8.што. Вырываючы з коранем, убіраць машынай з поля (лён, каноплі).
|| зак.вы́церабіць, -блю, -біш, -біць; -блены (да 1 і 8 знач.).
|| наз.церабле́нне, -я, н.
|| прым.церабі́льны, -ая, -ае (да 8 знач.).
Церабільная машына.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
асінхро́нны
(ад а- + сінхронны)
не адначасовы, які не супадае ў часе;
а. электрарухавік — электрарухавік пераменнага току з рознымі частотамі вярчэння ротара і магнітнага поля статара.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аўтафазіро́ўка
(ад аўта- + фаза)
аўтаматычнае падключэнне частаты абарочвання часціцы ў паскаральніку да частаты паскараючага электрычнага поля, якое забяспечвае паскарэнне электронаў, пратонаў і іншых зараджаных часціц.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ве́шыць ’пры сяўбе абазначаць саломай месца, дзе ўпала апошняе зерне, каб другі раз не кідаць зерня на тое ж месца’; ’абстаўляць, вызначаць дарогу зімой’ (Нас.). Да вяха́1 (гл.). Параўн. таксама рус.прэйл. (Латв. ССР) ве́шить ’ставіць веткі, калі сеюць, абазначаючы вузкія палосы засеянага поля’, укр.вішити ’вяшыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Mánnschaftf -, -en
1) спарт. кама́нда;
gástgebende ~ кама́нда гаспадаро́ў (по́ля);
éine ~ aufstellen вы́ставіць кама́нду
2) экіпа́ж (судна, самалёта)
3) вайск. радавы́ саста́ў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
за́цемна, прысл.
1. Да світання, пакуль яшчэ цёмна. Косця прачнуўся зацемна: у акне толькі пачынаў сінець блізкі дзень.Адамчык.Галя мала і бачылася з Вадзімкам: зацемна бегла на ферму і вярталася таксама прыцемкам ужо.Сабаленка.
2.Разм. Пасля змяркання; прыцемкам. Улетку зацемна вернешся з поля, не паспееш павячэраць, як песні клічуць цябе з хаты.Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мігаце́ць, ‑гаціць; незак.
1. Паказвацца на кароткі час і знікаць з поля зроку. Жаўтлявыя жмені [жыта] увесь час мігацелі ў паветры, напамінаючы Язэпу старыя добрыя часы, калі, бывала, да вайны на жніво выходзіў увесь калгас.Асіпенка.
2. Свяціць, блішчаць няроўным бляскам. Над ваколіцай звісала неба і мігацела безліччу зорак.Дудо.Сям-там мігацелі стрэлачныя ліхтары.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пластава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
1. Накладваць пластамі адзін на другі. Усходні вецер круціць сухі снег, гоніць яго з поля па роўнай белай пасцелі і пластуе гурбы каля платоў вёскі.Сергіевіч.
2. Разнімаць, дзяліць на пласты. Пластаваць мяса. □ Расказвай жа, як жывеш. Выкладзі праўду крутую... Ці не ступіўся лямеш. Што цаліну пластуе?Макаль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́га, ‑і, ДМ разе, ж.
Струменьчык чаго‑н. вадкага на якой‑н. паверхні. Зацішак поля дыша варам. І гоніць з твару поту рагі, І сохнуць губы ад той смагі.Колас.Худы і высокі чалавек, ні аб чым не дагадваючыся, мыліў галаву, прыгнуўшыся к лаўцы. Мыльныя рагі цяклі ў яго з галавы па спіне.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)