Кісля́к1 ’сыракваша’ (Жд. 2, Янк. I, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян.). Да кіслы (гл.).

Кісля́к2 ’стары грыб’ (Нас.), аб чалавеку (ТСБМ, Нас., Янк. I), ’няспелая садавіна’ (КЭС, лаг.). Да казляк (гл.) з кантамінацыяй, прыпадабненнем да кіслы ў першасным значэнні ’мокры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палу́ндра выкл. ’у мове маракоў і партовых грузчыкаў — вокрык, які ўжываецца ў значэнні «беражыся, падае зверху» або наогул перасцерагае аб небяспецы’ (ТСБМ). Праз рус. полу́ндра ’тс’, якое з гал. van onderen ’знізу’ з дысіміляцыяй н‑н > л‑н (гл. Фасмер, 3, 319).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перава́льны (стоўп) ’указальны слуп для арыентацыі на рацэ’ (гродз., Нар. сл.). Да перавалі́ць ’прайсці пэўную мяжу’, што з пера- і валіць1 (гл.), тут у значэнні ’пераарыентавацца з аднаго знаку на іншы’, параўн. рус. дыял. перева́л (у рацэ) ’парог’, перевал во́ды ’паварот плыні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыку́сны ’тонкі, гнуткі, які добра прыстае, пякуча б’е’ (карэліц., Жыв. сл.). Да куса́цца, зваротнага ад куса́ць (гл.) у пераносным значэнні ’моцна пячы, раздражняць скуру’. Да семантыкі параўн. рус. дыял. з далейшым развіццём прику́сина ’дасціпны выраз (слова, фраза і пад.); досціп, востры жарт’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́тачкам, пры́тачкамі, пры́тычкамі, пры́тъчъкъмі ’прыхваткамі; не часта, час ад часу’ (докш., Янк. Мат.; віл., Жд. 1; бялын., Нар. сл.; віл., лях., Сл. ПЗБ; ЛА, 5). Першапачаткова Тв. скл. ад пры́тачак (гл.) у значэнні ’тое, што дадаецца’, аднак, больш верагодна — фанетычны варыянт пры́тычкам (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круці́ць1 ’прыводзіць у кругавы рух’ (ТСБМ, Шатал., Мат. Гом.), ’віць’ (Касп.). Укр. крутити, рус. крутить ’тс’, польск. kręcić, чэш. kroutiti, славац. krútiť ’тс’. У іншых славянскіх паралелей іншыя значэнні. Параўн. серб.-харв. кру́тити ’рабіць цвёрдым, крэпкім, моцным’, балг. къртя ’адрываць, адломваць, валіць’ і адпаведныя з сербскахарвацкім значэннем н.-луж. kšuśiś ’рабіць цвёрдым, моцным’, в.-луж. krućić ’тс’. З аднаго боку, цяжка звязаць сербскахарвацкае і балгарскае значэнні, з другога — цяжка гэта зрабіць для паўднёва- і паўночнаславянскіх значэнняў. Дакладных адпаведнікаў у іншых індаеўрапейскіх мовах няма. Параўн. круты1 і круты3 (гл.).

Круці́ць2 ’маніць, ашукваць’ (Нас., Шат., КЭС, лаг., Яруш., Ян., Сл. паўн.-зах.). Гл. круціць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́ва ’сістэма агульнаабавязковых норм, якія выражаюць дзяржаўную волю пануючых у грамадстве класаў’, ’правамоцтва асобы’, ’падстава, прычына’ (ТСБМ), пра́во ’справядлівасць’ (мазыр., ГЧ), ст.-бел. право ’сістэма абавязковых сацыяльных нормаў; гарантаваная свабода; судаводства’. У юрыдычным значэнні запазычана ў XIV ст. з польск. prawo, што калькуе ням. Recht, якое ў сваю чаргу з’яўляецца перакладам лац. ius, iuris (Золтан, Из истории, 52, з літ-рай; Банькоўскі, 2, 764). Аднак, відаць, у значэнні ’свабода выбару; справядлівасць’ узыходзіць да прасл. *pravo, параўн.: ты сваё права правіш, гл. правіць; рус., укр. пра́во, ст.-рус. право, польск. prawo, чэш., славац. právo, серб.-харв. пра́во, славен. právo, балг. пра́во. Да правы (Фасмер, 3, 352; Махэк₂, 481).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тала́нт ’самая вялікая адзінка вагі і грашовая адзінка ў Старажытнай Грэцыі і на Усходзе’ (ТСБМ), ст.-бел. талантъ ’тс’: два таланты (1616 г., Карскі 2–3, 334), талентъ, талантъ ’тс’ (Сл. Скар.). Праз ст.-слав. таланътъ ’тс’ з грэч. τάλαντον з індаеўрапейскім коранем *tel‑ ’падымаць (на вагі), узважваць’, што мела значэнні: ’адзінка вагі ў 26,2 кг’, ’грашова-разліковая, але не манетная адзінка, срэбная або залатая’, ’вагі’. З грэч. τάλαντονлац. talentumзначэнні грэчаскай меры). Усходнія славяне з XI–XII стст. ведаюць словы талантъ, таланто ў значэннях ’вага і манета ў старажытных грэкаў і рымлян’ і ’талент’ (Сразн., 3, 921; Чарных, 2, 226; Фасмер, 4, 14–15). Гл. та́лент.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вотаўсця ’таўставата’ (Шат.). Рус. во́толсто ’тс’. Ад прыслоўя тоўсце і прыстаўкі во‑, якая, магчыма, з о‑, об‑ у колькасным значэнні (больш падрабязна гл. вомаль, вобмаль, там і літ.). Не зусім ясна з’яўленне ‑е, хаця зрэдку яно і сустракаецца; параўн. рус. во́близке ’паблізу’, во́сине ’сінявата’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напру́д ’насілу’ (Сержп., Отч.), сюды ж напру́дзіцца ’напружыцца’ (Пал.), ’напрэгчы ўсе сілы’ (Растарг.). Да *pręd ’цячэнне’, што звязана чаргаваннем з *pręd‑, гл. прадиць, прачуць; іншыя значэнні прадстаўлены ў пруд ’запруда’, прудкі ’хуткі’ і пад. Цікавы архаізм, у якім захавалася першасная семантыка славянскага слова ’сіла, напружанне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)