ЗВЯРО́ВІЧ (Эдмунд Іванавіч) (н. 30.12.1936, станіца Нова-Уладзіміраўская Краснадарскага краю, Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1973), праф. (1977). Скончыў Растоўскі ун-т (1960). З 1975 у БДУ. Навук. працы па сінгулярных інтэгральных ураўненнях, тапалогіі паверхняў, тэорыі пругкасці і электрадынаміцы. Пабудаваў тэорыю краявых задач для аналіт. функцый на рыманавых паверхнях. Рашыў у найб. агульнай пастаноўцы ўсе асн. двухэлементныя краявыя задачы.
Тв.:
Двухэлементные краевые задачи и методы локально-конформного склеивания // Сибирский мат. журн. 1973. Т. 14, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗВЕ́ДВАЛЬНЫ ЦЭ́НТР,
1) умоўная назва цэнтральнага апарата знешняй разведкі, які ажыццяўляе арганізацыю і кіраўніцтва разведвальнай дзейнасцю за рубяжом, а таксама на тэр. сваёй краіны (з пазіцый мін-ваў і ведамстваў, што маюць замежныя сувязі). Р.ц. арганізоўвае і накіроўвае дзейнасць рэзідэнтур, камплектуе іх кадрамі, забяспечвае мат.-тэхн. і фін. сродкамі, а таксама вядзе цэнтралізаваны ўлік.
2) Цэнтр прафесійнай падрыхтоўкі разведчыкаў. Усе спецслужбы свету маюць спец. вучэбныя ўстановы, дзе рыхтуюць кадравых супрацоўнікаў падраздзяленняў разведкі і контрразведкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАТО́НАЎ (Уладзімір Пятровіч) (н. 1.12.1939, в. Стайкі Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. матэматык. Акад.Нац.АН Беларусі (1972, чл.-кар. 1969). Акад.Рас.АН (1987). Замежны чл. Індыйскай АН (1993). Д-рфіз.-матэм.н. (1967), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1961), дзе і працаваў. У 1971—92 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі (з 1977 дырэктар). Адначасова ў 1987—92 прэзідэнт АН Беларусі, у 1988—91 старшыня Камітэта па Дзярж. прэміях Беларусі, у 1987—92 гал. рэдактар часопіса «Даклады АНБССР». З 1991 у Ін-це перспектыўных даследаванняў (Прынстан, ЗША). З 1992 у ЗША, Канадзе. Навук. працы па алгебры, алг. геаметрыі, лінейных групах, тапалагічнай алгебры. Распрацаваў агульны метад даследавання лінейных груп, прыведзеную К-тэорыю. Вырашыў праблемы Кнезера—Тытса, Танака—Арціна, праблему рацыянальнасці для групавых алг. мнагастайнасцей над лакальнымі і глабальнымі палямі. Ленінская прэмія 1978. Прэмія Ленінскага камсамола 1968.
Тв.:
Проблема сильной аппроксимации и гипотеза Кнезера—Титса для алгебраических групп // Изв. АНСССР. Сер. мат. 1969. Т. 33, № 6;
Проблема Таннака—Артина и приведенная К-теория // Там жа. 1976. Т. 40, № 2;
Алгебраические группы и теория чисел. М., 1991 (разам з А.С.Рапінчуком).
Літ.:
В.П.Платонов // Успехи мат. наук. 1990. Т. 45, вып. 3.