нагор’е наПнУ Індыі. Даўж. каля 350 км, выш. да 1961 м. Зах. частка Асамскіх гор расчлянёна на групы невысокіх купалападобных узвышшаў і гор са спусцістымі вяршынямі і глыбока ўрэзанымі рачнымі далінамі. Усх. частка — пласкагор’е са стромкімі паўд. схіламі. Складзены пераважна з гнейсаў, крышталічных сланцаў, гранітаў; схілы моцна эрадзіраваны. Радовішчы каменнага вугалю. Асамскія горы — адно з самых вільготных месцаў на зямным шары (да 12 тыс.мм ападкаў за год у Чэрапунджы). Вільготныя трапічныя лясы, хмызняковыя зараснікі. Чайныя і цытрусавыя плантацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́НСКІ (Kamieński) Мацей (13.10.1734, г. Шопран, Венгрыя — 25.1.1821),
польскі кампазітар. З 1760 выкладаў ігру нафп. і спевы, служыў капельмайстрам у Варшаве. Аўтар 8 опер, у т. л. першай польскай «Ашчасліўленае жабрацтва» (1778) з шырокім выкарыстаннем нац.муз. фальклору, «Зоська, або Сельскія залёты», пастаральнай «Дабрадзейная прастата» (абедзве 1779). Сярод інш. твораў: опера «Султан Вампун» (1795), 2 вадэвілі на лібрэта Ф.Заблоцкага («Памешчыцкі баль», 1780, і «Жоўты чапец, або Калядкі на Новы год», 1788), «Драматычная кантата» (1788), зінгшпілі, месы, араторыі, паланэзы. Аўтар трактата па ранняй польскай оперы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІКЛА́ДЫ (Kyklades),
архіпелаг у паўд.ч. Эгейскага м.Тэр. Грэцыі. Больш за 200 астравоў, выцягнутых гірляндамі з ПнЗнаПдУ. Пл. 2,6 тыс.км². Нас. 88,4 тыс.чал. (1981). Найб. астравы: Наксас (выш. да 1008 м), Андрас, Мілас, Тынас, Парас. Астравы мацерыковага паходжання, гарыстыя, складзены з крышт. парод і вапнякоў. А-вы Тыра і Мілас вулканічныя. На в-ве Каймені дзеючы вулкан. Частыя землетрасенні. Радовішчы наждаку і мармуру. Клімат міжземнаморскі. Ападкаў каля 500 мм за год. На схілах хмызнякі (фрыгана), у далінах — вінаграднікі, сады, пасевы пшаніцы, кукурузы. Жывёлагадоўля, рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЖНЕКАЛІФАРНІ́ЙСКАЯ ДАЛІ́НА У ЗША і Мексіцы. Займае міжгорную тэктанічную ўпадзіну — паўн.ч. былога, больш буйнога Каліфарнійскага зал., запоўненую магутнай тоўшчай адкладаў, прынесеных р. Каларада. Парэзана яе ніжнім цячэннем. У мінулым неаднаразова затаплялася водамі р. Каларада, што прывяло да ўтварэння салёных азёр. НаПн салёнае воз. Солтан-Сі, узровень якога на 72 м, а дно на 81 м ніжэй узр. м. Клімат субтрапічны, сухі. Ападкаў каля 100 мм за год. Ксерафітныя хмызнякі, кактусы, юкі. Частка зямель паміж р. Каларада і воз. Солтан-Сі арашаецца. Вырошчваюць пераважна бавоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТЭАТРА́ЛЬНЫ МІНСК»,
часопіс Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі. Выходзіў у 1961—90 у Мінску набел. мове 6 разоў нагод. Асвятляў найб. значныя падзеі тэатр. жыцця (фестывалі, конкурсы, агляды і інш.). Спец. выпускі прысвячаліся асобным т-рам з нагоды юбілею, гастроляў і важным у гісторыі культуры Беларусі датам. Меў рубрыкі: «Праграмы спектакляў», «Рэцэнзіі», «Творчыя партрэты», «Старонкі гісторыі», «Кніжная паліца», у якіх змяшчаліся праграмы бягучага рэпертуару мінскіх т-раў, артыкулы па тэорыі і гісторыі тэатр. мастацтва, рэцэнзіі на прэм’еры і кнігі па т-ры, творчыя партрэты дзеячаў сцэны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНУ́ШКІ (Erebia),
род матылёў сям. аксамітніц атр. лускакрылых, або дзённых матылёў. Каля 45 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі рэдка трапляюцца Ч.: эфіопка (E. aethiops; занесена ў Чырв. кнігу), кафейная (E. ligea), медуза (E. medusa). Матылі жывуць на раслінах, вусені кормяцца на злаках.
