БУТАКО́Ў (Аляксандр Іванавіч) (н. 6.9.1921, в. Ніжняя Валшанка Лузскага р-на Кіраўскай вобл., Расія),
бел.тэатр. педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1953). Засл. дз. маст. Беларусі (1980).
Скончыў Бел.тэатр.ін-т (1949). З 1953 у Бел.акадэміі мастацтваў, дзе паставіў спектаклі: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Ішла вайна» паводле твораў В.Быкава, «Дачнікі», «На дне», «Варвары» М.Горкага, «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага і інш. Аўтар манаграфіі «Мастацтва жыццёвай праўды» (1957) пра творчы шлях т-ра імя Я.Купалы ў 1920—40-я г., артыкулаў па пытаннях т-ра і выхавання акцёраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЧЫ́НСКІ (Вінцэнцій) (17.3.1789, Беларусь — 29.3.1853),
бел. філосаф, тэолаг, крытык. Праф. філасофіі Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1830—-40-я г. выкладаў філасофію і тэалогію ў навуч. установах Аўстрыі, з 1848 у Лувенскім ун-це (Бельгія). Заснавальнік і рэдактар першага на Беларусі літ.-навук. часопіса «Miesięcznik Połocki» («Полацкі штомесячнік», 1818—20). Палемізаваў з асветнікамі і езуітамі на старонках час. «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік») наконт паэмы Н.Мусніцкага «Палтава». Аўтар кн. «Філасофскія разважанні» (т. 1—3, Вена, 1843—44), у якой у якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстоўваў прыклады з гісторыі ВКЛ і Польшчы. Шматлікая яго рукапісная спадчына даследавана мала.
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1978). Скончыла Кіеўскі ін-ттэатр.маст. імя І.Карпенкі-Карага (1953). З 1958 у Малым т-ры Расіі. Праф. (1979) Расійскай акадэміітэатр. мастацтва. Сярод роляў: Юлія Піліпаўна («Дачнікі» М.Горкага, і ў кіно), Дона Ганна («Каменны ўладар» Лесі Украінкі), баранэса Штраль («Маскарад» М.Лермантава), Кручыніна («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага); выканала 7 роляў у спектаклі «Выпадковы вальс» паводле кнігі С.Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» (т-р Эстрады). З 1951 здымаецца ў кіно: «Няскончаная аповесць», «Ціхі Дон», «Добраахвотнікі» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛО́Ў (Сяргей Міхайлавіч) (н. 19.9.1925, в. Дзяшоўкі Калужскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1986). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1956). З 1956 у Бел.політэхн.акадэміі, у 1975—88 прарэктар. У 1969—75 рэктар Магілёўскага машынабуд. ін-та. Навук. працы па стварэнні абсталявання і распрацоўцы методык для правядзення выпрабаванняў аўтатрактарнай тэхнікі. Адзін з аўтараў навуч. дапаможніка «Трактары» (1972, 1977).
Тв.:
Тракторы. Ч. 1. Конструкции. Мн., 1979 (у сааўт.);
Тракторы. Ч. 4. Испытания. Мн., 1986 (разам з А.С.Салонскім).
