Забабу́рка ’складка’ (Касп.). Безумоўна, звязана з асновай бабур‑, прадстаўленай у назвах бабур ’акунь’, бабура ’матыль; макрыца’, бабурка ’пупышка’ (гл. гэтыя словы), але семантычныя хады такой сувязі няясныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасвірэ́джваць ’прарываць, прарэджваць (папр., буракі)’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Нейкая кантамінацыя. Магчыма, польск. świdrzyć ’свідраваць’ і ‑рэджваць (< рэдкі), ці ў сувязі з свірэпа. свірніка ’сурэпка’ (гл.) як пустазелле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АДНАПАЛО́СНАЯ МАДУЛЯ́ЦЫЯ,

працэс атрымання мадуляваных ваганняў, частотны спектр якіх мае адну бакавую паласу частот (нясучая частата і другая бакавая паласа значна прыглушаны). У параўнанні з амплітуднай мадуляцыяй пры аднапалоснай мадуляцыі перадавальны спектр частот скарачаецца ў 2 разы, што дазваляе падвоіць колькасць каналаў сувязі. Агульны выйгрыш па магутнасці перадатчыка ў 8—16 разоў. Выкарыстоўваецца ў тэлебачанні, прафес. і аматарскай радыёсувязі, правадной сувязі.

т. 1, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯЖНО́Ў (Валянцін Сцяпанавіч) (31.1.1915, г. Санкт-Пецярбург — 24.1.1944),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Арджанікідзеўскае ваен. вучылішча сувязі (1942). На фронце з 1942. Камандзір узвода сувязі ст. лейтэнант Н. вызначыўся 28.9.1943 у Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., дзе наладзіў тэлеф. сувязь з захопленым плацдармам, пераправіў туды боепрыпасы, неаднаразова ўзнімаў байцоў у атаку. Загінуў у баі.

т. 11, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕПТЫ́ДНАЯ СУ́ВЯЗЬ,

від аміднай сувязі; узнікае ў выніку ўзаемадзеяння α-амінагрупы (—NH2) адной амінакіслаты з α-карбаксільнай групай (—COOH) інш. амінакіслаты. Такія палімерныя малекулы (поліпептыдныя ланцугі) могуць складацца з соцень амінакіслотных звёнаў, а бялковая малекула — з аднаго ці некалькіх поліпептыдных ланцугоў. З’яўляецца адзінай кавалентнай сувяззю, з дапамогай якой амінакіслотныя астаткі злучаюцца паміж сабой і ўтвараюць каркас бялковай малекулы. Мае (на 40%) характар двайной (спалучанай) сувязі і таму карацей за адзінарную —C—N—сувязь. Часткова спалучаны характар —C—N—сувязі абумоўлівае плоскую канфігурацыю —C(O)—NH—групы (усе 4 атамы знаходзяцца ў адной плоскасці) і існаванне транс- (больш устойлівай) і цысформ. Ферментатыўнае ўтварэнне П.с. ў жывых клетках адбываецца ў працэсе біясінтэзу бялку.

С.​С.​Ермакова.

т. 12, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Нару́жак ’вонкі’ (Ян.). У сувязі з ізаляваным характарам у народнай мове хутчэй за ўсё мясцовае ўтварэнне на базе рус. пару́жу, пару́жи ’звонку’ па тыпу падворак, павопак і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арэ́хаўка ’птушка Nucifraga caryocatactes’. Назва па сувязі з выкарыстаннем арэхаў у ежу і іх хаваннем у зямлю (БелСЭ). Параўн. паралельную рускую назву: кедровка. Булахоўскі, ВСЯ 1, 1948, 164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэ́лекс

[англ. telex, ад tel(egraph) = тэлеграф + ex(change) = абмен]

1) міжнародная сетка абаненцкага тэлеграфавання, абсталяваная аўтаматычнымі тэлеграфнымі станцыямі;

2) апарат, прызначаны для такой сувязі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыспе́тчар

(англ. dispatcher)

работнік, які рэгулюе рух транспарту або ход работы прадпрыемства з аднаго цэнтральнага пункта пры дапамозе сродкаў сувязі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ВАРО́НЫ,

вёска ў Беларусі, у Віцебскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 16 км на У ад Віцебска, на шашы Віцебск—Лёзна. 756 ж., 314 двароў (1996). Міжнар. вузел сувязі. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. У час Вял. Айч. вайны была спалена. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік на месцы бою рус. і франц. войск у 1812.

Варона шэрая.

т. 4, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)