Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Абруза́ць1 ’пухнуць, азызнуць’ (Нас.), абрузлы (Нас.), абрузглы (Касп.), абрюзлы (Бяльк.). Параўн. рус.(о)брюзглый, брюзнуть і брюхнуть. Магчыма, звязана з бруха (z/x як чахнуць/чэзнуць, пах/паз і г. д.). Гл. Мартынаў, Слав. акком., 167. Аб праславянскім характары слова бруха меркаваць цяжка. Наколькі вядома, слова выключна паўночнаславянскае. Гэты факт стварае дадатковыя цяжкасці, паколькі альтэрнацыі тыпу чахнуць/чэзнуць ахопліваюць праславянскую мову.
Абруза́ць2 ’спаць’, абрузанне (Юрч.), відаць, ад абрузаць1 (гл.). Параўн. рус.жарг.припухать у значэнні ’спаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мелі́са
(ад н.-лац. melisa, ад гр. melissa = пчала)
травяністая расліна сям. ясноткавых з зубчастым лісцем, што мае пах лімона, і дробнымі белымі або ружовымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і і субтропіках Азіі; лекавая і меданосная, на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нейтра́льны
(лац. neutralis = які не належыць ні таму, ні другому)
1) які не прымыкае ні да аднаго з дзеючых бакоў (напр. н-ая дзяржава);
2) які не мае выразных адзнак, не аказвае ні карыснага, ні шкоднага ўздзеяння (напр. н. пах, н. раствор).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
го́рыч, ‑ы, ж.
1. Горкі пах, горкі смак. Горыч дыму. □ Дзіцячай усмешкай застыну, Калі прыгадаецца ранак, Забытая горыч палыну, Драўляны даверлівы ганак.Вярба.
2.перан. Цяжкае, горкае пачуццё, выкліканае горам, няўдачай, крыўдай і пад. Горыч паражэння. Горыч разлукі. □ Боль і горыч ад незаслужанай крыўды ахапілі сэрца старога, і ён, стоячы на скрыжаванні дарог, у думках звяртаецца да сына.Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.‑а. Прэснаводны малюск класа бруханогіх, які жыве ў спіральна закручаных ракавінах.
3.‑а. Міфічная істота, якая быццам жыве на балоце. Там, дзе прэў у дрыгве барадаты алешнік, дзе лясун з балацянікам дружбу вадзіў,.. праз калгаснае поле пабегла дарога.Дудар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́травы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ветру. Смалісты пах разносіцца такі, Што п’еш яго ў ветравым павеве.Колас.Пад ветравым подыхам Вольха сухая рыпіць і рыпіць.Барадулін.
ветравы́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Прызначаны для аховы ад ветру. Ветравы шчыток. Ветравое шкло.
2. Такі, у якім вецер з’яўляецца рухаючай сілай. Ветравы рухавік.
3. Тое, што і ветравы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бруі́цца, бруіцца; незак.
Цячы, пераліваючыся (пра ручай, крыніцу і пад.). Там фантан, як вадаспад, Не сціхаючы бруіцца.А. Александровіч.//перан. Разыходзіцца струменямі, хвалямі (пра паветра, святло, пах і пад.). І Лагода адчуў, што цяпло, якое бруілася з.. [Дашыных] вачэй, адразу пранікла ў самае яго сэрца, моцна завалодала ім.Васілевіч.Каласістыя мірныя палі, якія бруіліся пад ветрам, уціхамірвалі душу.Шарахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звяк1, ‑у, м.
Рэзкі металічны ці шкляны гук. У тры рады павозкі, На сотні вёрст абоз: Дубовых спіцаў лёскат, І звяк старых атос.Пушча.У пакой урываецца свежы подых паветра, востры пах зямлі і зеляніны, шкляны звяк кропель і — радасць.Скрыган.
звяк2, выкл.узнач.вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў звякаць і звякнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
світа́нкавы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да світанку, які адбываецца ў час світанку. І мне крыўдна, Балюча бывае, Калі часам нахлебнік заўзяты Пах зямлі, Руні шум забывае Ды з пагардай глядзіць на аратых. Вось такога б, Як кажуць, за шкірку, Ды на поле, дае сеюць і косяць, — Пахадзі за касцамі ў «прыцірку», Пакупайся ў світанкавых росах.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)