валачы́ся, ‑лакуся, ‑лачэшся, ‑лачэцца; ‑лачомся, ‑лачацеся; пр. валокся, ‑лаклася, ‑лаклося; заг. валачыся; незак.
1. Тое, што і валачыцца (у 1 знач.). // Паволі цягнуцца, сцелючыся над зямлёй. Туман валокся над лагчынамі. Чорны. З захаду валакліся калматыя сіваватыя хмары. Сабаленка.
2. Разм. Ісці з цяжкасцю, вельмі павольна; плесціся. След у след валокся воўк. Лужанін. Недзе ззаду, цяжка дыхаючы, кашляючы, валокся незнаёмец. Лупсякоў. За санкамі валачэцца прывязаная повадам карова. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́тара, ‑ы, ж.
1. Пісьмовы знак азбукі, які звычайна абазначае пэўны гук мовы. Літара «в». □ Андрэйка прыхіліўся да стала, цяжка сапе і выводзіць буйныя, нязграбныя літары. Бядуля.
2. У друкарскім наборы — металічны брусок, пераважна з рэльефнай выявай такога, ці іншага друкаванага знака.
•••
Вялікая літара — загаловачная літара, якая адрозніваецца ад малой сваёй велічынёй, а іншы раз і напісаннем.
Літара ў літару — вельмі дакладна, літаральна (паўтараць, пераказваць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звар’яце́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў розум; псіхічна хворы. Звар’яцелага Тамаша.. адвезлі ў шпіталь. Бядуля. / у знач. наз. звар’яце́лы, ‑ага, м.; звар’яце́лая, ‑ай, ж. Лячыць звар’яцелага. // Уласцівы псіхічна хворым, такі, як у псіхічна хворых. На чорныя літары жоўтага плаката ўтаропіўся з партрэта косы звар’яцелы позірк чалавека з чорнай касмылінай цераз лоб. Лынькоў.
2. Разм. Безразважны, раз’юшаны, ашалелы. — Бяры яго! Бі! — крычыць звар’яцелы ад злосці афіцэр. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дына́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
1. Раздзел механікі, які вывучае рух цел, выкліканы ўздзеяннем на іх знешніх сіл. Законы дынамікі.
2. Стан руху, ход развіцця, змянення чаго‑н. Дынаміка гістарычных падзей. Дынаміка росту прадукцыйнасці працы. // перан. Рух, дзеянне. Багацце дынамікі ў драматычным творы. □ Маці аладкі пячэ. Бабка кароўку доіць. Тата хамут ладзіць. Цюцька брэша. Поўная дынаміка жыцця. Бядуля.
3. У музыцы — сіла гучання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натачы́ць, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак.
1. што. Навастрыць на тачыле. Я сякеру вазьму, Натачу, навастру, І пайду ў сыр-бор, На зарніцу-зару. Бядуля. // чаго. Тое ж, але ў вялікай колькасці. Натачыць дзесятак нажоў.
2. чаго. Вырабіць на такарным станку нейкую колькасць чаго‑н. Натачыць дэталей.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаго. Нагрызці нейкую колькасць чаго‑н. (пра грызуноў, насякомых). Натачылі мышы саломы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядзе́ля, ‑і, ж.
1. Сёмы дзень тыдня, агульны дзень адпачынку. Час бяжыць: вось толькі ўчора была субота, а сёння ўжо і нядзеля. Крапіва. Усе дні тыдня Аўгіня з нецярплівасцю чакае нядзелі. Бядуля.
2. Тое, што і тыдзень. Плылі ў турбоце дні, нядзелі. Колас.
•••
Вербная нядзеля — назва нядзелі за тыдзень да вялікадня.
Крывавая нядзеля — дзень расстрэлу царскім урадам мірнай дэманстрацыі рабочых у Пецярбургу 9 студзеня 1905 г.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ня́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.
1. Жанчына, якая даглядае дзяцей у сям’і. Усе на працы. У парку адны нянькі з дзецьмі. Лынькоў. Старэйшыя дочкі.. служылі нянькамі ў крамнікаў. Бядуля.
2. перан. Той, хто апякае каго‑н., клапоціцца аб кім‑н. Радавым я матросам На эсмінцы служыў. Паліняў чуб цыганскі Ад солі марской. Боцман строгай быў нянькай На хвалі крутой. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падда́ны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паддаць (у 1, 2 і 5 знач.).
падда́ны 2, ‑ага, м.
Асоба, якая знаходзіцца ў падданстве якой‑н. дзяржавы. Французскі падданы. □ Пачалася вайна, і Гушка як падданы Расіі павінен адпраўляць на фронт свайго сына. Пшыркоў. // Уст. Асоба, якая падпарадкуецца каму‑н., залежыць ад каго‑н. У маёнтку сваім, У зялёным бары Дзень у дзень пан Міхайла Падданых судзіў. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плане́та, ‑ы, ДМ ‑неце, ж.
1. Нябеснае цела, якое верціцца вакол Сонца і свеціцца адбітым сонечным святлом. Людзі шушукаліся, глядзелі на машыніста з такой зацікаўленасцю, нібы ён сапраўды істота іншай планеты. Бядуля. // Кніжн. Зямля, зямны шар. І «Аўрора», агнём скалонуўшы планету, аддавала салют маладосці сусвету. А. Вольскі.
2. перан. Разм. уст. Тое, што і планіда (у 1 знач.). [Сцяпан:] — Можа, у мяне планета такая. Асіпенка.
[Лац. planeta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́зны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і позні. Ужо позны час, глыбока ночка, А хлапчукі сядзяць маўкліва І навакол глядзяць пужліва. Колас. Ўжо пара мне дадому збірацца, — Вечар позны, а час не стаіць. Багдановіч. — Прыйшлі багатыя і дурныя людзі і забілі .. [птушку] і піскляняты цяпер прападуць: вывадак позны. Самуйлёнак. Мой сябар.. моцна лае мяне за такое пазнае спаннё. Трэба зараз жа ехаць з ім у маёнтак. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)