсе развіцця мовы (напр., сучасная балг. мова менш флектыўная, чым старабалг.). Тэрмін «Ф.м.» ўведзены Ф.Шлегелем (1809).
Літ.:
Морфологическая типология и проблема классификации языков. М.; Л., 1965;
Сепир Э. Язык // Сепир Э. Избр. груды по языкознанию и культурологии: Пер. с англ. 2 изд. М., 2001;
Реформатский А.А. Введение в языковедение. М., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НЦЫЙ (лац. Francium),
Fr, радыеактыўны хім. элемент I групы перыяд. сістэмы, ат. н. 87; адносіцца да шчолачных металаў. Найменш устойлівы з радыеактыўных элементаў; найб. устойлівы з іх 223Fr (перыяд паўраспаду 21,8 мін, β-распад) — чл. прыроднага радыеактыўнага рада актынаурану. У прыпаверхневым пласце Зямлі таўшчынёй 1,6 км знаходзіцца прыблізна 24,5 г Ф. Радыенуклід 223Fr адкрыла ў 1939 франц. радыяхімік М.Перэй; названы ў гонар Францыі.
У вагавых колькасцях атрымаць Ф. немагчыма з-за адсутнасці доўгажывучых ізатопаў. Паводле ацэнак для Ф. tпл 18—20 °C, шчыльн. 2300—2500 кг/м³. Самы электрададатны метал.Хім. ўласцівасцямі падобны да рубідыю і цэзію. Выкарыстоўваюць для вызначэння астату-227 і ў біял. даследаваннях, у т. л. для дыягностыкі ракавых захворванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХОЛАДАЎСТО́ЙЛІВАСЦЬраслін,
здольнасць раслін вытрымліваць нізкія дадатныя тэмпературы (1—5 °C) без зніжэння прадукцыйнасці. Адносіцца да генетычна абумоўленых прыкмет. Холадаўстойлівыя расліны (ячмень, авёс, віка, лён, буракі) здольны пад дзеяннем нізкіх дадатных т-р перабудоўваць структурную і функцыян. арганізацыю клетак, што суправаджаецца тармажэннем росту, павелічэннем колькасці бялкоў, амінакіслот і асабліва цукроў. Цеплалюбівыя расліны (агуркі, памідоры, кукуруза, перцы, баклажаны, фасоля) пры нізкіх т-рах пашкоджваюцца і гінуць ад неабарачальных парушэнняў у абмене рэчываў, што праяўляецца ў страце тургару, зменай афарбоўкі лісця і інш. Пункты росту і маладое лісце больш устойлівыя да холаду, усходы пашкоджваюцца мацней, чым дарослыя расліны, Х. павышаецца ўнясеннем калійных угнаенняў, у ахаваным грунце — вырошчваннем раслін пры паніжанай вільготнасці і добрым асвятленні, загартоўваннем. Гл. таксама Зімаўстойлівасць, Марозаўстойлівасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРКА́САВА,
комплекс археал. помнікаў (гарадзішча, селішча і курганны могільнік) каля в. Чаркасава Аршанскага р-на Віцебскай вобл.Гарадзішчаадносіцца да ранняга жал. веку і часоў Кіеўскай Русі. Пры даследаванні яго валоў выяўлены рэшткі драўляных канструкцый 6—8 ст., знойдзены ляпная кераміка (штрыхаваная з расчосамі і гладкая), вырабы з жалеза (серпападобны нож, каса-гарбуша, шпоры, наканечнік кап’я, шпількі з кольцам), касцяныя праколкі, амулеты, вырабы з бронзы, фрагменты шкляных бранзалетаў, амфарка кіеўскага тыпу, свінцовая пячатка і інш. На паверхні селішча ранняга сярэдневякоўя знойдзены фрагменты керамікі стараж.-рус. часу. Курганны могільнік 11—12 ст. належаў крывічам. Знойдзены бронзавыя скроневыя паясныя кольцы, лірападобныя пражкі, літыя і пласціністыя пярсцёнкі, бляшкападобныя падвескі, бразготкі, золаташкляныя і сердалікавыя пацеркі, ганчарныя гаршкі з клеймамі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паж, ‑а, м.
1. У сярэднія вякі — падлетак, юнак дваранскага роду, які служыў пры двары караля або буйнога феадала. Паж каралевы.//перан.Іран. Аб мужчыне, які аддана адносіцца да жанчыны, дагаджае ёй.
2. У царскай Расіі і краінах Заходняй Еўропы — малодшая прыдворная пасада.
3. У царскай Расіі — выхавальнік Пажскага корпуса.
[Фр. page.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перабале́ць, ‑ліць; зак.
Перанесці, зазнаць моцны боль. Пакуль збярэш [ураджай] — колькі мук вынесеш, колькі сэрца тваё перабаліць.Гартны.// Перастаць балець; супакоіцца, адбалець. [Пятро Сцяпанавіч:] — Усё гэта пройдзе, уляжацца, перабаліць.Палтаран./убезас.ужыв.І бацька з цягам часу стаў адносіцца да мяне, як да таго адрэзанага пальца: адцяў, выкінуў, перабалела, і ўсё.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)