Doctors can now cure many deformities — Лекары́ цяпе́р выле́чваюць шмат які́я ненарма́льнасьці
2)
а) зьняве́чаны чалаве́к або́ жывёліна
б) дэфармава́ная рэч
3) пачва́рнасьць, бры́дкасьць f. (фізы́чная)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
це́нностьв разн. знач. кашто́ўнасць, -ці ж.;
вещь высо́кой це́нностирэч высо́кай кашто́ўнасці;
хране́ние це́нностей захава́нне кашто́ўнасцей;
его́ рабо́та име́ет большу́ю це́нность для нау́ки яго́ рабо́та ма́е вялі́кую кашто́ўнасць для наву́кі;
материа́льные и духо́вные це́нности матэрыя́льныя і духо́ўныя кашто́ўнасці;
культу́рные це́нности культу́рныя кашто́ўнасці;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вузмук ’шост, да якога прымацаваны сеткавы мяшок у рыбалоўнай прыладзе («паплаў»)’ (рэч., калінк., Браім). Аддзеяслоўнае ўтварэнне са значэннем прылады дзеяння; зыходнымі прыставачнымі дзеясловамі могуць быць *уз‑мы́каць або *вы‑смыка́ць ’вырываць, выхопліваць’; гл. мы́каць, смы́каць, семантыка якіх паказвае прызначэнне дэталі (параўн. «вузмукі маглі свабодна рухацца па вертыкалі ўздоўж жорасцей», г. зн. пры дапамозе іх лёгка можна выхапіць сетку з вады), фанетыка характэрна для гаворак поўдня Беларусі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паду́шка ’пасцельная рэч — напханы пухам, пер’ем, сенам і пад. мяшок’, дыял. ’частка калёс’. Рус.поду́шка, укр.поду́шка, поду́ха, ст.-рус.подушька, польск.poduszka, чэш., славац.poduška, ст.-чэш.poducha. Праслав.podušьka. Большасць даследчыкаў звязваюць з серб.-харв.ду̏хња ’пярына’, чэш., польск.duchna ’тс’ і далей з дух (гл.) (Фасмер, 3, 301; там жа і інш. літ-ра). Інакш Махэк (467), які выводзіць з podъ і ucho.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахво́сце1 (БРС), рус.охвостье, ухвостье. Ад хвост ’тое, што застаецца ззаду’ (пры веянні), параўн. славен.hvost ’тс’, балг.опашка ’хвост’ і ’збожжа, што падае пры веянні адразу за лепшым’, гл. Лекс. Палесся, 58 і наст.
Ахво́сце2 ’месца за ўзгоркам і паваротам ракі’ (рэч., Яшкін). Параўн. рус.ухвостье доўгае, вузкае заканчэнне вострава, задні канец прадмета, выток ракі’, паводле Фасмера, 4, 178, ад хвост (вострава).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мала́й, мала́йчык ’бохан хлеба’, стол. ’маленькая булачка’ (Сл. Брэс., ’булачка з вотруб’я для прыгатавання квасу’ (драг., лельч., Вешт.), ’недапечаны хлеб’, ’хлеб з грэцкай мукі’ (Ян.), ’дранікі’ (рэч., браг., Мат. Гом.). Укр.мала́й ’хлеб з кукурузы, гароху ці проса’, ’глёўкі хлеб’, ’проса, Panicum miliaceum’; рус.мала́й ’каша з прасяной мукі’. Запазычана праз укр. мову з рум.mălaiu ’кукуруза’ (< melʼ latu ’чорная прасяная мука’) (Фасмер, 2, 562).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матацы́кл, матацыкле́т ’падобная да веласіпеда машына з рухавіком унутранага згарання’ (ТСБМ), драг.моцокле́т ’тс’ (КЭС), мато́цык ’тс’ (Жд. 1, лід., Сл. ПЗБ, паст., смарг.); мацыкле́т, калінк.матацы́кла, чачэр.матацыкле́та, рэч.мацыкле́та (Мат. Гом.), манцыкле́та (Мат. Гом.). З польск.motocykl і рус.мотоци́кл, мотоцикле́т, якія з франц.motocycle (< лац.motus ’рухомы’ + ст.-грэч.κύκλος ’кола’), motocyclette ’матацыкл’. Крукоўскі (Уплыў, 83) крыніцай запазычання лічыць рус. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надзява́нікі ’ежа з начынкай: парасяты, гусі, булкі’ (докш., Янук.), ’бульба (адвараная ў лушпінах)’ (рэч., Мат. Гом.). Ад надзяваць ’фаршыраваць’, параўн. іншаславянскія паралелі: польск.nadzianka ’ежа з начынкай’, чэш.nadivanina, nadivka ’тс’, балг.наденица ’дамашняя каўбаса, надзецца’; ’бульба, адвараная ў лушпінах’ атрымала назву хутчэй за ўсё ад надзяваць ’апранаць’, г. зн. ’адзетая бульба’, параўн. бульба у мундзірах ’тс’ у адрозненне ад бульбы, якую вараць без лушпін.