дзяржаўны дзеяч Беларусі. Засл. юрыст Рэспублікі Беларусь (2000). Скончыў БДУ (1968). У 1958—62 рабочы на мінскіх з-дах трактарным і імя Вавілава. З 1968 суддзя нар. суда Мядзельскага р-на. З 1972 суддзя, з 1976 старшыня Мінскага абл. суда. З 1984 нам. міністра юстыцыі Беларусі. З 1986 нач. упраўлення агульных судоў Мін-ва юстыцыі СССР. У 1988—89 міністр юстыцыі Беларусі, заг.дзярж.-прававога аддзела ЦККПБ. З 1988 1-ы нам. старшыні Вярх. суда СССР. З 1992 1-ы нам. міністра, з 1994 міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 1997 старшыня Вярх. суда Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЦІНО́ВІЧ Анатоль Канстанцінавіч (н. 6.5.1931, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Канд.мед.н. (1967), дац. (1983). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1965 у НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (у 1978—97 дырэктар), адначасова ў 1981—97 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Гал. педыятр Мін-ва аховы здароўя Беларусі (1968—78). Навук. працы па арганізацыі аховы мацярынства і дзяцінства, фізіялогіі і паталогіі нованароджаных. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Справочник по педиатрии. Мн., 1979;
Организация медицинской помощи детям. М., 1979 (разам з К.М.Анішчанкам);
Комплексная методика интенсивного сни.жения детской смертности в БССР. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шчытня́к Жорсткая, сухая трава Nardus stricta L. (Мін.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Басця́цца ’бадзяцца, швэндацца’ (Касп., Янк. Мат., Др.-Падб., А. А. Крывіцкі, вусн. паведамл., мсцісл.; В. Н. Чэкман, вусн. паведамл., полац., мін.), ба́сця́цца (Гарэц.), бысьця́цца (Бяльк.), басця́ка ’той, хто бадзяецца, валацуга’ (Янк. Мат., КЭС, лаг.). Запазычанне з літ.bastýtis ’тс’ (Г. А. Цыхун і В. Н. Чэкман, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надчэ́кваць ’чакаць’ (мін., Жыв. сл.). Мясцовае ўтварэнне ад чакаць (відаць, пад уплывам польск.czekać ’тс’), аднак з на месцы а пад націскам можа адлюстроўваць дыялектную з’яву, параўн. штаны — шт§нікі і пад., і прэфікса над‑, які туі перадае «адценне малой меры», параўн. надкусваць і пад. (ESSJ SG, 1, 127).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Печая, печэя́, пе́чая, пічыя́ ’пякотка (у страўніку)’ (ТСБМ; Нас.; Янк. 3.; Маш.; мазыр., Шн.: Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; Мат. Гом.; хойн., Шатал.; брагін., Нар. словатв.; ст.-дар., Нар. сл.; Растарг.: Бяльк., мін., гом., ЛА, 3). Укр.печія́ ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана пры дапамозе суф. *‑ěja ад пячы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сяго́лета ’ў гэтым годзе’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ; маг., мін., гом., ЛА, 2, Шат., Растарг.), сего́лето ’тс’ (ТС). Карскі (2–3, 74) выводзіў з сего лета, гл. сёлета. Сюды ж сяго́летак ’жывёла, што нарадзілася ў гэтым годзе’ (Касп., Шат.), сеголе́ток ’тс’ (ТС), сяголе́тка ’цялушка гэтага года’ (Сл. ПЗБ) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БОКС (англ. вох літар. ўдар),
