Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ambit
[ˈæmbɪt]
n.
1) ме́жы pl., дыяпазо́н -у m.
2) прасто́р -у m., сфэ́ра f., по́леn. (дзе́яньня)
3) акру́жнасьць f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Кле́верышча ’канюшына’ (Мат. Гом.), ’поле, з якога ўбралі канюшыну’ (Жыв. сл., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.). Да клевер (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́шань ’корм для свіней: мякіна, абмешаная мукой’ (кам., Шатал.), мешынь ’другі раз пераворанае поле’ (Нік. Очерки). Да мешань (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Траяні́на (тройенʼи́на) ‘абложная зямля’ (лун., ДАБМ, камент., 858). Няясна; мажліва, да траян1 (бо поле не апрацоўвалася тры гады?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РА́БАС ((Rabas) Вацлаў) (13.11.1885, Крупавіцы, каля г. Ракоўнік, Чэхія — 26.10.1954),
чэшскі жывапісец-пейзажыст. Нар. мастак Чэхаславакіі (1945). Вучыўся ў Пражскай АМ (1906—09, 1911—13). Рэаліст. традыцыі чэш. мастацтва 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. спалучаў з уплывамі П.Сезана і А.Дэрэна. Ствараў абагульненыя паэт. вобразы роднай прыроды: «Вясна» (1921), «Чэшскае сяродгор’е» (1927), «Веснавы пейзаж» (1930), «Поле і аблокі» (1933), «Зямля» (1934), цыкл «Хлеб» (1939), «Чэшская песня» (1947), «Верасень» (1953) і інш.Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕПТЫМО́НЦЫУМ (лац. Septimontium ад septem сем + mons узгорак),
7 узгоркаў на левым беразе р. Тыбр (Авенцін, Вімінал, Квірынал, Капітолій, Палацін, Эсквілін, Цэлій), на якіх узнік Рым. Напачатку горад склаўся на Капітоліі і Палаціне (6 ст. да. н. э.), потым пашырыўся на суседнія ўзгоркі, нізіну да лукавіны р. Тыбр (Марсава поле) і перакінуўся на яе правы бераг (3 ст. да н. э.). Яго грамадскімі цэнтрамі былі Капітолій і комплексы Рымскага форума. У сучасным Рыме ўзгоркі С. адзначаюць гіст. цэнтр горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падзічэ́ць, ‑эе; зак.
1. Стаць, зрабіцца больш дзікім. Сабака падзічэў.
2. Стаць, зрабіцца дзікім — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. [Сахрон:] — Усё ж чыста спалена, разбурана... Поле зарасло, лугі падзічэлі...Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасяны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да проса. Прасяное зерне. Прасяное поле.// Зроблены з проса. Па зямлі плыў добры вечар, калі нарэшце была з’едзена салдацкая каша — прасяная, на сале.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
траві́ца, ‑ы, ж.
Памянш.-ласк.да трава; невялікая, невысокая трава. Поле травіцаю сочнай адзелася, Выйшла скацінка і дружна скубе, Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю Ходзіць навокал ды йграе сабе.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)