аўстрыйскі архітэктар. Прадстаўнік стылю мадэрн. Вучыўся ў Палітэхнікуме (з 1857) і АМ (1861—63) у Вене, Буд.акадэміі ў Берліне (1860). Выкладаў у Венскай АМ (1894—1912). Чл. аб’яднання «Венскі Сецэсіён» (1899—1905). У кампазіцыйна мудрагелістых ранніх пабудовах (бальніца Штайнгоф у Вене, 1904—07) выкарыстоўваў складаны багаты дэкор. Пазней перайшоў да пошукаў рацыянальнасці і прастаты. У інтэр’еры паштамта і ашчаднай касы ў Вене (1904—12) выступіў як папярэднік функцыяналізму, выкарыстаўшы пазбаўленыя дэкору лёгкія, канструкцыйна выразныя формы і адкрытыя метал. канструкцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДЗІ́НСКІ (Дамінік Іванавіч) (н. 10.3.1921, с. Малая Саліха Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н., праф. (1970). Акадэмік Бел.акадэміі адукацыі. Скончыў Вінніцкі пед.ін-т (1948). Працаваў у школе, Вінніцкім (1966—76) і Мінскім (1979—86) пед. ін-тах. Даследуе праблемы маралі, патрыят., сямейнага выхавання, пазакласнай і пазашкольнай работы, школазнаўства, педагогікі вышэйшай школы. Аўтар прац: «Пазакласная выхаваўчая работа» (1961), «Выхаванне цікавасці да ведаў у падлеткаў» (1963), «Навуковыя асновы маральнага выхавання школьнікаў» (1982), «Фарміраванне маральных каштоўнасных арыентацый будучых педагогаў» (з А.А.Грымацем, 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЙНРУБ (Мацей Рыгоравіч) (н. 2.5.1910, г. Барысаў),
Герой Сав. Саюза (1945). Ген.-лейт.танк. Войск (1968). Скончыў Аб’яднаную бел.ваен. школу (1931), ваен.акадэміі імя Фрунзе (1941), Генштаба (1951). У Чырв. Арміі з 1929. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскім, 3-м Укр., 1-м Бел. франтах: нач. разведкі дывізіі, камандзір танк. палка, нам. камандуючага войскамі 62-й (з 1943 — 8-й гвардз.) арміі. Удзельнік абароны Сталінграда. Вызначыўся ў студз. 1945 у час прарыву ўмацаванай паласы абароны ворага на левым беразе Віслы на Пд ад Варшавы. Да 1970 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАДЗЬКО́ (Уладзімір Фёдаравіч) (н. 27.9.1951, в. Марозавічы Пінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1993), праф. (1995). Віцэ-прэзідэнт Бел.акадэміі адукацыі (з 1994). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1977). Працаваў у НДІ прафтэхадукацыі. З 1990 нам. дырэктара, з 1993 — дырэктар Нац. ін-та адукацыі. З 1995 нам. міністра адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы тэорыі, метадалогіі, методыкі выхавання. Навуковы кіраўнік даследаванняў сац.-псіхал. рэабілітацыі дзяцей Чарнобыльскай зоны (1993—95). Аўтар «Канцэпцыі выхавання ў нацыянальнай школе Беларусі» (1993), працы «Рэформа адукацыі і выхавання» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ЎСКІ (Павел Восіпавіч) (2.4.1832, б. маёнтак Вака каля Вільні — 16.2.1905),
ваенны дзеяч, гісторык і этнограф. Генерал ад інфантэрыі. Пляменнік М.К.Баброўскага. Скончыў Канстанцінаўскае ваен. вучылішча (Дваранскі полк, 1851) і Мікалаеўскую акадэмію Генштаба (1857). У 1875—97 нач. Ваенна-юрыд.акадэміі. З 1859 кіраваў групай афіцэраў Генштаба, якая падрыхтавала і выдала «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба. Гродзенская губерня» (ч. 1—2 і дадаткі ў 2 т., 1863). У працы прыведзены звесткі па гаспадарцы, этнаграфіі, асвеце, пра гарады і найб. значныя мястэчкі губерні. Вывучаў гісторыю летапісаў, уніяцкай царквы, жыццё і навук. дзейнасць М.К.Баброўскага.
польскі драматург, публіцыст. Па паходжанні лічыў сябе «русаком». Вучыўся ў Віленскай акадэміі. У 1760—70-я г. рэдагаваў у Варшаве шэраг перыяд. выданняў, дзе змяшчаў матэрыялы з Беларусі. Аўтар больш як 20 камедый для школьнага тэатра («Хітры гаспадар», «Модныя кавалеры», «Польскі парыжанін» і інш.), у якіх з пазіцый памяркоўнага Асветніцтва крытыкаваў норавы Рэчы Паспалітай, заганы сталічнай і правінцыяльнай шляхты. У камедыях шмат беларусізмаў. Збіраў бел. прыказкі і прымаўкі, якімі хацеў папоўніць зборнік С.Рысінскага. Сваімі пераробкамі Мальера аказаў уплыў на бел. і польск. драматурга М.Цяцерскага.