нядзе́ля, ‑і, ж.

1. Сёмы дзень тыдня, агульны дзень адпачынку. Час бяжыць: вось толькі ўчора была субота, а сёння ўжо і нядзеля. Крапіва. Усе дні тыдня Аўгіня з нецярплівасцю чакае нядзелі. Бядуля.

2. Тое, што і тыдзень. Плылі ў турбоце дні, нядзелі. Колас.

•••

Вербная нядзеля — назва нядзелі за тыдзень да вялікадня.

Крывавая нядзеля — дзень расстрэлу царскім урадам мірнай дэманстрацыі рабочых у Пецярбургу 9 студзеня 1905 г.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)