Размах крылаў 35—50 мм. Крылы шырокія, аксаміцістыя, цёмна-карычневыя. Уздоўж вонкавага краю крылаў размешчаны шэраг вочак — круглых чорных плям з белымі «зрэнкамі» ў цэнтры. Вочкі аблямаваны светлым рыжаватым полем рознай шырыні.
Адно пакаленне за год. Іл.гл. таксама да арт.Аксамітніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́НСКАЕ НАГО́Р’Е Размешчана пераважна ва ўсх.ч. М’янмы
(б. Бірма),
працягваецца натэр. Кітая, Лаоса і Тайланда. Пл. каля 150 тыс.км². Складзена пераважна з гнейсаў, крышт. сланцаў, вапнякоў са шматлікімі праяўленнямі карсту. НаЗ хвалістыя раўніны выш. каля 900 м, наУ — складкава-глыбавыя хрыбты выш. да 2693 м, раздзеленыя вузкімі далінамі і каньёнамі рэк Салуін, Меконг і інш. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Сярэднія т-ры студз. 18—24 °C, ліп. да 30 °C. Ападкаў 1300—2000 мм за год. Лістападныя, вечназялёныя і хвойныя лясы, саванны. Радовішчы поліметал. руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бажні́ца, ‑ы, ж.
Уст.
1. Паліца з абразамі. [Заранік:] — Затое бачыў сям-там земляную падлогу, нары замест ложкаў, голыя, з пачарнелай бажніцай у левым куце, сцены.Хадкевіч.За дваццаць год ляжання за бажніцай у бацькоўскай хаце.. паперка гэта парудзела і сцерлася.Васілевіч.
2. Памяшканне для рэлігійных сходаў і малення. Бажніцы, капліцы ўсіх вераў і нацый, Як смецце на свеце, як тухлыя грубы, Змяце дыктатура раскованай працы.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрнацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Міжнародны. Інтэрнацыянальнае адзінства рабочага класа.// Многанацыянальны. Інтэрнацыянальны батальён. □ Да нас у атрад пачалі прыходзіць немцы, чэхі, палякі, французы, італьянцы. Праз год у нас ужо быў цэлы інтэрнацыянальны ўзвод.Сіняўскі.Наш невялічкі калектыў камунараў-чырвонаармейцаў быў інтэрнацыянальным: у нас былі і рускія, і ўкраінцы, і беларусы, і яўрэі.«Маладосць».
2. Які адпавядае прынцыпам інтэрнацыяналізму, заснаваны на прынцыпах інтэрнацыяналізму. Інтэрнацыянальнае выхаванне працоўных. Інтэрнацыянальная пралетарская салідарнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перспекты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да перспектывы (у 2 знач.). Перспектыўны жывапіс. Перспектыўныя дэкарацыі.
2. Які прадугледжвае будучае развіццё, распрацаваны на многа год. Перспектыўнае планаванне. □ — Наша задача — дапамагчы кожнаму калгасу скласці перспектыўны план развіцця гаспадаркі.Шамякін.
3. Які мае перспектывы (у 4 знач.), можа паспяхова развівацца ў будучым. Перспектыўная прафесія. Перспектыўны сорт раслін. □ — Раён у нас перспектыўны. Не думайце, што глухамань.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)