паха́бнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто гаворыць непрыстойныя, пахабныя словы. — Якую мараль, у сувязі з гэтым, вы прапанавалі б, паважаны эскулап? Палюбоўніца заўсёды мілей, тым больш, калі яна маладая, а жонка старая... — Вы пахабнік, — коратка адазваўся доктар. — Уся справа ў тым, што гэта жанчына была таксама яго... жонкай. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пта́ства, ‑а, н., зб.

Птушкі. Птаства тут [у лесе] было многа: былі тут вераб’і, ластавачкі, плісачкі, галубы, качкі і іншыя. Колас. Ля буславага гнязда не змаўкаў вясёлы птушыны шчэбет: у шчылінах буславага гнязда заўсёды знаходзіла прытулак дробнае птаства. Лынькоў. Дзяўчына таропка гнала да рэчкі сваё крыклівае белае птаства. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскасі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Уст. Расфарміраваць. Раскасіраваць полк. □ І калі наш ЦК заўсёды будзе ведаць, колькі ёсць у данай арганізацыі арганізаваных рабочых, з іх думкай ЦК павінен лічыцца і абавязак раскасіраваць мясцовы камітэт па патрабаванне арганізаваных рабочых. Ленін. // Расфарміраваўшы якое‑н. падраздзяленне, размеркаваць асабісты састаў.

[Ад ням. kassieren.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скасабо́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Пахіліць набок; скрывіць. / у безас. ужыв. Каб быў трываласці запас, Каб дом не скасабочыла, Бяруць заўсёды ватэрпас — Дарадчыка рабочага. Гаўрусёў.

2. Скрывіць; зрабіць касабокім. — Кузьміч! — Звярнуўся да яго рабочы, — Чаго ты зморшчыўся, раскіс?.. А мо радыкуліт цябе так скасабочыў? Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сно́ўдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і сноўдацца. Быў ужо даволі позні вечар, даўно пачаўся каменданцкі час, але тут, дзе.. [дзяўчаты] ішлі, не заўсёды сноўдалі патрульныя. Кулакоўскі. Днявальныя ляніва сноўдалі паміж парусінавых палатак, падчышчалі, мякка шоргаючы мётламі, пясчаныя лінейкі. Чыгрынаў. Два аўтакраны сноўдалі ад склада да вагонаў. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыро́к 1, ‑рка, м.

1. Разм. Памянш.-ласк. да сыр.

2. Невялікі брусок плаўленага сыру ці сырковай масы ў расфасоўцы. Плаўлены сырок. □ [Галя] ж заўсёды ледзь не са слязамі ўпрошвае сына з’есці кавалачак шакаладнага сырка, які ён любіць найбольш. Радкевіч.

сыро́к 2, ‑рка, м.

Азёрна-рачная рыба сямейства ласасёвых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыць, ‑і, ж.

Сытасць. Вось паказалася .. хартовая галава: морда ў крыві, вочы заплылі хіжаю сыццю і ў зубах штось тырчыць... Гарэцкі. [Якаў:] — Гу... Не заўсёды ж і дрэнна жыць, бог дасць і лепш пажывём, у багацці, у сыці, а?.. Галавач.

•••

Да сыці — уволю, удосталь. Наесціся да сыці. Нацешыцца да сыці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспрэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца экспрэсіяй; выразны. Экспрэсіўная лексіка. □ Сваё слова ў мясцовых жыхароў часта вызначаецца побытавай канкрэтнасцю зместу або асаблівай экспрэсіўнай адметнасцю ад новага слова. Крывіцкі. Купалаўскі верш заўсёды хвалюе, ён напеўны, меладычны, як народная песня, і ў той жа час неспакойны, імклівы, экспрэсіўны, драматычна напружаны. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тухтаць ‘пакаваць’: тухтала, што мела, у дзеравяны сынаў куфэрачак (Ц. Гартны, (гл. Каўрус, Словаклад). Зыходнае значэнне, відаць, ‘піхаць, запіхваць, набіваць’. Магчыма, рэдкая паралель да славен. tuhtati, што ў дыялектах мае значэнне ‘тушыць, душыць, хаваць’, а таксама ‘заносіць на рахунак’ (Gregorič, Kostelski slovar, Ljubljana, 2014), зыходным для якога Сной (у Бязлай, 4, 245) лічыць дзеяслоў інтэнсіўнага дзеяння прасл. *tuchъtati з *tušiti ‘гасіць’ (раней Махэк₂, 662), гл. тушыць. Сюды ж сучаснае беларускае прозвішча Тухта́ (Бірыла, Бел. антр., 1), магчыма, першапачатковая мянушка, якую параўноўваюць з рус. тухты́рьзаўсёды незадаволены чалавек’ (Бірыла, Бел. антр., 2), хутчэй дэвербатыў ад тухтаць са значэннем ‘хто складвае, хавае, назапашвае нешта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аблюбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

Выбраць сабе каго‑, што‑н. па густу, па жаданню. Аблюбаваць жаніха. □ У Пінску ж.. [Лабановіч] і краму сабе аблюбаваў, дзе можна браць сёе-тое напавер, бо грошы не заўсёды бываюць у кішэні. Колас. Чалавек аблюбаваў сабе мясціну, памацаў, каб не было мокра, і лёг. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)