від спорту, адзінаборства ў кулачным баі паводле пэўных правілаў. Адрозніваюць аматарскі бокс і прафесійны. Спаборніцтвы праводзяцца на рынгу — квадратнай пляцоўцы 6 × 6 м, абмежаванай па перыметры 3 канатамі, нацягнутымі паміж вуглавымі стойкамі. Баксіруюць у спец. мяккіх пальчатках масай да 300 г (у прафес. боксе да 220 г, на алімпійскіх гульнях каля 230 г), спец. ахоўных шлемах (у аматарскім боксе). Правілы дазваляюць наносіць удары ў пярэднюю і бакавую часткі галавы і тулава вышэй пояса; забараняюць захопы, штуршкі, падножкі, удары адкрытай пальчаткай, галавой. Паядынак доўжыцца 3 раунды (у прафес. боксе да 12) па 3 мін кожны з перапынкам 1 мін паміж імі. Судзяць спаборніцтвы суддзя на рынгу і 5 бакавых. Перамога прысуджаецца па ачках (бакавымі суддзямі) ці датэрмінова (суддзёй на рынгу), калі баксёр пасля ўдару саперніка і адліку суддзёй на рынгу 10 сек не ў стане працягваць бой (накаўт), за яўнай перавагай, калі пераможца тройчы збівае саперніка моцным ударам з ног (накдаўн) ці за яўнай тэхн. перавагай. Баксёраў падзяляюць паводле ўзроставых, вагавых і разрадных катэгорый. З 1920 дзейнічае Міжнар. федэрацыя бокса (АІБА). Бокс у праграме Алімпійскіх гульняў з 1904, чэмпіянаты свету з 1974, Еўропы з 1924.
Бокс развіўся з кулачнага бою (вядомы ў Стараж. Егіпце, Вавілоніі, быў у праграме Алімпійскіх гульняў у Стараж. Грэцыі). Першыя правілы бокса ў пальчатках уведзены ў Англіі ў 1867. На Беларусі бокс развіваецца з 1920 (першая секцыя ў Барысаве). Сярод бел. баксёраў алімпійскі чэмпіён В.Яноўскі (1988), абс.чэмпіён СССР А.Юкаў (1983), прызёры Кубка свету і Гульняў Добрай волі Ю.Торбік (1982), А.Акулаў (1984), А.Банін (1990), чэмпіянату Еўропы М.Савічаў (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБЛІЯТЭ́КА БЕЛАРУ́СКАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЯімя І.С.Лупіновіча Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1961 у Мінску на базе б-кі Акадэміі с.-г. навук БССР. У 1961—62 Бел.рэсп.навук.с.-г.б-каМін-ва сельскай гаспадаркі БССР, з 1970 — імя Лупіновіча. Кніжны фонд (на 1.1.1996) 586 тыс.экз.
Праводзіць інфармац., даведачна-бібліягр. работу з нац., замежным і сусв. інфармац. фондамі пры дапамозе праграмна-тэхн. сродкаў. Мае 2 філіялы і з’яўляецца галіновым цэнтрам міжбібліятэчнага абанемента, з 1993 — нац. цэнтрам інфарм. сістэмы Камісіі ААН па харчаванні і сельскай гаспадарцы (AGRIS) і членам Міжнар. сеткі с.-г. б-к (AGLJVET).
Да арт.Бібліятэка Беларуская сельскагаспадарчая. Будынак бібліятэкі. У чытальнай зале бібліятэкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАННО́ЎСКІ Пётр Сямёнавіч (6.12.1822 — 29.2.1904),
расійскі ваенны і дзярж. дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1883). З дваран Мінскай губ. Скончыў 1-ы Маскоўскі кадэцкі корпус (1840). Удзельнік задушэння рэвалюцыі ў Венгрыі (1849) і Крымскай вайны (1853—56). З 1857 нач. афіцэрскай стралк. школы, з 1861 — Паўлаўскага кадэцкага корпуса, з 1868 — дывізіі, з 1876 камандзір 12-га армейскага корпуса. У час рус.-тур. вайны 1877—78 нач. штаба і камандзір Рушчукскага атрада. У 1881 кіраўнік спраў Ваен.мін-ва, у 1882—97 ваен. міністр. Зрабіў уклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Расіі, але недаацэньваў ролю артылерыі, што выявілася ў рус.-яп. вайне 1904—05. З 1898 чл.Дзярж. савета. У 1901—02 міністр нар. асветы.