Цвёрда устаноўлены парадак, абавязковы для ўсіх членаў якога‑н. калектыву. Працоўная дысцыпліна. Ваенная дысцыпліна. Фінансавая дысцыпліна. □ Цімоша ж як быў, так і застаўся выдатнікам вучобы, у яго заўсёды ўзорная дысцыпліна.Краўчанка.// Вытрымка, прывычка да строгага парадку. Унутраная дысцыпліна.
дысцыплі́на2, ‑ы, ж.
Асобная галіна якой‑н. навукі; вучэбны прадмет. Гуманітарныя дысцыпліны. Фізіка-матэматычныя дысцыпліны.
[Ад лац. disciplina — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлемеха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
1. Навука аб кіраванні і кантролі на адлегласці перадачай (па канале сувязі) кадзіраваных электрычных або радыёсігналаў, якія нясуць кіруючую або кантрольную інфармацыю.
2.Галіна тэхнікі, якая распрацоўвае, стварае і выкарыстоўвае сродкі кадзіравання, перадачы і прыёму інфармацыі па каналах электра- або радыёсувязі. Шырока прымяняецца аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
das liegt áußer méinem ~ гэ́та не ў маёй кампетэ́нцыі;
im ~ der Stadt у ме́жах го́рада
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гемелало́гія
(ад лац. gemellus = парны + -логія)
галінабіялогіі і медыцыны, якая вывучае паходжанне блізнят і аналізуе іх падабенства і адрозненні з пункту погляду генетыкі, марфалогіі, фізіялогіі і псіхалогіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
радыётэ́хніка
(ад радыё- + тэхніка)
1) навука аб электрамагнітных ваганнях высокай частаты;
2) галіна тэхнікі, якая займаецца пытаннямі практычнага прымянення радыёапаратуры ў сістэме радыёсувязі, тэлебачання, радыёлакацыі, радыётэлемеханікі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЕ́ННАЯ ГЕАГРА́ФІЯ,
галінаваеннай навукі, якая вывучае ваенна-паліт., ваенна-эканам., фізіка-геагр. ўмовы і аператыўнае абсталяванне магчымых сухапутных і марскіх тэатраў ваен. дзеянняў (у межах асобных краін, стратэгічных раёнаў, напрамкаў) і іх уплыў на падрыхтоўку і вядзенне вайны і ваен. дзеянняў. Складаецца з ваен. краіназнаўства (сукупнасць эканам., паліт., маральнага і ваен. патэнцыялу) і геаграфіі тэатра ваен. дзеянняў (уплыў фізіка-геагр. наваколля на арганізацыю і падрыхтоўку войска, характар баявых дзеянняў, фіз. адчуванне і баяздольнасць асабовага складу). Выкарыстоўвае метады параўнальна-геагр., матэм. мадэлявання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ,
галіна псіхалогіі, якая вывучае заканамернасці фарміравання і работы псіхікі чалавека ў працэсе ваеннай службы, асабліва ва ўмовах бою. Як асобная дысцыпліна склалася на пач. 20 ст. Актуальныя праблемы ваеннай псіхалогіі — маральна-псіхал. настрой арміі, псіхал. гатоўнасць ваеннаслужачых, адносіны салдата да сучаснай ваен. тэхнікі і ўзбраення. Разглядае пытанні, звязаныя з фарміраваннем эмацыянальнай стойкасці і валявых якасцей воіна, уплывам умоў бою на псіхіку і псіхалогію воінскага калектыву, выяўленнем здольнасцей чалавека пераадольваць цяжкасці паходна-баявога жыцця, устанаўленнем псіхал. крытэрыяў падбору асабовага складу па родах войск, для спец. заданняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТГО́ТЫ, візіготы,
германскае племя, зах.галінаготаў. У 2—3 ст. пачалі прасоўвацца ў Прычарнамор’е, адкуль у канцы 4 ст. перайшлі ўсх. граніцу Рым. імперыі, разграмілі армію імператара Валента (гл.Адрыянопальская бітва 378), потым пасяліліся ў Ілірыі. Вестготы на чале з каралём Аларыхам I 24.8.410 захапілі і разрабавалі Рым. У 418 утварылі ў Паўд. Галіі Тулузскае каралеўства — першую варварскую дзяржаву на рым. тэрыторыі (на пач. 6 ст. выцеснены франкамі). У 5 ст. захапілі большую ч. Пірэнейскага п-ва, у 711 дзяржаву вестготаў заваявалі арабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЫ́КА (Галіна Аляксандраўна) (н. 6.12.1960, в. Восава Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса. Дачка А.М.Булыкі. Скончыла хім.ф-тБДУ (1983), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1989). У 1990—94 у газ. «Культура», з 1994 у час. «Беларуская думка». Друкуецца з 1983. У зб-ках вершаў «Сінтэз» (1986), «Турмалін» (1994) — рацыяналізм і экспрэсіўнасць, эмац.-эстэтычнае асваенне «непаэтычных» фіз. і хім. з’яў і рэчываў, філасафічнасць, незвычайнасць міфалагічнай і фалькл. сімволікі, шматпланавасць, неадназначнасць сэнсу (вершы пра гісторыю, навуку, культуру, мастацтва, каханне і інш.).